Осіпава Марыя Барысаўна

Нарадзілася 27 снежня 1908 г. у пасёлку Сярковіцы Талачынскага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і рабочага. Закончыла Вышэйшую камуністычную сельскагаспадарчую школу Беларусі (1935) і Мінскі юрыдычны інстытут (1940).

У ліпені 1941 г. арганізавала з ліку былых выкладчыкаў і студэнтаў юрыдычнага інстытута падпольную групу ў Мінску. Адна з арганізатараў аперацыі ў верасні 1943 г. па знішчэнні кбта беларускага народа Вільгельма фон Кубэ.

Званне Героя Савецкага Саюза Марыі Барысаўне Осіпавай прысвоена 20 снежня 1943 г.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны знаходзілася на партыйнай рабоце: была дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР ІІ–V скліканняў, членам Вярхоўнага Суда БССР, рэспубліканскага Камітэта аховы міру.

Узнагароджана ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны І ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалямі.

Памерла 5 лютага 1999 г. Яе імем названа вуліца ў г. Давыд-Гарадок.

FaLang translation system by Faboba