Гарошак Павел Антонавіч
Нарадзіўся 10 чэрвеня 1925 г. у в. Новамікалаеўка Фёдараўскага раёна Башкірскай АССР у сям’і селяніна. У Чырвонай Арміі з 1943 г. Санітар Гарошак праявіў сябе ў час фарсіравання Дняпра. У ноч на 22 верасня 1943 г. каля вёскі Зарубінцы Канеўскага раёна Чаркаскай вобласці ў складзе перадавога атрада пераправіўся праз раку і аказаў медыцынскую дапамогу 26 салдатам і афіцэрам, вынес з поля бою 32 параненых і іх зброю.
Званне Героя Савецкага Саюза Паўлу Антонавічу Гарошку прысвоена 17 лістапада 1943 г.
У 1951 г. П. А. Гарошак скончыў Мінскі юрыдычны інстытут. Працаваў у органах КДБ. Жыў у Мінску. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны І ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі і медалямі. Памёр 19 кастрычніка 1994 г.