Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у гады Вялікай Айчыннай вайны.

  • 20-годдзе БДУ

    20-годдзе БДУ

    У чэрвені 1941 года ўніверсітэт рыхтаваўся адзначыць сваё 20-годдзе. Святкаванне было намечана на 24-28 чэрвеня. Выкладчыкі ўжо атрымалі запрашэнні на ўрачыстае пасяджэнне. Студэнты рыхтаваліся да іспытаў, выпускнікі чакалі апошні дзяржаўны экзамен. Але ўсяго гэтага не адбылося, так як пачалася вайна. І ўжо 22 чэрвеня першыя 450 студэнтаў і выкладчыкаў з'явіліся ў ваенкаматы.
  • Пастанова аб аднаўленні работы БДУ

    Пастанова аб аднаўленні работы БДУ

    15 мая 1943 года была прынята пастанова аб аднаўленні работы БДУ ў эвакуацыі. Універсітэт размясцілі на чыгуначнай станцыя Сходня, раней гэта было Падмаскоўе, цяпер рыса горада. Менавіта сюды згодна з пастановай з'язджаліся студэнты і выкладчыкі для працягу вучобы.
  • Тэлеграма тав. Шнеерсону аб арганізацыі ўніверсітэта на станцыі Сходня ў 1943 годзе пад Масквой

    Тэлеграма тав. Шнеерсону аб арганізацыі ўніверсітэта на станцыі Сходня ў 1943 годзе пад Масквой

  • Універсітэт быў у руінах

    Універсітэт быў у руінах

    У жніўні 1944 года, пасля вызвалення Беларусі, "Сходненскі" перыяд дзейнасці ўніверсітэта скончыўся. Універсітэт быў у руінах. З навучальных карпусоў у працоўным стане застаўся толькі фізіка-матэматычны (сучасны рэктарат), так як падчас вайны там знаходзілася тэлефонная станцыя. Хуткімі тэмпамі пачаліся аднаўленчыя работы. Яшчэ ў 40-х гадах былі адноўлены біяфак і хімфак, пабудаваны студэнцкія інтэрнаты па вуліцы Бабруйская 7 і 9. Для будаўніцтва ствараліся студэнцкія працоўныя атрады, якія актыўна ўдзельнічалі ў аднаўленні БДУ.
  • Іван Мележ падчас вайны

    Іван Мележ падчас вайны

    Іван Мележ падчас вайны быў паранены пад Растовам і не мог больш вярнуцца на фронт. Ён становіцца студэнтам БДУ, які ў той час размяшчаўся на станцыі Сходня. У жніўні 1944 года, пасля вызвалення Беларусі першая група студэнтаў - 26 чалавек - на чале з рэктарам прыбыла ў Мінск. І. Мележ прымаў актыўны ўдзел у працэсе реэвакуации.
  • 12 студэнтаў і выкладчыкаў БДУ сталі Героямі Савецкага Саюза

    12 студэнтаў і выкладчыкаў БДУ сталі Героямі Савецкага Саюза

    12 студэнтаў і выкладчыкаў БДУ сталі Героямі Савецкага Саюза: Гарошак Павел Антонавіч, Жмуроўскага Дзмітрый Пятровіч, Жолудаў Навум Ільіч, Жукаў Георгій Канстанцінавіч, Зайцаў Мікалай Якаўлевіч, Катлавец Міхаіл Паўлавіч, Кірсанаў Аляксандр Васільевіч, Осіпава Марыя Барысаўна, Парахневіч Уладзімір Аляксеевіч, Патрын Аляксей Фёдаравіч, Філімонаў Аляксандр Андрэевіч, Смушкевич Якаў Уладзіміравіч
  • Група партызан ВАВ. Член групы прафесар БДУ Давідзюк Г.П.

    Група партызан ВАВ. Член групы прафесар БДУ Давідзюк Г.П.

  • Студэнтка БДУ Варвара Вырвіч камандзір партызанскага моладзевага атрада

    Студэнтка БДУ Варвара Вырвіч камандзір партызанскага моладзевага атрада

  • Нямецкая аб'ява з абяцаннем узнагароды за злоў Злодзея Вырвіч

    Нямецкая аб'ява з абяцаннем узнагароды за злоў Злодзея Вырвіч

  • Георгій Фалевіч (Жорж)

    Георгій Фалевіч (Жорж)

    Студэнт хімічнага факультэта БДУ, да пачатку вайны паспеў скончыць 4 курса. Падчас ВАВ у акупаваным Менску разам з іншымі студэнтамі прымаў удзел у дзейнасці падпольнай камсамольска-моладзевай групы, якую ў наступстве ўзначаліў у перыяд з верасня 1941 па май 1942 г. У верасні 1942 г. Георгій Фалевіч быў расстраляны. Ён узнагароджаны ордэнам "Айчыннай вайны" II ступені (пасмяротна).
  • Дэлегацыі ад БССР на канферэнцыі ў Сан-Францыска

    Дэлегацыі ад БССР на канферэнцыі ў Сан-Францыска

    У складзе дэлегацыі ад БССР на канферэнцыі ў Сан-Францыска ў маі 1945 г. прымалі ўдзел работнікі ўніверсітэта - Ф.П. Шмыгаў, У.М. Перцаў.

    FaLang translation system by Faboba