ІНФАРМАЦЫЯ ГАЗЕТЫ «ЗА ЛЕНІНСКІЯ КАДРЫ» АБ ДЗЕЙНАСЦІ НА ГІСТФАКУ БДУ НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧАГА ГУРТКА
1 мая 1941 г.*
На гістфаку навукова-даследчы гурток існуе некалькі год... Да 20-годдзя нашага універсітэта ён прыходзіць са значнымі поспехамі.
Гурток налічвае 30 чалавек. 10 таварышаў вывучаюць праблемы, звязаныя з гісторыяй СССР.
Цікавай з’яўляецца работа студэнта III курса Салтанава, асвятляючая першы пасля 1905 года ўзрыў рэвалюцыйнай хвалі ў царскай Расіі. Тав. Молакаў (студэнт I курса) падрыхтаваў даклад «Балгарскае царства» аб гісторыі камскіх балгар.
Добра памагаюць нам у рабоце навуковыя работнікі факультэта: акад. У. М. Перцаў, дацэнты П’янкоў, Дудкоў, Лочмель...
В. Віткоўская, стараста НДГ гістфака
За ленінскія кадрьі. 1941. 1 мая
* Дата друкавання.