Пад яго кіраўніцтвам універсітэт выжыў у найцяжкія гады Вялікай Айчыннай вайны. Была наладжана праца універсітэта ў эвакуацыі пад Масквой, адноўлена яго праца пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Нарадзіўся рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1938-1946), кандыдат гістарычных навук Парфен Пятровіч Савіцкі (1904-1954).
Нарадзіўся доктар біялагічных навук Георгій Георгіевіч Вінберг.
Распрацаваныя ім метады і арыгінальны падыход да рашэння цэнтральнай праблемы гідрабіялогіі – вывучэнню прадуктыўнасці вадаёмаў – фактычна стварылі новы напрамак даследаванняў у Савецкім Саюзе і атрымалі шырокае прызнанне за мяжой.
Нарадзіўся акадэмік, прафесар, доктар сельскагаспадарчых навук Мікалай Апанасавіч Дарожкін (1905-1993).
Мікалаем Апанасавічам створана школа фітапатолагаў і міколагаў у нашай рэспубліцы.
Нарадзіўся правадзейны член Акадэміі навук БССР, прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук Фёдар Дзмітрыевіч Гахаў (1906-1980).
Фёдар Дзмітрыевіч стварыў беларускую школу па краявых задачах і адмысловых інтэгральных ураўненнях.
19 кастрычнік 1906 Нарадзілася прафесар, першая ў Беларусі жанчына – доктар філалагічных навук (1958) Марыя Андрэеўна Жыдовіч (1906-1977).
Асноўныя кірункі навуковых інтарэсаў Марыі Андрэеўны: гісторыя беларускай мовы і беларускай дыялекталогіі.
Нарадзіўся акадэмік, адзін са стваральнікаў факультэта прыкладной матэматыкі БДУ, доктар фізіка-матэматычных навук Мікалай Паўлавіч Яругін (1907-1990).
Пад яго кіраўніцтвам створана беларуская школа па дыферэнцыяльных ураўненнях, арганізаваны Інстытут матэматыкі АН БССР.
Нарадзіўся прафесар, доктар геаграфічных навук Віктар Грыгаравіч Заўрыеў (Заўрыян) (1908-1976).
З 1961 г. дзейнасць Віктара Грыгаравіча была звязана з БДУ, ён быў арганізатарам навукова-даследчай лабараторыі возеразнаўства, кафедры агульнага землязнаўства, геадэзіі і картаграфіі. Навуковыя інтарэсы Віктара Грыгаравіча былі звязаны з праблемамі Палесся, дынамікай палескіх азёр.
Нарадзіўся прафесар, член-карэспандэнт АН БССР Пётр Іларыёнавіч Бялькевіч (1907–1992).
Пётр Іларыёнавіч з 1951 па 1953 г. узначальваў хімічны факультэт БДУ. Ён вядомы сваімі фундаментальнымі даследаваннямі ў галіне торфакінетыкі, хіміі торфу, тэрмічнага раскладання цвёрдых рэчываў.
13 жнівень 1908 Нарадзіўся прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук Міхаіл Аляксандравіч Ілляшэвіч (1908-1996).
Прыярытэт М.А. Ільяшэвіча як аднаго з заснавальнікаў тэорыі вагальных спектраў малекул прызнаны ва ўсім свеце. Міхаіл Аляксандравіч паклаў пачатак фарміраванню беларускай навуковай школы па фізіцы нізкатэмпературнай плазмы і радыяцыйнай газадынаміцы. З 1968 па 1990 г. асноўная дзейнасць прафесара звязана з БДУ.
Нарадзіўся прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук Уладзімір Гаўрылавіч Вафіадзі.
Вучні акадэміка А.А. Лебедзева В.В. Балакоў і У.Г. Вафіадзі першымі ў свеце стварылі ў 1936 г. фазавы святлолакацыйны дальнамер, які вызначае адлегласць з дапамогай светлавога промня. За мяжой падобныя распрацоўкі з’явіліся толькі ў канцы Другой сусветнай вайны. У 1962 г. Уладзімір Гаўрылавіч перайшоў на працу ў БДУ, дзе з яго прыходам сталі развівацца новыя напрамкі: аптычная лакацыя, фотаэлектрычная аўтаматыка, астрафізіка.
Нарадзіўся прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук Леанід Аляксандравіч Барысаглебскі.
Больш за 40 гадоў Леанід Аляксандравіч прысвяціў працы ў БДУ. Кіраваў навуковай работай студэнтаў і аспірантаў. Яго падручнікі, у прыватнасці «Квантавая механіка», перавыдаваліся.
Нарадзіўся прафесар, доктар гістарычных навук, які каля 30 гадоў прысвяціў працы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, Кірыл Конанавіч Герман (1913-1996).
Нарадзіўся стваральнік тапанімічнай школы ў Беларусі, доктар геаграфічных навук Вадзім Андрэевіч Жучкевіч (1915-1985).
З 1964 года жыццё і дзейнасць Вадзіма Андрэевіча былі звязаны з геаграфічным факультэтам БДУ.
Нарадзіўся прафесар, доктар гістарычных навук Лаўрэнцій Сямёнавіч Абецэдарскі (1916-1975).
Навуковыя інтарэсы Л. С. Абецэдарскага былі звязаны з гісторыяй Беларусі XVI-XVII стст.: руска-беларускімі узаемаадносінамі, антыфеадальнай барацьбой мас, казацкіх рухаў. Лаўрэнцій Сямёнавіч з’яўляўся нязменным рэдактарам савецкага навучальнага дапаможніка па гісторыі Беларусі для сярэдняй школы, які вытрымаў пры жыцці аўтара 13 выданняў.
Петраградскае аддзяленне Беларускага нацыянальнага камісарыята (Белнацкама) узбудзіла хадатайніцтва перад Наркамасветай РСФСР аб замацаванні за Беларуссю Юр'еўскага ўніверсітэта і аб пераводзе яго часова ў адзін з не акупіраваных гарадоў Віцебск ці Смаленск.
Унiв. летопiс. С. 180
Нарадзіўся прафесар, доктар гістарычных навук Дзмітрый Пятровіч Жмуроўскі.
За праяўлены гераізм у баі ў 1944 г. Дзмітрыю Пятровічу было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Нарадзіўся прафесар, доктар філалагічных навук Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў.
Асноўная сфера даследчых інтарэсаў Дзмітрыя Якаўлевіча – жанрава-стылістычныя тэндэнцыі ў развіцці беларускай літаратуры ХХ ст., залежнасць літаратуры ад стану грамадства і магчымасці её ўплыву на гэты стан, актуальныя пытанні літаратурнай крытыкі і яе спецыфіка.
Нарадзіўся акадэмік АН БССР, доктар фізіка-матэматычных навук Яўгеній Аляксеевіч Барбашын (1918–1969).
Навуковыя інтарэсы Яўгенія Аляксеевіча былі засяроджаны на вывучэнні ўстойлівасці істотна нелінейных сістэм у цэлым і задачы аб устойлівасці руху нелінейных сістем па першым набліжэнні.
Нарадзіўся прафесар, доктар гістарычных навук, першы прарэктар БДУ (1975-1988) Уладзімір Рыгоравіч Івашын.
Адным з важнейшіх напрамкаў яго навуковых даследаванняў з’яўляліся пытанні Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Беларусі і на Заходнім фронце.
Па прапанове ЦВК Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Беларусі ў Маскве пры Наркамасвеце РСФСР створана камісія садзейнічання адкрыццю ўніверсітэта ў Мінску на чале з членам калегіі аддзела т. В. Т. Тэр-Аганесавым.
У яе ўвайшлі А. Ф. Мяснікоў, В. П. Волгін, Ф. Ф. Турук і прадстаўнік Мінскай камісіі па арганізацыі ўніверсітэта. Унив. летопись. С. 182.
У Мінску пры губернскім камісарыяце народнай асветы пад старшынствам акад. Я. Ф. Карскага створана камісія з 8 чалавек па арганізацыі ўніверсітэта.
Унив. летопись. С. 181.
Нарадзіўся прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук Васілій Іванавіч Вядзернікаў.
Васілій Іванавіч у 1969-1984 гг. працаваў загадчыкам кафедры геаметрыі, а ў 1985-1991 гг. – прафесарам кафедры геаметрыі, тапалогіі і методыкі выкладання математыкі БДУ. Галоўныя напрамкі навуковых даследаванняў В.І. Вядзернікава: G-структуры на гладкіх многообразіях, аднародныя прасторы груп Лі, групавыя ўласцівасці дыферэнцыяльных ураўненняў на разнастайнасцях, глабальныя пары і спароджаныя імі геаметрыі.
Адбылося пасяджэнне выканкама Мінскага Савета рабочых і сялянскіх дэпутатаў па пытанні аб заснаванні ў Мінску ўніверсітэта.
ЦВК БССР прыняў Дэкрэт аб адкрыцці Беларускага ўніверсітэта - першай вышэйшай навучальнай установы Савецкай Беларусі.
Дзве камісіі (Мінская і Маскоўская) распрацоўвалі навучальныя планы, падбіралі навукова-выкладчыцкія кадры, абмяркоўвалі структуру будучага ўніверсітэта.
На пасяджэнніМінскай камісіі па арганізацыі БДУ было вырашана перадаць універсітэту будынак былой камерцыйнага вучылішча, у якім размяшчаліся ваенныя курсы Заходняй дывізіі.
18-23 сакавіка. VIII з’езд РКП (б).
Прыняцце Праграмы партыі. У разделе Праграмы «У вобласці народнай асветы» гаварылася, што Камуністычная партыя ставіць задачай: «Адкрыццё шырокага доступу ў аўдыторыі вышэйшай школы для ўсіх жадаючых вучыцца, і ў першую чаргу для рабочых; прыцягненне да выкладчыцкай дзейнасці ў вышэйшай школе ўсіх, здольных там вучыць; знішчэнне ўсіх і ўсялякіх штучных перашкод паміж свежымі навуковымі сіламі і кафедрай; матэрыяльнае забеспячэнне навучэнцаў з мэтай даць фактычную магчымасць пралетарыям і сялянам выкарыстацца вышэйшай школай».
КПСС в резолюциях. Т. 2. М., 1983. С. 82—83.На спецыяльнай нарадзе ў Маскве пры ўдзеле старшыні ЦВК БССР А. Ф. Мяснікова і кіруючых работнікаў Наркамадука РСФСР па просьбе ЦП IV БССР для арганізацыі ўніверсітэта ў Мінску былі створаны дзве камісіі - Мінская і Маскоўская (старшыні – акад. Я. Ф. Карскі і праф. В. П. Волгін).
Чанбарисов III. X. Формирование советской университетской системы. М., 1988. С. 51.
У Маскву выехала дэлегацыя на чале з праф. К. Ф. Карскім для абмеркавання пытанняў, звязаных з завяршэннем падрыхтоўкі да адкрыцця ўніверсітэта.
Намечаны тэрміны прыёмкі заяў ва ўніверсітэт. Закончана работа па арганізацыі фізіка-матэматычнага факультэта, пачалося абсталяванне сельскагаспадарчай фермы і лясной дачы для агранамічнага факультэта. Мин. пролетарий. 1919. 9 апр.; Веч. Мінск. 1989. 3 апр.
У Маскве адбылося пасяджэнне камісіі па арганізацыі дзяржаўнага ўніверсітэта ў Мінску.
Прысутнічалі В. Т. Тэр-Аганесаў, В. П. Волгін, Ф. Ф. Турук. Прынята рашэнне прыцягнуць да работы камісіі праф. К. А. Ціміразьева і праф. Д. Н. Пранішнікава.
ЦГАОР БССР. Ф. 4, оп. 1, д. 131, л. 11.Пачалі працу падрыхтоўчыя курсы для тых, хто не мае сярэдняй адукацыі, але жадае паступіць ва ўніверсітэт.
У Мінскім народным універсітэце пачалося чытанне лекцый для амаль 450 слухачоў.
Звезда. 1919. 14 июня.
Нарадзіўся прафесар, доктар філалагічных навук Міхаіл Гапеевіч Булахаў.
Каля 20 гадоў прысвяціў працы ў БДУ. Даследуе праблемы беларускага і ўсходнеславянскага мовазнаўства і сучаснай рускай мовы.
Прыкладна ў 14 гадзін польскія войскі па Віленскаму тракту ўвашлі ў Мінск.
У гэты ж час з вакзала на Бабруйск і Барысаў адыходзілі апошнія цягнікі з эвакуіраванымі. Звезда. 1919. 24 сент.
Апублікавана Пастанова Наркамасветы РСФСР «Аб арганізацыі рабочых факультэтаў пры ўніверсітэтах».
Известия ВЦВК. 1919. 11 сент.
Нарадзіўся прафесар, доктар гістарычных навук Іларыён Мяфодзьевіч Ігнаценка
Іларыён Мяфодзьевіч зрабіў вялікі ўклад у даследаванне шматлікіх праблем: сацыял-дэмакратычнага і нацыянальна-вызваленчага руху, гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, гісторыі нацыянальных адносін, станаўлення беларускай дзяржаўнасці.
12 навукоўцаў з Масквы прыехалі ў Мінск, каб на месцы завяршыць падрыхтоўчыя працы і забяспечыць адкрыццё ўніверсітэта вясной 1921 года.
Пасля вызвалення Мінска ад польскай акупацыі камісія зноў ініцыявала працяг працы па адкрыцці ўніверсітэта.
Часці Чырвонай Арміі пасля ўпартых баёў вызвалілі Мінск. Улада перайшла да Мінскага губернскага Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта на чале з А. Р. Чарвяковым.
Гiсторыя Беларускай ССР. Мн., 1973. Т. 3. С. 187, 193; Бальшавiк Беларусi 1935. № 10-11. С. 194.
18 ліпень 1920 Нарадзіўся доктар юрыдычных навук, аўтар прац па праблемах савецкага дзяржаўнага права Сямён Раманавіч Віхараў.
Пасля вызвалення Мінска ўзнавіла працу камісія па арганізацыі ўніверсітэта.
ЦГАОР БССР. Ф. 205, оп. 1, д. 1, л. 13-14.
Падчас камандзіроўкі ў Маскву дэлегацыяМінскай універсітэцкай камісіі прасіла не толькі фінансава-матэрыяльнай падтрымкі, але і «дэкрэтаванні адкрыцця» БДУ.
Пры Наркамасвеце РСФСР створана новая камісія садзейнічання адкрыццю ўніверсітэта ў Мінску ў складзе В. Т. Тэр-Аганесава, праф. В. П. Волгіна, акад. Я. Ф. Карскага, праф. У. І. Пічэты, Л. С. Мінора, Ф. Ф. Турука.
Пазней у камісію былі кааптаваны праф. Д. Н. Пранішнікаў і інш. Унив. летопись. С. 183.
11-18 жніўня. У Маскве знаходзілася дэлегацыя місіі па арганізацыі ўніверсітэта, створанай пры Мінскім аддзеле народнай асветы, у складзе акад. Я. Ф. Карскага, дац. С. Д. Камінскага, Л. Г. Слепяна і агранома Н. К. Ярашэвіча.
Члены дэлегацыі разам з нам. наркама асветы РСФСР М. М. Пакроўскім і заг. аддзела вышэйшых школ В. Т. Тэр-Аганесавым абмеркавалі пытанне аб адкрыцці ўніверсітэта. ЦГАОР БССР. Ф. 205, оп. 1, д. 1, л. 18.
Зацверджаны першапачатковы склад Маскоўскай камісіі, а таксама было вырашана ў сувязі з неабходнасцю прысвоіць права кааптацыі.
У Маскве пад старшынствам В. Т. Тэр-Аганесава адбылося пасяджэнне камісіі садзейнічання арганізацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
На пасяджэнні прысутнічалі Л. С. Мінор, Я. Ф. Карскі, У.І. Пічэта, Ф. Ф. Турук і інш. ЦГАОР БССР. Ф. 205, оп. 1, д. 1, л. 23—24.
Дэкрэт СНК РСФСР «Аб рабочых факультэтах» вызначыў новыя формы прыёму на рабфак: шляхам андзіравання на вучобу рабочых і сялян партыйнымі і прафсаюзнымі арганізацыямі.
СУ. 1920. № 20. С. 385.
ачалася распрацоўка працоўных планаў медыцынскага факультэта пасля таго, як праф. Мінор падаў дакладную запіску, дзе вызначаліся пэўныя ўмовы будаўніцтва медфака ў Мінску.
Нарадзіўся прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук Юрый Станіслававіч Багданаў (1920-1987).
На працягу 30 гадоў яго працоўная дзейнасць была звязана з БДУ. За час працы ва ўніверсітэце Юрый Станіслававіч зрабіў вялікі ўклад у станаўленне і развіццё беларускай школы тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў; сярод яго вучняў больш 40 кандыдатаў навук і 5 дактароў навук.
13—17 снежня. II Усебеларускі з’езд Саветаў прызнаў неабходным хутчэйшае стварэнне ўніверсітэта ў Мінску.
Унив. летопись. С. 200; Звезда. 1920. 14, 18 дек.
25—31 снежня ў Мінску працавала Маскоўская камісія садзейнічання арганізацыі Беларускага ўніверсітэта ў складзе А. А. Барзова, А. М. Беркенгейма, П. І. Карузіна, А. А. Калантара, М. Б. Кроля, М. М. Кулагіна, Л. С. Мінора, У. І. Пічэты, Л. С. Таля, Ф. Ф. Турука, М. А. Янчука.
ЦГАОР БССР. Ф. 205, оп. 1, д. 2, л. 91.
У Маскву, у Наркамасвету РСФСР, выехалі члены Мінскай камісіі па арганізацыі Беларускага ўніверсітэта.
ЦГАОР БССР. Ф. 205, оп. 1, д. 2, л. 91.
У Маскве пачала працу першая партыйная нарада па пытаннях народнай адукацыі і ажыццяўлення рэформы вышэйшай школы, скліканая па ініцыятыве У. І. Леніна.
У рэзалюцыі падкрэслівалася неабходнасць палітычнага заваявання вышэйшай школы, а таксама палітычнага выхавання і падрыхтоўкі студэнтаў, якія выйшлі з радоў пралетарыята. Высш. шк. 1938. № 6-7. С. 7.
На факультэтах сталі выходзіць насценныя газеты.
На факультэце грамадскіх навук налічвалася 1157 студэнтаў і 46 выкладчыкаў (з іх 33 прафесары).
З 49 прафесараў, якія прыехалі ў БДУ на працу, 32 не вытрымалі цяжару ўмоў працы і побыту ў разбураным Мінску і пакінулі ўніверсітэт.
У Мінску прайшоў губернскі з’езд супрацоўнікаў асветы і сацыялістычнай культуры, на якім прысутнічалі дэлегаты ад усіх паветаў Беларусі.
У. І. Ленін падпісаў дэкрэт Саўнаркама РСФСР аб заснаванні дзяржаўных універсітэтаў у Кастраме, Смаленску, Астрахані і Тамбове і аб пераўтварэнні ў дзяржаўныя ўніверсітэты былых Дзямідаўскага Юрыдычнага ліцэя ў Яраслаўлі і Педагагічнага інстытута ў Самары «...у азнаменаванне Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. ...».
СУР. 1919. № 2. С. 21
Для паскарэння працы па адкрыцці ўніверсітэта ў Мінску пры ЦВК Саветаў Беларусі створана т. зв. «тройка» (пазней «пяцёрка»), а ў Маскве для выканання адміністратыўных функцый і выкарыстання крэдытамі «тройка» (на правах часовага кіравання ўніверсітэта) у складзе члена калегіі Наркамасветы РСФСР В.Г. Грынберга, У.І. Пічэты, Ф.Ф.Турука.
Унив. летопись. С. 185.
Прынята пастанова аб Часовым кіраўніцтве БДУ, правы якога прысвойваліся Маскоўскай камісіі
У Маскве пачало сваю дзейнасць Часовае кіраўніцтва БДУ з удзелам В. І. Пічэты, Ф. Ф. Турука і З. Р. Грынберга.
У Мінск прыбыла другая група маскоўскіх прафесараў для аказання дапамогі і правядзення праверкі гатоўнасці да адкрыцця ўніверсітэта.
БДУ: Да 10-й гадавiны Кастрычнiцкай рэвалюцыi. Мн., 1927. С. 49.
Сфармірована арганізацыйная камісія па стварэнні рабочага факультэта. У яе склад увайшоў сакратар ЦБ КП(б)Б В. Г. Кнорын.
На пасяджэнні прадстаўнікоў ЦБ КПБ, СНК БССР, Часовага праўлення ўніверсітэта, арганізацыйнай камісіі і групы маскоўскіх прафесараў абмяркоўвалася пытанне аб неадкладным адкрыцці ўніверсітэта.
Прысутнічалі сакратар ЦБ Кампартыі Беларусі В. Г. Кнорын і старшыня ЦВК БССР А. Р. Чарвякоў. Крас. студэнт. 1922. № 1. С. 7.
Пытанне аб адкрыцці ўніверсітэта абмяркоўвалася на III сесіі ЦВК БССР.
Унив. летопись. С. 200.
Спецыяльная пастанова 3-й сесіі ЦВК ССРБ, у якім на дзяржаўным узроўні было зафіксавана неабходнасць адкрыцця ўніверсітэта ў Мінску.
Прэзідыум ЦВК Саветаў Беларусі прыняў Пастанову аб адкрыцці ў Мінску Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і пачатку заняткаў на рабочым, грамадскіх навук, медыцынскім, сельскагаспадарчым і фізіка-матэматычным факультэтах.
ЦГАОР БССР. Ф. 205, оп. 1, д. 1, л.58; Унив. летопись. С. 200.
Аб'яўлены прыём на рабочы факультэт.
Весн. БДУ. Сер. III. 1981. № 1. С. 6.
На першым камсамольскім сходзе рабфакаўцаў універсітэта прысутнічалі 20 чалавек.
БУ. 1981. 22 студз.
Пачаліся заняткі на рабочым факультэце.
Да вучобы прыступілі 160 чалавек (107 на падрыхтоўчым, 53 на асноўным аддзяленні). Звезда. 1921. 3 июля.
Рэктарам БДУ стаў В. І. Пічэта.
Пастановай калегіі Наркамасветы БССР зацверджана Праўленне ўніверсітэта ў складзе праф. У. І. Пічэты (рэктар), У. М. Ігнатоўскага, М. Я. Фрумкінай, праф. Ф. Ф. Турука і прадстаўніка рабфака.
Праўленне размясцілася ў будынку былога Мінскага камерцыйнага вучылішча. ЦГАОР БССР. Ф. 205, оп. 1, д. 1, л 72; д. 6, л. 2; З фондаў музея гісторыі БДУ.
У гарадскім тэатры адбылося ўрачыстае пасяджэнне, прысвечанае адкрыццю БДУ.
На ім выступілі старшыня СНК Беларусі А. Р. Чарвякоў і сакратар ЦБ КП(б)Б В. Г. Кнорын, рэктар БДУ У. І. Пічэта, наркам асветы БССР У. М. Ігнатоўскі. Удзельнікі пасяджэння накіравалі прывітальную тэлеграму У.І. Леніну. Прывітальныя тэлеграмы дасланы А. В. Луначарскаму, М. М. Пакроўскаму, В. П. Волгіну, Расійскай і Украінскай Акадэміям навук, Маскоўскаму, Петраградскаму і Кіеўскаму ўніверсітэтам. У тэлеграме ад Расійскай Акадэміі навук вучоныя жадалі БДУ «кіпучай і планамернай дзейнасці». Унив. летопись. С. 202; Звезда 1921. 13, 14 июля.
Аб'яўлены прыём на факультэт грамадскіх навук.
На этнолага-лінгвістычнае, грамадска-педагагічнае, прававое і эканамічнае аддзяленні факультэта павінна было быць прынята 800 чалавек.
Па выніках дадатковага набору на рабфак залічана 125 чалавек.
Агульная колькасць навучэнцаў рабфака склала 285 чалавек. БУ. 1981. 22 студз.
СНК РСФСР зацверджана «Палажэнне аб вышэйшых навучальных установах» – першы ўстаў савецкай вышэйшай школы, які вызначыў задачы і характар дзейнасці ВНУ.
Кіруючым органам ва ўніверсітэтах стала Праўленне на чале з рэктарам, на факультэтах Прэзідыум на чале з дэканам. СУ. 1921. № 65. С. 485; ЦГАОР БССР. Ф. 205, оп. 1, д. 31, л. 2—8.
Дзяржаўны вучоны Савет першымі прафесарамі факультэта грамадскіх навук зацвердзіў
Дзяржаўны вучоны Савет першымі прафесарамі факультэта грамадскіх навук зацвердзіў В. Г. Кнорына, С. Г. Гурвіча, А. І. Дзякава, В. М. Іваноўскага, Д. А. Жарынава, В. П. Канчалоўскага, С. Г. Лазінскага, М. М. Нікольскага, У. М. Перцава, У. І. Пічэту, І.М. Салаўёва, Ф. Ф. Турука, М. А. Янчука і інш. Прафесарамі медфака зацверджаны М. М. Андрэеў, Б. М. Беркенгейм, А. А. Калужскі, М. Б. Кроль, У. В. Ляпёшкін і інш. Тр. Белорус. гос. ун-та. 1921. № 1 С. 203, 204.
Пасяджэннесавета факультэта грамадскіх навук, на якім было прынята рашэнне аб вызначэнні 30 кастрычніка 1921 гады як даты адкрыцця ўніверсітэта.
Для распрацоўкі вучэбных планаў, праграм і ажыццяўлення кіраўніцтва вучэбна-навуковай работай на факультэце грамадскіх навук (ФГН) створаны прадметныя камісіі
Для распрацоўкі вучэбных планаў, праграм і ажыццяўлення кіраўніцтва вучэбна-навуковай работай на факультэце грамадскіх навук (ФГН) створаны прадметныя камісіі: —па прававых і эканамічных дысцыплінах; —па філасофскіх дысцыплінах; —літаратурная; —па гістарычных дысцыплінах; —лінгвістычная. Дэкан факультэта - праф. У. М. Ігнатоўскі, з 1922г. праф. С. 3. Кацэнбоген. На медыцынскім факультэце створаны кафедры фізіялогіі, анатоміі, фізікі, фармацыі, фармакалогіі і фармакагнозіі, агульнай хірургічнай паталогіі, урачэбнай дыягностыкі, паталагічнай анатоміі, арганічнай хіміі, бактэрыялогіі і гісталогіі, лабараторыя неарганічнай хіміі. Дэкан факультэта - праф. М. Б. Кроль. Справаздача БДУ за 1921/22 акад. г. Мн., 1922. С. 12, 27, 39, 210.
Завершана падрыхтоўка раскладу заняткаў і прызначана дата першай лекцыі: 31 кастрычніка, панядзелак, 13.30, актавая зала былога вучылішча Хайкіна.
Адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны пачатку заняткаў у БДУ.
На трох факультэтах (рабочым, грамадскіх навук і медыцынскім) да вучобы прыступілі 198 членаў РКП (б), 12 кандыдатаў у члены партыі і 44 камсамольцы.
БУ. 1981. 22 студз.
Рашэннем Кіравання першым дэканам медфака быў зацверджаны прафесар Б. М. Беркенгейм.
Прафесар-гісторык Д. П. Канчалоўскі прачытаў першую лекцыю студэнтам факультэта грамадскіх навук аб культуры Міжземнамор’я ў эпоху панавання Рыма.
На трох факультэтах – рабочым, медыцынскім і грамадскіх навук пачаліся рэгулярныя заняткі для 1390 студэнтаў
У першым навучальным годзе іх абучалі 49 выкладчыкаў, з якіх 14 прафесараў, 25 дацэнтаў і 10 асістэнтаў.
Арганізавана выдача штомесячнага студэнцкага пайка (мука, цукар, расліннае масла, замарожанае салёнае мяса) у кааператыве «Медык» на пл. Свабоды.
На юрыдычным аддзяленні ФГНа акрамя спецыяльных дысцыплін выкладаліся палітэканомія, гісторыя эканамічных вучэнняў, гісторыя форм гаспадаркі і працы, гісторыя народнай гаспадаркі Расіі і Беларусі, генетычная сацыялогія, дыялектычны матэрыялізм, праводзіўся семінар па творчасці Г.В. Пляханава.
ЦГАОР БССР. Ф. 205, оп. 1, д. 2, л. 12.
Спецыяльныя брыгады са студэнтаў адпраўлены на зарыхтоўку дроў для атаплення вучэбных аўдыторый і інтэрната.
Прафесарамі ўніверсітэта прачытана 6 публічных платных лекцый.
Збор ад продажу білетаў пайшоў на дапамогу галадаючым Паволжа. Унив. летопись. С. 216.
Выкладчыкі і студэнты ўніверсітэта прышлі на рабфакі і заводы, ва ўстановы, правялі гутаркі з рабочымі і служачымі аб 4-й гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі.
БУ. 1966. 28 кастр.
На ўрачыстым сходзе ўніверсітэта, прысвечаным 4-й гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі, з прамовай выступіў сакратар ЦБ КП(б) В. Г. Кнорын.
На ўрачыстым сходзе ўніверсітэта, прысвечаным 4-й гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі, з прамовай выступіў сакратар ЦБ КП(б) В. Г. Кнорын.
Арганізавана кафедра заалогіі.
Яе загадчыкам стаў праф. А. У. Фядзюшын. Пакладзены пачатак стварэнню заалагічнага музея пры ўніверсітэце.
III Усебеларускі з’езд Саветаў заслухаў даклад рэктара БДУ У. І. Пічэты аб становішчы спраў ва ўніверсітэце.
Унив. летопись. С. 209.
У летапісу МДУ адзначаецца: «Маскоўскі ўніверсітэт садзейнічаў стварэнню першага ўніверсітэта ў Беларусі. Праф. В. П. Волгін узначаліў камісію па заснаванні Беларускага ўніверсітэта. У стварэнні ўніверсітэта ўдзельнічалі прафесары Д. М. Пранішнікаў, К. А. Ціміразьеў. У. І. Пічэта стаў першым рэктарам Беларускага ўніверсітэта і да 1922 г. сумяшчаў працу з выкладаннем у Маскоўскім універсітэце».
Летопись Московского университета. М.,1979. С. 189.
Камсамольцы ўніверсітэта выступілі ініцыятарамі збору грашовых сродкаў, вопраткі і прадуктаў для бежанцаў.
БУ. 1958. 29 кастр.
Фонды бібліятэкі ўніверсітэта склалі звыш 100 тыс. кніг і перыядычных выданняў.
БДУ за 1921/22 акад. г. Мн., 1922. С. 36.
Створаны драматычны гурток на рабфаку.
БУ. 1956. 19 чэрв.
Пры факультэце грамадскіх навук створана кафедра пралетарскай рэвалюцыі і марксізму.
Курс «Пралетарская рэволюцыя» стаў чытацца студэнтам усіх аддзеленяў БДУ. 1962. С. 78.
На ўсе факультэты (без рабфака) залічана 1124 чалавекі
На ўсе факультэты (без рабфака) залічана 1124 чалавекі, у ліку якіх 675 скончылі гімназіі, 172 – рэальныя і камерцыйныя вучылішчы, 143 – школу другой ступені, 56 – педагагічныя курсы, 26 – духоўныя семінарыі, 14 – настаўніцкія інстытуты і 1 – кадэцкі корпус. Без сярэдняй адукацыі было прынята 37 чалавек, 289 студэнтаў прыйшлі ва ўніверсітэт з камандных пасад Чырвонай Арміі, 226 чалавек служылі чырвонаармейцамі. ЦГАОР БССР. Ф. 205, оп. 1, д. 607, л. 18; д. 308, л. 2.
Нарадзіўся доктар юрыдычных навук, адзін з распрацоўшчыкаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь Іосіф Ісакавіч Гарэлік.
Нарадзіўся прафесар, кандыдат філалагічных навук Сцяпан Хусейнавіч Александровіч (1921-1986).
Сцяпан Хусейнавіч аўтар шматлікіх краязнаўча-біяграфічных нарысаў пра Ф. Скарыну, Ф. Багушэвіча, Я. Купалу, Я. Коласа, К. Чорнага і інш. пісьменнікаў.
На факультэце грамадскіх навук займалася 736 студэнтаў розных нацыянальнасцей, сяроді іх: беларусаў - 26 %, яўрэеў - 67, рускіх - 3,7, палякаў - 0,5, іншых нацыянальнасцей - 2,8 %.
Членаў РКП (б) - 98, камсамольцаў - 19, эсэраў - 10, сацыял-дэмакратаў - 3, беспартыйных - 531. 25-31 снежня. 1921 г. У Мінску працавала Маскоўская камісія садзейнічання арганізацыі Беларускага ўніверсітета
25-31 снежня. 1921 г. У Мінску працавала Маскоўская камісія садзейнічання арганізацыі Беларускага ўніверсітета ў складзе А. А. Барзова, А. М. Беркенгеіма, П. І. Нарузіна, А. А. Калантара, М. Б. Кроля, Н.М. Кулагіна, Л. С. Мінора, У. І. Пічэты, Л. С. Таля, Ф. Ф. Турука, Н. А. Янчука.
На факультэце грамадскіх навук займалася 736 студэнтаў розных нацыянальнасцей, сяроді іх: беларусаў - 26 %, яўрэеў - 67, рускіх - 3,7, палякаў - 0,5, іншых нацыянальнасцей - 2,8 %.
Членаў РКП (б) - 98, камсамольцаў - 19, эсэраў - 10, сацыял-дэмакратаў - 3, беспартыйных - 531. Створана партыйная ячэйка ўніверсітэта.
У Маскве пачала працу першая партыйная нарада па пытаннях народнай адукацыі і ажыццяўлення рэформы вышэйшай школы, скліканая па ініцыятыве У. І. Леніна.
У рэзалюцыі падкрэслівалася неабходнасць палітычнага заваявання вышэйшай школы, а таксама палітычнага выхавання і падрыхтоўкі студэнтаў, якія выйшлі з радоў пралетарыяту.
Упершыню пачаў чытацца курс па гісторыі беларускага мастацтва, распрацаваны М. М. Шчакаціхіным.
ЛiМ. 1989. 13 кастр.
Адкрыты педагагічны факультэт з трыма аддзяленнямі: фізіка-матэматычнае, натуральнае і літаратурнае.
З 1922 па 1926 гг. першы бібліятэчны збор БДУ ператвораны ў Дзяржаўную бібліятэку Беларусі.
Адкрыты кабінет беларускай мовы і літаратуры.
Створана Беларуская камісія па паляпшэнні побыту навукоўцаў (БелКУБУ), у склад кіравання якой увайшлі ад БДУ В. І. Пічэта, Б. М. Беркенгейм, У. М. Ігнатоўскі.
Створана Беларускае культурнае і навуковае таварыства.
М. М. Нікольскі і В. М. Перцаў займаліся адборам гістарычных рарытэтаў зачыненых Віцебскага і Смаленскага аддзяленняў Маскоўскага археалагічнага інстытута для музея і бібліятэкі БДУ.
Адкрыццё фізіка-матэматычнага аддзялення педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
БДУ атрымаў матэрыяльную падтрымку ў выглядзе 50 пасылак з ежай ад АРА.
За 1922/23 навучальны год Кіраўніцтва БДУ правяло 53 пасяджэнні, на якіх было разгледжана 930 пытанняў.
Утвораны педагагічны факультэт, які выдзеліўся са складу факультэта грамадскіх навук.
Справаздача БДУ, дзе канстатавалася, што «пры ўніверсітэце ёсць бібліятэка, якая з’яўляецца адначасова і Дзяржаўнай публічнай бібліятэкай».
Магазінная вуліца ў Мінску атрымала назву Універсітэцкай, бо на ёй стаялі галоўныя будынкі БДУ.
студзень 1922 На факультэце грамадскіх навук займаліся 1157 студэнтаў.
1 студзень 1922 Прайшоў першы агульнаўніверсітэцкі камсамольскі сход.
Камсамольская ячэйка аб'яднала ў сваіх радах 40 камсамольцаў (на рабфаку 26, медфаку- 7, педфаку 4, ФОНе 3).
Арганізавана кафедра фізіялогіі чалавека і жывёл.
Адкрыта кафедра фізікі.
Загадчык праф. Я. Е. Сіроцін.
Адкрыта фізіка-матэматычнае аддзяленне.
У першай справаздачы ў Маскву рэктар БДУ падкрэсліў, што «з дзяржаўнага пункту гледжання» БДУ «для Замежнай Беларусі з’яўляецца свайго роду Цэнтрам адраджэння Беларусі».
Адбыўся першы масавы нядзельнік студэнтаў і выкладчыкаў БДУ.
Нарадзіўся прафесар, доктар гістарычных навук Анатолій Яфімавіч Жураў (1922-1977).
Анатолій Яфімавіч даследаваў гісторыю камсамола, праблемы моладзевага руху. Значную ўвагу надаваў методыцы выкладання.
Адбыўся арганізацыйны сход навуковага таварыства ўніверсітэта, на якім былі ўтвораны 4 секцыі, у тым ліку секцыя фізіка-матэматычных навук.
25 люты 1922 Адбыўся арганізацыйны сход навуковага таварыства ўніверсітэта.
Утвораны 4 секцыі: краязнаўства, тэхніка-эканамічная, фізіка-матэматычных і грамадскіх навук. Старшынёй таварыства абраны праф. В.М. Іваноўскі.
18 сакавік 1922 Пад старшынствам В. І. Пічэты адбылося мернае пасяджэнне навуковага таварыства ўніверсітэта.
Адбылося першае пасяджэнне Навуковага грамадства БДУ.
Адбылося ўрачыстае ўшаноўванне Янкі Купалы ў сувязі з 15-годдзем яго літаратурнай дзейнасці.
Юбіляр прачытаў свой новы твор «Перад будучыняй».
Выйшаў першы нумар Прац Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (своеасаблівы летапіс дзейнасці БДУ) тыражом у 1 тыс. асобнікаў.
Вячэрні рабфак універсітэта ператвораны ў дзённы.
Сав. Беларусь. 1922. 4 крас.
1 май 1922 Адкрыты кабінет рускай гісторыі. Загадчыкам прызначаны А. А. Савіч.
Мінскі гарвыканкам узяў на сябе ўсе выдаткі БДУ за ваду і электрычнасць.
Створаны педагагічны факультэт.
Створаны педагагічны факультэт, фізіка-матэматычнае аддзяленне якога было прызначана рыхтаваць настаўнікаў матэматыкі, фізікі, астраноміі, а таксама навуковых работнікаў. Выконваць абавязкі дэкана факультэта быў прызначаны І.С. Пятосін.
Прынята рашэнне Кіраўніцтвам БДУ аб адкрыцці педагагічнага факультэта.
26 май 1922 Прынята Пастанова СНК РСФСР аб забеспячэнні стыпендыямі пралетарскага студэнцтва.
На рабфаку займаюцца 177 рабочых і 112 сялян.
Бібліятека БДУ пераведзена ў былы Юбілейны дом.
Штодзённа яе наведвае да 170 чытачоў.
ЦВК Саветаў Беларусі пастанавіў з восені 1922 г. перадаць універсітэту маёнтак Лошыца.
Звязда. 1922. 7 чэрвеня.
На пасаду прафесара фізікі медыцынскага факультэта абраны Я.Е. Сіроцін.
III сесія ЦВК Беларусі заслухала справаздачу аб дзейнасці універсітэта і ў спецыяльнай рэзалюцыі выказала «сваё поўнае задавальненне ёю».
ЦГАОР БССР. Ф. 205, оп 1, д. 52, л. 2.
СНК ССРБ прыняў рашэнне аб «пашырэнні функцый і правоў» бібліятэкі БДУ, што было яшчэ раз пацверджана майскай 1924 г. урадавай пастановай.
Нядоўгі час дэканам медфака быў вядомы ў Расіі навуковец С.П. Сакалоўскі, які адначасова загадваў кафедрай агульнай хірургічнай паталогіі.
11 ліпень 1922 Удзельнікі ўрачыстага сходу, прысвечанага 1-й гадавіне БДУ, накіравалі вітальную тэлеграму У. І. Леніну.
Дэканам педагагічнага факультэта прызначаны У.М. Ігнатоўскі.
7 жнівень 1922 Нарадзіўся доктар юрыдычных навук, адзін з аўтараў праектаў Канстытуцыі СССР 1977 г., Канстытуцыі БССР 1978 г. і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. Сцяпан Рыгоравіч Драбязка.
25 жнівень 1922 СНК Беларусі абмеркаваў пытанне аб дзейнасці БДУ і аказанні яму неабходнай дапамогі.
У адпаведнасці з новым палажэннем аб ВНУ ў БДУ арганізаваны і ўніверсітэцкі савет.
У яго ўвайшлі прадстаўнікі Саюза медработнікаў, Союза работнікаў асветы СНК БССР, Народных камісарыятаў асветы, аховы здароўя, грашовых спраў і іншых грамадскіх і дзяржаўных арганізацый. Акрамя таго, у Савеце 5 прадстаўнікоў ад прафесарскай карпарацыі, 5 ад настаўнікаў і навуковых супрацоўнікаў, 5 ад студэнцтва. Сав. Беларусь. 1922. 28 кастр.
Завершана рэарганізацыя ўніверсітэта. Створаны педагагічны факультэт з аддзяленнямі: сацыяльна-гістарычным (былое грамадска-педагагічнае аддзяленне ФОНа), этнолага-лінгвістычным, натуральным, матэматычным. На ФОНе засталіся эканамічнае і прававое аддзяленні. Дэкан факультэта праф. В.М. Ігнатоўскі.
Справаздача БДУ за 1921/22 акад. г. С. 19, 29, 34, 35.
15 верасень 1922 СНК Беларусі прыняў пастанову аб арганізацыі пры Беларускай дзяржаўнай універсітэцкай бібліятэцы Беларускай кніжнай палаты.
кастрычнік 1922 Урад БССР выдаў БДУ 1,5 млрд. руб. на набыццё замежнай літаратуры.
Студэнты БДУ прысутнічалі на сустрэчы з наркамам замежных спраў РСФСР Р. В. Чычэрыным і папрасілі яго перадаць прывітанні У. І. Леніну.
9 кастрычнік 1922 Апублікавана Палажэнне ВЦСПС аб арганізацыі пралетарскага студэнцтва вышэйшай школы ў прафесійныя секцыі.
Створана фізіка-матэматычная прадметная камісія ў наступным складзе: праф. Я.Е. Сіроцін (старшыня), асістэнт В.К. Дыдырка (сакратар), выкладчыкі І.С. Пятосін, Е.В. Сняткоў.
У наступныя гады ў яе ўключаліся і іншыя супрацоўнікі, а таксама прадстаўнікі студэнтаў. Камісія выконвала ролю кафедры.
Газета «Савецкая Беларусь» (№ 240) усе свае публікацыі прысвяціла гадавіне БДУ.
Сав. Беларусь. 1922. 29 кастр.
Урачысты сход, прысвечаны гадавіне пачатку заняткаў ва ўніверсітэце, накіраваў вітальную тэлеграму У. І. Леніну.
Прафесарам кафедры гісторыі рускай літаратуры назначаны І.І. Замоцін, які працаваў раней у Данскім універсітэце.
Прэзідыум ЦВК выдаў на ўніверсітэцкія запатрабаванні 7 млн. рублёў (хоць запытвалася ўдвая больш).
лістапад 1922 Рэктар БДУ праф. В.І.Пічэта прачытаў некалькі платных лекцый для насельніцтва.
Усе атрыманыя грошы перададзены ў фонд студэнтаў, якія жывуць у нястачы.
У газеце «Звязда» апублікавана нататка пра чытанне рэктарам БДУ В.І. Пічэтам платных лекцый для насельніцтва.
Усе атрыманыя грошы перададзены ў фонд студэнтаў, якія жывуць у нястачы.
Адбылося ўрачыстае адкрыццё тэрапеўтычнай клінікі медфака БДУ.
20 лістапад 1922 Кіраўніцтва БДУ звярнулася ў Спецыяльную камісію пры ЦВК БССР па размеркаванні харчовага фонду аднавіць харчовае забеспячэнне супрацоўнікаў універсітэта, якія «вядуць жаласнае існаванне, але ўстойліва пераносяць усе цяжкасці і пакорліва выконваюць свае абавязкі».
Народны камісарыят асветы БССР перадаў бібліятецы ўніверсітэта звыш 40 тыс. тамоў кніг.
На вячэрнім рабфаку створана партячэйка.
Сав. Беларусь. 1922. 29 снеж.
В. І. Пічэта быў абраны дэлегатам на III Усебеларускім з’ездзе Саветаў ад Мінскага гарсавета.
У БДУ адбыўся вечар, прысвечаны памяці М. Багдановіча. З дакладам выступілі праф. В. І. Пічэта і Н. М. Піятуховіч.
Сав. Беларусь. 1922. 6 снеж.
Для БДУ выдзелена 200 стыпендый.
Для БДУ выдзелена 200 стыпендый (па 1260 руб. кожная). Звезда. 1922. 5 дек.
У БДУ адбыўся вечар, прысвечаны памяці М. Багдановіча.
З дакладамі выступілі праф. У.І. Пічэта, Н.М. Піятуховіч.
Наркамзем БССР пастанавіў перадаць БДУ саўгас «Пятроўшчына».
Выдадзены першы выпуск зборніка «Чырвоны студэнт» рабочага факультэта БДУ.
Выдадзены першы выпуск зборніка «Чырвоны студэнт» рабочага факультэта БДУ.
Выданы першы выпуск зборніка “Красный студент” рабочага факультэта з уступным артыкулам старшыні ЦВК Саветаў Беларусі А. Р. Чарвякова.
Красн. студент. 1922. № 1
На IV Усебеларускім з’ездзе Саветаў з дакладам аб працы ўніверсітэта выступіў рэктар У. І. Пічэта.
Ён паведаміў, што ва ўніверсітэце вучацца 2758 студэнтаў. Сав. Беларусь. 1922.19 снеж.
Праўленне ўніверсітэта накіравала У. І. Леніну першую справаздачу аб рабоце з дароўным надпісам: «Уладзіміру Ільічу Леніну ад Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта»
Адкрыты студэнцкія сталовыя.
Гарадскія ўлады выдалі БДУ 10 млрд. рублёў на пакрыццё кошту камунальных паслуг.
Створана таварыства «Культурная дапамога вёсцы». Да пачатку 1924 г. у яго ўваходзілі звыш 200 камуністаў і камсамольцаў універсітэта.
Дэкрэтам Саўнаркама вну і навуковым установам Наркамасветы і іншых ведамстваў прадстаўлена права самастойна ажыццяўляць сувязі з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі і навуковымі ўстановамі іншых краін для абмену навуковымі выданнямі.
ЦГАОР БССР. Ф. 20, оп. 1, д. 33, л. 39.
СНК БССР заслухаў справаздачу рэктара ўніверсітэта праф. В. І. Пічэты і прызнаў «працу ўніверсітэта і дзейнасць кіраўніцтва цалкам здавальняючай».
СНК БССР заслухаў справаздачу рэктара ўніверсітэта праф. В. І. Пічэты і прызнаў «працу ўніверсітэта і дзейнасць кіраўніцтва цалкам здавальняючай».
Адбылося адкрыццё хірургічнай клінікі пры БДУ.
У бібліятэцы БДУ налічваецца 110 тыс. тамоў. Штогод яе фонды папаўняюцца на 2 .3 тыс. тамоў.
Звязда. 1923. 29 сакавіка.
Наркамасветы БССР набыў для бібліятэкі БДУ кніжныя сходы гісторыка А. П. Сапунова і бібліёграфа Рабіновіча.
Звезда. 1923. 7 апр.
Сход прафесараў і студэнтаў выказаў рэзкі пратэст супраць бясчынства польскіх улад у Заходняй Беларусі.
Праф. В. І. Пічэта ў выступленні асудзіў антынацыянальную і антынародную палітыку польскага ўрада. У рэзалюцыі сходу заяўлена, што БДУ «з любоўю і радасцю прыме ў сваю адзіную дружную сям'ю ўсіх, хто воляй фашысцкай палітыкі польскага ўрада апынецца за бортам вышэйшай школы.Сав. Беларусь. 1923. 3 мая.
Урачысты сход выкладчыкаў, супрацоўнікаў і студэнтаў універсітэта накіраваў вітальную праграму У. І. Леніну.
На некаторых курсах БДУ ўстаноўлена абавязковая здача залікаў на беларускай мове і на некаторых кафедрах чытанне лекцый на беларускай мове.
Сав. Беларусь. 1923. 3 чэрв., 10 кастр.
На рабфаку адбыўся першы выпуск - 41 чалавек.
Агульны сход прафесараў, выкладчыкаў і асістэнтаў БДУ звярнуўася з заклікам да еўрапейскіх навукоўцаў асудзіць ультыматум Англіі Савецкаму ўраду і забойства савецкага прадстаўніка В. В. Вароўскага.
Нарадзіўся прафесар, доктар філасофскіх навук Георгій Пятровіч Давыдзюк.
Георгій Пятровіч зрабіў уклад у адкрыццё ў БДУ ў 1989 г. на філасофска-эканамічным факультэце аддзялення сацыялогіі. Ім напісаны і выдадзены першыя ў Беларусі вучэбныя дапаможнікі па сацыялогіі.
Мінскі гарвыканкам перададаў БДУ пляцоўку па Універсітэцкай вуліцы пад батанічны сад.
Звязда. 1923. 30 чэрвеня.
Універсітэту перададзены былы будынак наркамхарчпрама.
Прэзідыум ЦВК Беларусі выдаткаваў 30 тыс. залатых руб. на пабудову інтэрната для выкладчыкаў універсітэта.
21 верасень 1923 Нарадзіўся прафесар, ганаровы прэзідэнт Акадэміі навук Беларусі, доктар фізіка-матэматычных навук Мікалай Аляксандравіч Барысевіч.
Мікалай Аляксандравіч – фізік з шырокім колам навуковых інтарэсаў, які заклаў асновы некалькіх арыгінальных навуковых кірункаў. М.А. Барысевічам створана шырока вядомая ў свеце навуковая школа (падрыхтавана больш за 40 кандыдатаў навук, 10 дактароў навук).
26 верасень 1923 года. На пасяджэнні Кіраўніцтва БДУ рэктар і дэканы медфака, ФОН, рабфака і педфака падвялі вынікі 1922/23 навучальнага года.
На агульным сходзе рабфака БДУ і педтэхнікума было вырашана, што ўсе камсамольцы павінны здаць залікі па беларускай літаратуры і беларускай мове.
Сав. Беларусь. 1923. 28 верас.
У Мінску на вул. Савецкай адчыненастудэнцкая сталовая на 800 месцаў.
Звезда. 1923. 1 нояб.
У прыёмную камісію ўніверсітэта на 100 месцаў пададзена 1500 заяў. Упершыню ўведзены ўступныя экзамены для абітурыентаў, а таксама вытворчая практыка для студэнтаў.
Сав. Беларусь. 1923. 7 верас.; Весн.БДУ. Серыя. III. 1981. № 3. С. 4.
СНК БССР пастанавіў стварыць штомесячны фонд у памеры 2500 руб. для патрэб пралетарскага студэнцтва ўніверсітэта.
Сав. Беларусь. 1923. 26 кастр.
Сав. Беларусь. 1922. 28 кастр.
На аснове асабістай калекцыі праф. М. Ф. Бліядухі створаны кабінет мінералогіі і крышталяграфіі.
Бягучы архіў геагр. фак.
Камсамольская арганізацыя ўніверсітэта налічвала 110 камсамольцаў.
БУ. 1958. 29 кастр.
Лекцыі па курсе «Эканоміка пераходнага часу ў сувязі з арганізацыяй вытворчасці» чытаў сакратар ЦБ КП(б)БВ. Г.Кнорын.
Бягучы архіў каф. паліт. эканоміі гуманіт. фак.
У 1922/23 навуч. г на медыцынскім факультэце займаліся 549 студэнтаў, на Фоне .918, педфаку .993, рабфаку .400.
ЦГАОР БССР. Ф. 205, оп. 1, д. 66, л. 8.
Народны камісарыят асветы БССР вызначыў памер платы за навучанне для студэнтаў БДУ.
Сав. Беларусь. 1923. 14 снеж.
Балтыйскі і Славянскі інстытуты Лейпцыгскага ўніверсітэта звярнуліся ў кіраўніцтва БДУ з просьбай выслаць першыя выпускі «Прац БДУ».
ЦГАОР БССР. Ф. 205, оп. 1, д. 178, л. 163-188.
Якуб Колас (К. М. Міцкевіч) зацверджаны ў званні дацэнта для чытання курсаў беларускай мовы і методыкі яго выкладання на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педфака БДУ.
Пры ўніверсітэце адкрыты курсы па падрыхтоўцы кваліфікаваных супрацоўнікаў гандлёва-прамысловых прадпрыемстваў.
Сав. Беларусь. 1923. 7 снеж.
ЦВК БССР выдаў універсітэту 1200 залатых руб. для абсталявання вучэбных кабінетаў, лабараторый і клінік.
Сав. Беларусь. 1923.14 снеж.
Стварэнне студэнтамі пры педфаку Краязнаўчага таварыства.
У 1924/25 навучальным годзе з’явіўся сталы бюджэт БДУ.
У 1924/25 навучальным годзе па 13 дысцыплінах ва ўніверсітэце вядзецца навучанне на беларускай мове.
Пры ўніверсітэце арганізавана ліга «Час».
Мэтай лігі з'яўляецца барацьба з растратай і растратчыкамі грамадскага часу.
Пры ўніверсітэце адкрыты курсы ўдасканалення фармацэўтаў.
Для правядзення педпрактыкі студэнтаў універсітэта Галоўпрафадукацыі БССР вызначыла сямігадовую школу № 13 у якасці вопытна-паказальнай.
ЦГАОР БССР. Ф. 205, оп. 1, д. 113, л. 3.
У памяшканні Дзяржтэатра адбылося жалобнае пасяджэнне прадстаўнікоў розных арганізацый Мінска.
Прынята рашэнне ўстанавіць у Мінску помнік УВ.І. Леніну, даручыць дэлегацыі ад Беларусі ўскласці вянок да труны Леніна, 26 студзеня арганізаваць у Мінску і іншых гарадах і сёлах Беларусі жалобныя шэсці.
Адбыўся сход студэнтаў і выкладчыкаў універсітэта, прысвечаны памяці У. І. Леніна.
У дзень пахавання У. І. Леніна на плошчы Свабоды сабраліся працаўнікі Мінска і чырвонаармейскай часці. У момант пахавання выбухнуў гарматны залп.
З плошчы дэманстранты, сярод якіх былі супрацоўнікі і студэнты ўніверсітэта, накіраваліся да будынка ЦВ КПБ і да дома I з'езда РСДРП.
3-я гарадская школа вызначана як базавая для прахлджання педпрактыкі студэнтамі БДУ.
Сав. Беларусь. 1924. 14 лют.
У БДУ вучацца 3882 студэнты.
Звязда. 1924. 17 лют.
БДУ ўзяў шэфства над пяхотнымі каманднымі курсамі і школай міліцыянераў.
Звязда. 1924. 22 студз., 24 февр.
На ФОНе пачалося чытанне курсу лекцый па навуковай арганізацыі працы.
Кіраўніцтва ўніверсітэта прыняло рашэнне аб стварэнні музея гісторыі першабытнай культуры і рэлігіі.
амест дня Таццяны студэнты святкавалі Дзень рэвалюцыйнага студэнцтва.
У БДУ адбыўся сход партыйных, прафесійных студэнцкіх акадэмічных арганізацый. В. І. Пічэта ў сваім выступленні адзначыў, што пралетарскае студэнцтва добра разумее свае задачы, яно аб'яднанае і згуртаванае, таму няма падстаў для нацыянальных канфліктаў.
Звязда. 1924. 24 февр.; Сав. Беларусь. 1924. 24 лют
Пры ўніверсітэце створана арганізацыя грамадства «Далоў непісьменнасць».
Адкрыўся першы ўніверсітэцкі музей гісторыі першабытнай культуры і рэлігіі.
Абраны новы склад Кіраўніцтва БДУ. Рэктарам універсітэта пераабраны праф. В. І. Пічэта.
Сав. Беларусь. 1924. 3, 15 крас.
Для паляпшэння побыту студэнтам вылучана 2 тыс. руб. прадстаўлена 10 месцаў у дамах адпачынку.
Звязда. 1924. 15 мая.
Студэнты медфака БДУ ўзялі шэфства над дзіцячым домам бездаглядных.
Старшыня Савета працы і абароны С. С. Каменеў падпісаў пастанову аб павелічэнні сродкаў на ўтрыманне Беларускага ўніверсітэта.
Пастанова СНК БССР, якой былі акрэслены паўнамоцтвы ВНУ, і дзяржаўных і прыватных прадпрыемстваў і ўстаноў, а таксама – па правядзенні студэнцкай практыкі.
Распараджэннем Наркамасветы ў БДУ пераведзены прафесары, выкладчыкі, асістэнты і студэнты з зачыненага Віцебскага Вышэйшага педагагічнага інстытута.
Рабфак скончылі 98 чалавек.
Пастановай калегіі Наркамасветы БССР спынены прыём на факультэт грамадскіх навук БДУ.
8 жнівень 1924 года. Урад БССР зацвердзіў штатны склад БДУ, па якім на медфаку працавалі 29 прафесараў, 52 асістэнта, 59 навуковых супрацоўнікаў, а на педфаку, які з 1922 г. стаў падмяняць ФОН, – 45 прафесараў і 54 асістэнты і выкладчыкаў.
Створаны ўніверсітэцкі лектарскі калектыў.
Створана студэнцкая тэатральная група.
Бюро камсамольскай ячэйкі медфака прыняло рашэнне адлічваць штомесяц на карысць літоўскіх камсамольцаў па 5 капеек ад кожнага стыпендыята і 1-2 % ад зарплаты працуючых студэнтаў.
БУ. 1966. 29 лiстап.
Бібліятэка БДУ налічвае 200 тыс. тамоў. Чытальныя залы штодня наведваюць да 500 чалавек.
Звязда. 1924. 16 кастр.
Выйшаў першы нумар штомесячнай газеты выканаўчага бюро прафсекцый БДУ «Беларускі студэнт».
Сав. Беларусь. 1924. 26 кастр.
Студэнцкі тэатр даў больш за 12 прадстаўленняў для працоўных і чырвонаармейцаў.
Тэарэтычныя заняткі ў тэатры вядзе рэжысёр БГТ Ц. Я. Міровіч.
Створана Усебеларускае таварыства дапамогі пралетарскаму студэнцтву (Пралетстуд).
На сходзеы партактыву прынята рашэнне аб стварэнні адзінай універсітэцкай партячэйкі медфака, педфака і факультэта права і мясцовай гаспадаркі.
Зацверджаны статут Беларускага таварыства дапамогі пралетарскаму студэнцтву.
Пры БДУ пачаў працаваць неўралагічны дыспансер.
Неўзабаве будзе адкрыта клініка дзіцячых хвароб.
Рабфак універсітэта наведалі нямецкія, румынскія і польскія камуністы.
Выйшаў другі нумар газеты «Голас студэнта» (захоўваецца ў Дзяржаўнай публічнай бібліятэцы ім. М. Я. Салтыкова-Шчадрына ў Ленінградзе).
В. І. Пічэта ад калектыва БДУ вітаў IV Надзвычайны з'езд Саветаў Беларусі.
Сав. Беларусь. 1924. 15 лiстап.
Ва ўніверсітэце вучацца 2483 студэнты. Сярод іх 106 членаў і кандыдатаў у члены РКП (б) і 150 камсамольцаў.
ЦГАОР БССР. Ф. 205, оп. 1, д. 157,л. 15.
Арганізавана кафедра батанікі.
Загадчык праф. Н.М. Гайдукоў.
Музей гісторыі першабытнай культуры і рэлігіі ўніверсітэта перададзены Цэнтральнай партыйнай школе.
ЦГАОР БССР. Ф. 205, оп. 1, д. 79, л. 51,53.
Ва ўніверсітэце працуюць кабінеты псіхалогіі, літаратуры, матэматыкі, гісторыі рэлігіі, усеагульнай гісторыі, беларускай гісторыі, рускай гісторыі, мастацтва, краязнаўства.
ЦГАОР БССР. Ф. 205, оп. 1, д. 112,л. 78.
Кабінет мінералогіі і крышталяграфіі рэарганізаваны ў кабінет краязнаўства і лабараторыю мінералогіі і крышталяграфіі
Бягучы архіў геагр. фак.
На педфаку працуюць аддзяленні: этнолага-лінгвістычнае, сацыяльна-гістарычнае, гістарычнае, фізіка-матэматычнае. На 25 кафедрах універсітэта вядуць заняткі 19 прафесараў, 29 выкладчыкаў, 19 асістэнтаў.
ЦГАОР БССР. Ф. 205, оп. 1, д. 795,л. 2.
Саўнаркам БССР прызнаў неабходным будаўніцтва першага асобнага корпуса для БДУ і вырашыў выдаць з рэзервовага фонду 100 тыс. рублёў.
Нарадзіўся прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук, адзін з арганізатараў факультэта прыкладной матэматыкі БДУ, заснавальнік кафедры ураўненняў матэматычнай фізікі Яўген Аляксеевіч Іваноў.
Яўген Аляксеевіч унёс вялікі ўклад у развіццё дакладных метадаў рашэння задач матэматычнай тэорыі дыфракцыі электрамагнітных хваляў на складаных перашкодах.
У студзені вызначана стыпендыя для студэнтаў у памеры 15 руб., для рабфакаўцаў – 17 руб. Аклад прафесараў – ад 160 до 200 руб., выкладчыкаў – 50 руб.
7 верасня адбыўся першы выпуск студэнтаў педагагічнага факультэта
7 верасня адбыўся першы выпуск студэнтаў педагагічнага факультэта – 110 чалавек, фізіка-матэматычнае аддзяленне скончылі 60 выпускнікоў.
23 верасня прадметная камісія прыняла рашэнне
23 верасня прадметная камісія прыняла рашэнне аб выкладанні на беларускай мове наступных дысцыплін: вышэйшая алгебра, тэорыя лічбаў, дыферэнцыяльнае вылічэнне, дыферэнцыяльныя ўраўненні, семінар па методыцы матэматыкі (апошні таксама і на яўрэйскай мове).
У БДУ арганізавана ўніверсітэцкае краязнаўчае таврыства.
У БДУ арганізавана ўніверсітэцкае краязнаўчае таврыства.
У памяшканні ўніверсітэта адкрылася I Усебеларуская мастацкая выстаўка.