Жолудзеў Навум Ільіч
Нарадзіўся 13 студзеня 1922 г. у Гомелі ў сям’і рабочага. Працаваў токарам на станкабудаўнічым заводзе. У Чырвонай Арміі з кастрычніка 1941 г. На фронце з лютага 1942 г. Удзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў. Камандзір мінамётнага разліку малодшы сяржант Н. І. Жолудзеў быў адзначаны пры фарсіраванні Дняпра. Ён адзін з першых у палку 29 верасня 1943 г. саматугам пераправіўся праз Днепр у раёне с. Келебярда Крамянчугскага раёна Палтаўскай вобласці і мінамётным агнём прыкрываў пераправу падраздзяленняў палка. У баі за ўтрыманне і расшырэнне плацдарма 5 кастрычніка 1943 г. яго разлік падавіў тры агнявыя пункты, знішчыў амаль цэлую роту гітлераўцаў.
Званне Героя Савецкага Саюза Навуму Ільічу Жолудзеву прысвоена 12 снежня 1943 г.
У 1950 г. закончыў Мінскі юрыдычны інстытут. Да 1970 г. у Савецкай Арміі, падпалкоўнік юстыцыі, затым юрысконсульт «Белспортлато». Памёр 9 снежня 1985 г.