З ПРАТАКОЛА № 1 ПАСЯДЖЭННЯ ПРАЎЛЕННЯ БДУ

12 кастрычніка 1927 г.

Слухалі: 18. Справаздачу Краязнаўчага таварыства пры БДУ.

Пастанавілі: Заслухаўшы справаздачу т. Я. Марука аб працы студэнцкага Навукова-даследчага краязнаўчага таварыства за 1926/27 акад. год і садаклад т. А. Аніхоўскага аб 1-й студэнцкай навукова-даследчай краязнаўчай экспедыцыі, Праўленне Беларускага дзяржаўнага універсітэта адзначае:

31. Утварэнне і існаванне студэнцкага Навукова-даследчага краязнаўчага таварыства пры БДУ, якое канцэнтруе ўсю навукова-крытычную думку лепшай часткі студэнцтва, лічыць правільным і неабходным.

32. Лічыць працу Таварыства, як навукова-даследчую (па секцыях і камісіях), так і практычную (правядзенне студэнцкай навукова-даследчай экспедыцыі і г. д.), здавальняючай і карыснай як для самога студэнцтва, так і для БДУ наогул.

33. Прызнаць правільным правядзенне 1-й студэнцкай навукова-даследчай экспедыцыі, якая сабрала шмат каштоўных матэрыялаў па археалогіі, заалогіі, батаніцы, медыцыне, эканоміцы і г. д. і якія маюць навуковую вартасць.

34. У далейшым Праўленне Беларускага дзяржаўнага універсітэта лічыць, што ўся праца Таварыства павінна больш паглыбляцца ў навукова-даследчым і практычным кірунках і павінна завяршаць усю акадэмічную працу студэнтаў.

35. Усю працу Таварыства ўзгадніць з акадэмічнымі планамі факультэтаў і вызначыць адзін дзень (нядзеля) у тыдзень для навуковых пасяджэнняў секцыі і камісій Таварыства.

36. Праводзіць студэнцкія навукова-даследчыя краязнаўчыя дальнія экспедыцыі, так і блізкія — асабліва ўсебаковае вывучэнне падшэфнага БДУ сельскага раёна Мінскай акругі.

37. Прадставіць для секцыі і камісій Таварыства патрэбныя кабінеты, аўдыторыі, лабараторыі і прылады для навукова-даследчай працы Таварыства.

38. Рахунак па экспедыцыі на 300 руб. зацвердзіць, а перавыдатак на 104 руб. 22 кап. выплаціць Таварыству, прымаючы пад увагу, што экспанаты і матэрыялы карысны для кабінетаў і лабараторый універсітэта.

39. 3 новага бюджэтнага 1927/28 года абавязкова ўключыць у каштарыс універсітэта на ўсе выдаткі студэнцкага Навукова-даследчага краязнаўчага таварыства.

НАРБ. Ф. 205. Воп. 1. Спр. 272. Л. 3—4. Машынапіс. аўтогр.

FaLang translation system by Faboba