Адзначаў ён і тое, што некаторыя студэнты спісваюць канспекты ў іншых.
Падрыхтавана да выдання праца доктара біялагічных навук Г.С. Юньева «Вытокі Паўлаўскага вучэння аб вышэйшай нервовай дзейнасці ў рускай класічнай фізіялогіі XIX ст.».
Найбольш актыўна працавалі гурткі дарвінізму і генетыкі (кіраўнік – праф. М. Я. Макушок), сістэматыкі раслін (кіраўнік – дац. Н. В. Цэтэрман) і агульнай фізіялогіі (кіраўнік – дац. В. Д. Акімава).
У біялагічным корпусе размяшчаліся гістарычны, філалагічны, біялагічны факультэты, рэктарат, бібліятэка і заалагічны музей.
Больш за палову ўсіх студэнтаў БДУ ўдзельнічалі ў навуковых кружках.
Завершана аднаўленне памяшканняў БДУ.
На аддзяленні журналістыкі пачаўся выпуск рукапіснага літаратурнага альманаха «Журналіст».
На партбюро Л. С. Абецэдарскі адзначаў нізкую наведвальнасць патокавых лекцый на філалагічным факультэце, асабліва ў першыя гадзіны.
Арганізавана драматычная самадзейнасць на факультэтах.
Арганізаваны першы навуковы студэнцкі гурток па фізіялогіі чалавека і жывёл.
Старшы выкладчык Т. Ф. Каванава заступіла на пасаду загадчыка кафедры англійскай мовы.
Нарадзіўся прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук Валерый Іванавіч Громак.
Яго навуковыя інтарэсы належаць да аналітычнай тэорыі нелінейных дыферэнцыяльных ураўненняў, тэорыі ўраўненняў Пенлеве і іх дастасавання.
Нарадзіўся прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук, дэкан фізічнага факультэта (1986-1989), міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь (1992-1994) Віктар Анатольевіч Гайсёнак.
Віктар Анатольевіч – буйны спецыяліст у галіне спектраскапіі і люмінесцэнцыі складаных малекул, праблем нелінейнай оптыкі і фізікі лазераў.
Партбюро ўстрымалася ад прыёму ў члены партыі студэнта 4-га курса біялагічнага факультэта М. П. Аронава і абвясціла яму вымову за ўтойванне пры паступленні ў кандыдаты партыі звестак пра арышт бацькі ў 1937.
Спецыяльнасці журналіста навучаліся 134 студэнты.
На фізіка-матэматычным факультэце вучыліся 238 студэнтаў.
ліпень 1950 Ліпень-жнівень. За час вакацый студэнты ўніверсітэта прачыталі больш 1200 лекцый для насельніцтва БССР.
Ліпень – жнівень. Пад кіраўніцтвам праф. Г. Г. Вінберга студэнты-біёлагі правялі даследаванні вадаёмаў у рыбгасах «Чырвоная зорка» Полацкай вобл., «Альба» Баранавіцкай вобл. і «Волма» Мінскай вобл.
Створана кафедра гісторыі філософіі і логікі.
Скончыўся другі тур Усесаюзнага завочнага матча лёгкаатлетаў. Каманда БДУ заняла другое месца сярод вну Мінска.
Найбольшых поспехаў дабіліся спартсмены ўніверсітэта Э. Сушкевіч, В. Маеўская, Л. Кісялеўсі і 3. Рыбкін.
У аспірантуру БДУ прынята 34 чал.
У памяшканні тэатра оперы і балета праведзены агульнаўніверсітэцкі сход.
З дакладам аб выніках мінулага навучальнага года выступіў рэктар І. С. Чымбург.
17 верасень 1950 Нарадзілася доктар філалагічных навук Святлана Якаўлеўна Ганчарова-Грабоўская.
Асноўныя кірункі навуковай дзейнасці Святланы Якаўлеўны: гісторыя рускай літаратуры, жанравае ўзаемадзеянне, мадыфікацыя і тапалогія жанравых структур.
У загадзе Міністэрства СССР вызначалася неабходнасць адкрыцця на біялагічным факультэце спецыяльнасці «Глебазнаўства».
У загадзе Міністэрства вышэйшай адукацыі СССР прапанавалася з 1950/51 года навучання адкрыць спецыяльнасць «Геалогія».
Студэнты биофака і хімфака дапамаглі ва ўборцы бульбы працаўнікам падшэфнага калгасу ім. В. І. Чапаева Дзяржынскага р-на.
Ва ўніверсітэце працуе 9 гурткоў партасветы.
У мастацкай самадзейнасці ўдзельнічаюць каля 250 студэнтаў.
Адбылася IV справаздачна-выбарчая камсамольская канферэнцыя БДУ.
Сакратаром камітэта камсамола пераабраны А. Гусеў.
Каля 400 студэнтаў БДУ ўдзельнічалі ў агульнагарадскім нядзельніку па аднаўленні Мінска.
Адбылася IX справаздачна-выбарчая прафсаюзная канферэнцыя БДУ.
На 35 кафедрах працуюць 170 выкладчыкаў, сярод іх 14 прафесараў і 60 дацэнтаў.
За 29 гадоў свайго існавання ўніверсітэт падрыхтаваў 527 філолагаў, 892 гісторыкі, 1005 фізікаў і матэматыкаў, 843 біёлагі і інш., а ўсяго больш 7500 спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй.
Геаграфічны факультэт ператвораны ў геолага-геаграфічны, біялагічны факультэт .у біёлага-глебавы.
З 35 частак падручніка па гісторыі БССР кафедрай гісторыі СССР напісана 16.
У сувязі са скарачэннем штатаў па пасадах дэканаў і намеснікаў дэканаў вызвалены ад пасады дэкан біялагічнага факультэта С. В. Калішэвіч і намеснік дэкана В. Д. Акімава.
У сувязі са скарачэннем штатаў па пасадах дэканаў і намеснікаў дэканаў вызвалена ад пасады намеснік дэкана М. П. Баранава.
У сувязі са скарачэннем штатаў вызвалены ад пасады намеснік дэкана К. І. Шапялевіч; намеснікам дэкана стаў Г. С. Акулаў.
У сувязі са скарачэннем штатаў па пасадах дэканаў і намеснікаў дэканаў вызвалены ад пасады дэкан геаграфічнага факультэта Н. Т. Раманоўскі.
Акадэмікам АН БССР абраны М. Е. Макушок, членамі-карэспандэнтамі АН БССР – Н. А. Дарожкін, І. М. Ільюшын, А. В. Фурсенка.
Дзяржаўная прэмія СССР прысуджана Б. І. Сцяпанаву.
Акадэмікам АН БССР Т. Н. Годневым і яго супрацоўнікамі распрацаваны арыгінальны метад частковай экстракцыі хларафіла палярнымі растваральнікамі, які адыграў найважнейшую ролю ў развіцці гіпотэзы аб наяўнасці ў хларапласце розных формаў сувязі малекул хларафіла.
Створана кафедра гісторыі філасофіі і логікі (загадчык – дац. І. С. Чымбург).
Адбылася канферэнцыя навуковага грамадства філалагічнага факультэта на тэму «Прагрэсіўныя пісьменнікі ў барацьбе за мір».
СНТ налічвае 243 чал.
У 39 навуковых гуртках даследчай работай займаюцца больш за 800 студэнтаў.
У Міністэрства вышэйшай адукацыі паступіла пастанова прэзідыума Беларускай рэспубліканскага савета прафсаюзаў, у якой указваецца на буйныя недахопы ў арганізацыі жыллёва-побытавых умоў студэнтаў Універсітэта.
Адбыўся справаздачна-выбарны сход партыйнай арганізацыі.
Сакратаром партбюро ўніверсітэта пераабраны Н. С. Арлоў.
Выдадзены загад Міністэрствы вышэйшай адукацыі СССР аб арганізацыі ў БДУ кафедры каталізу і прыкладнай фізічнай хіміі.
Кафедру заалогіі ўзначальваў праф. Р.Р. Вінберг; кафедру сістэматыкі раслін – праф. Н. А. Дарожкін; кафедру фізіялогіі чалавека і жывёл – праф. Р. С. Юньеў; на кафедры дарвінізму і генетыкі выконваў абавязкі загадчыка дац. І. А. Арлоўскі.
Выданы першы зборнік студэнцкіх навуковых работ.
У БДУ на 6 факультэтах навучаюцца звыш 1770 студэнтаў.
У 1951г. будзе падрыхтавана больш за 400 спецыялістаў. Сов. Белоруссия. 1951. 11 февр.
Студэнты завяршылі лыжны агітпрабег па Дзяржынскаму р-ну.
Мастацкі савет БДУ прыняў рашэнне cтварыць другі агульнаўніверсітэцкі тэатральны калектыў.
На сумесным пасяджэнні кафедры гісторыі філасофіі і логікі і кафедры дыялектычнага і гістарычнага матэрыялізму з удзелам членаў іншых кафедр, аспірантаў і выкладчыкаў логікі сярэдніх школ адбылося абмеркаванне пытання аб прадмеце навукі логікі.
На першынстве БДУ па цяжкай атлетыцы перамагла каманда гістарычнага факультэта.
За сталiнскiя кадры. 1951. 23 сак.
Студэнты БДУ звярнуліся да студэнтаў усіх ВНУ Мінска з заклікам адпрацаваць не менш за 15 дзён на добраўпарадкаванні сталіцы.
Гаркам КП(б)Б падтрымаў гэту ініцыятыву. За сталiнскiя кадры. 1951. 16, 29 мая.
У эксплуатацыю ўведзены Інтэрнат №1, знакамітая ўніверсітэцкая «Капейка».
Студэнты БДУ сустрэліся з маладымі беларускімі пісьменнікамі А. Макаёнкам, А. Рылько і А. Васілевіч.
Выйшаў у свет соты нумар шматтыражнай газеты БДУ «За сталiнскiя кадры».
Партсход адклаў пытанне пра прыём кандыдатам у члены партыі студэнта 5-га курсу біялагічнага факультэта Ю. Р. Пятроўскага з-за адсутнасці стандартнай даведкі аб яго знаходжанні ў партызанах.
Дыплом аб заканчэнні ўніверсітэта атрымаў 321 чалавек.
Дэканам фізіка-матэматычнага факультэта прызначаны дац. М. П. Халімановіч.Дэканам фізіка-матэматычнага факультэта прызначаны дац. М. П. Халімановіч.
У Вялікай зале Дома ўрада адбылася сустреча студэнтаў БДУ з паэтамі К. Сіманавым і А. Твардоўскім.
На факультэце журналістыкі вучыўся 151 студэнт.
Выдадзены загад Міністэрства вышэйшай адукацыі СССР аб аб’яднанні кафедры каталізу і прыкладной фізічнай хіміі з кафедрай арганічнай хіміі ў кафедру арганічнай хіміі (загадчык – праф. Б.В. Ерафееў) у сувязі з недастатковым аб’ёмам вучэбнай работы.
Загадам Міністэрства вышэйшай адукацыі СССР з 1 верасня ўводзіцца кафедра эксперыментальнай фізікі.
Загадам Міністэрства вышэйшай адукацыі СССР з 1 верасня аб’ядноўваліся кафедры заалогіі бесхрыбтовых і заалогіі хрыбетнікаў у кафедру заалогіі.
У аспірантуры БДУ па 21 спецыяльнасці навучаюцца больш за 80 чалавек.
Пастанова ЦК ВКП (б) «Аб мерах па паляпшэнні выкладання грамадскіх навук у вышэйшых навучальных установах».
На гістарычным факультэце ўведзены заняткі па польскай мове для студэнтаў 3-га і 5-га курсаў.
Выдадзена брашура М. Р. Ларчанкі «Гогалеўскія традыцыі ў беларускай літаратуры».
Уведзены новы прадмет вывучэння «Балгарская мова» для лінгвістаў 2-га і 4-га курсаў навучання.
Праф. У. М. Перцаў узнагароджаны трэцім ордэнам Леніна (першым – у студзені 1944 г., другім – у студзені 1949г.).
Партбюро ўніверсітэта зацвердзіла план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенню святкавання 30-годдзя БДУ.
Адбыўся сход аспірантаў БДУ, на якім была абмеркавана публікацыя ў газете «Звязда», дзе гаварылася аб слабой падрыхтоўцы ва ўніверсітэце навуковых работнікаў.
Кастрычнік - Снежань. Пачала праводзіцца штогадовая лёгкаатлетычная эстафета БДУ.
Зноў адкрыта геалагічнае аддзяленне на геаграфічным факультэце.
Пачынаючы з 1944г. у вучоным савеце ўніверсітэта 47 чалавек абаранілі кандыдацкія дысертацыі.
Святкаванне 30-годдзя БДУ.
Такім чынам была адноўлена ініцыятыва В.І. Пічэты святкаваць заснаванне ўніверсітэта не 11 ліпеня, а 30 кастрычніка.
16 кастрычнік 1951 Нарадзіўся прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук Міхаіл Пахомавіч Дымкоў.
Асноўнае кола навуковых прац Міхаіла Пахомавіча прысвечана даследаванню структурных і экстрэмальных уласцівасцей шматпараметрычных дынамічных сістэм.
Адбылася юбілейная навуковая сесія, прысвечаная 30-годдзю БДУ.
Грамадскасць БССР шырока адзначыла 30-годдзе з дня заснавання БДУ.
Міністрам вышэйшай адукацыі СССР у связі з юбілейнай датай быў выданы загад. Сов. Белоруссия. 1951. 30 окт.
Універсітэт сустракаў студэнтаў МДУ ўдзельнікаў мотапробегу па маршруце Масква - Мінск.
Партыйнае бюро БДУ пастанавіла, што навучальны план аддзялення журналістыкі слаба адлюстроўвае яго спецыфіку.
У выкладанні курса тэорыі і практыкі савецкага друку тэарэтычная частка слаба ўвязана з практычнай працай студэнтаў у газеце; нездавальняюча арганізаваны вучэбная і вытворчая практыкі – вельмі мала часу на іх адведзена вучэбным планам. Кабінет друку не выконвае сваёй ролі лабараторыі па пытаннях журналістыкі, няма тэматычных выставак, рэдка абмяркоўваюцца лекцыі і мала плануецца правядзенне практыкумаў. Недастатковая і колькасць студэнтаў у навуковым гуртку журналістыкі. Працу ўскладняе адсутнасць праграмы і падручнікаў.
Адбылася V канферэнцыя ўніверсітэцкай камсамольскай арганізацыі.
Адбылася X справаздачна-выбарная камсамольская канферэнцыя.
Сакратаром бюро выбраны Я. М. Бабосаў. БУ. 1956. 30 лістап.
На партбюро загадчык кафедры фізіялогіі чалавека і жывёл праф. Р. С. Юньеў паведаміў аб значным паляпшэнні за год стану спраў на кафедры.
Так, працай гуртка ў кірунку вывучэння тэорыі Паўлава займалася аспірантка Карташова.
Дэканам хімічнага факультэта назначаны акад. АН БССР Б. В. Ерафееў.
Доктарскую дысертацыю на тэму «Характеристика почвенного покрова Белорусской ССР в сельскохозяйственных целях» (геаграфічныя навукі) абараніў А. Р. Мядзведзеў.
Бягучы архіў хім. фак.; БУ. 1977. 3 лiстап.
Дзяржаўная прэмія БССР прысуджана М. П. Яругіну.
Званне заслужанага дзеяча навукі БССР прысвоена М. І. Жыркевічу і І. С. Лупіновічу.
Прыродазнаўча-гістарычная класіфікацыя балот БССР распрацавана дац. 3. Н. Дзянісавым.
Сборник научных трудов Інстытута мелиорации, водного и болотного хозяйства АН БССР. Т. 1. Мн., 1967.
Кафедра арганічнай хіміі аб’яднана з кафедрай каталізу (загадчык акад. АН БССР Б. В. Ерафееў).
Створана кафедра глебазнаўства на біёлага-глебавым факультэце (загадчык праф. І. С. Лупіновіч).
Бягучы архіў каф. глебазнаўства і геалогіі.
На пасяджэнні партбюро БДУ адзначылі, што на фізіка-матэматычным факультэце амаль палова камуністаў не маюць пастаянных даручэнняў.
Студэнты незадаволены выкладаннем М.А. Лукомскай, Л.А. Барысаглебскі сам не можа вырашыць задач, якія ставіць студэнтам. Студэнты 3-4-га курсаў амаль не ўдзельнічаюць у навуковых гуртках.
З 1952 г. рэгулярна праводзіцца круглагадовая спартакіяда ўніверсітэта па 12 відах спорту.
1952/1953 гг. – адбылася рэарганізацыя сістэмы кіраўніцтва БДУ.
Былі створаны два вучоныя саветы – гуманітарных і прыродазнаўчых навук – пры гэтым па-ранейшаму дзейнічаў агульны Вучоны савет. Быў створаны пастаянна дзеючы орган – рэктарат, які збіраўся штомесяц для вырашэння пытанняў вучэбнай і навуковай працы.
Студзень - люты студэнт Э. Самусенка на спаборніцтвах Белсавета ДСТ «Навука» ўстанавіў новы рэкорд гэтага таварыства па плаванні. Чэмпіёнам таварыства па шахматах стаў студэнт А. Ройзман.
З мэтаю актывізацыі вывучэння марксісцка-ленінскай тэарэтычнай спадчыны камітэт камсамола ўніверсітэта пачаў практыкаваць сумесныя пасяджэнні з кафедрай асноў марксізму-ленінізму.
Арганізавана 46 навуковых гурткоў, у працу якіх уцягнута каля 1 тыс. студэнтаў.
Дац. П.І. Бялькевіч, які ў 1951/52 навучальным годзе ўзначальваў кафедру аналітычнай хіміі, абараніў у МДУ доктарскую дысертацыю .
31 студзеня - 5 лютага студэнты БДУ зрабілі лыжны агітпрабег па тэрыторыі шасці сельскіх Саветаў Дзяржынскага р-на, прысвечаны XVII з’езду камсамола Беларусі.
Камсамольская арганізацыя БДУ налічвае 1576 членаў.
У зімовую экзаменацыйную сесію 603 студэнты здалі экзамены толькі на «выдатна».
Студэнты аддзялення журналістыкі праходзілі вытворчую практыку ў ТАСС, у рэдакцыях газет «Правда» і «Известия». З лекцыямі перад імі выступілі Б. Палявы, С. Нарыньяні і інш.
З 1945 па 1952г. з амаль 100 аспірантаў дысертацыі абаранілі ў тэрмін толькі двое, а ўсяго - восем чалавек.
Быў праведзены партыйны сход універсітэта, на якім намечаны шляхі паляпшэння падрыхтоўкі навуковых кадраў праз аспірантуру.
У клубе ўніверсітэта адбыўся вечар, прысвечаны Міжнароднаму дню барацьбы супраць каланіяльнага рэжыму.
Прапановы студэнтаў хімічнага факультэта М. Ярмоленкі і М. Мазеля дазволілі дабіцца эканоміі на вытворчасці ў сотні тысяч рублёў.
Яны ўзнагароджаны граматамі Мінвуза СССР.
На камсамольскім зборы філалагічнага факультэта з дакладам аб выніках XVI з’езда камсамола выступіў сакратар ЦК камсамола П. М. Машэраў.
Прайшоў мітынг студэнтаў і выкладчыкаў факультэта, прысвечаны чарговаму зніжэнню коштаў на тавары паўсядзённага попыту.
Аспірант Л. А. Барысаглебскі абараніў у Ленінградскім дзяржаўным універсітэце кандыдацкую дысертацыю «Даследаванне часціц, якія апісваюцца бясконцамернымі ўраўненнямі».
У спаборніцтвах на першынства ўніверсітэта па баскетболу перамогу атрымалі зборныя каманды гістарычнага (мужчыны) і геаграфічнага (жанчыны) факультэтаў.
У студэнцкім інтэрнаце БДУ (вул. Няміга, 21) прайшоў сход камсамольска-прафсаюзнага актыву.
У абмеркаванні пытанняў, якія датычацца побыту і культуры паводзін студэнтаў, прынялі ўдзел студэнты А. Воўк, П. Бартюш і інш.
Адбылося абмеркаванне творчасці бразільскага пісьменніка Жоржы Амаду.
На нем выступили студентка исторического факультета Я. Иконникова и студент филологического факультета Б. Мицкевич.
Праведзена VI студэнцкая навуковая канферэнцыя, на якой было прачытана больш за 60 дакладаў.
У працы канферэнцыі ўдзельнічалі студэнты з Тартускага ўніверсітэта (ЭССР).
сакавік 1948 Пад кіраўніцтвам дац. Е. П. Ерась студэнты аддзялення логікі і псіхалогіі філалагічнага факультэта абследавалі псіхічны стан дзяцей, якія знаходзяцца на патранаце ў раённых аддзяленнях народнай адукацыі.
БДУ прасіў вырашыць пытанне з прадстаўленай на зацвярджэнне ў МВА СССР кандыдатурай Ф. П. Шмыгава на пасаду прарэктара па навуковай рабоце, зацверджанай рашэннем ЦК КП (б) Б ад 15 сакавіка.
А. А. Сарокін быў вызвалены ад абавязкаў у сувязі з пераходам на іншую працу.
У Мінску адбыўся сход студэнцкага актыву ВНУ горада.
Вызначаны шляхі паляпшэння ідэйна-тэарэтычнага выхавання студэнтаў.
У Палацы піянераў Мінска адбыўся вечар сустрэчы вучняў 10-х класаў з выкладчыкамі і студэнтамі БДУ.
У мотапрабегу па маршруце Мінск - Масква прынялі ўдзел 14 студэнтаў і супрацоўнікаў БДУ (асп. В. Рабцэвіч, студэнты С. Гусак, Е. Анкуда і інш.).
У БДУ прыехаў калектыў мастацкай самадзейнасці Вільнюскага ўніверсітэта.
На ўсіх факультэтах і курсах БДУ адбыліся камсамольскія сходы, прысвечаныя падрыхтоўцы да экзаменацыйнай сесіі.
У аспірантуру аб'яўлены прыём па 19 спецыяльнасцях.
Будзе прынята 40 чалавек.
У МДУ абараніў доктарскую дысертацыю дацэнт хімічнага факультэта БДУ М. М. Паўлючэнка.
Выконваючым абавязкі загадчыка кафедры рускай мовы зацверджаны А.Я. Бірала.
Выдадзены загад рэктара БДУ, у адпаведнасці з якім з 2 па 17 ліпеня павінна праводзіцца дыялекталагічны экспедыцыя ў Стаўбцоўскі, Нясвіжскі, Мірскі, Карэліцкі і Івянецкі раёны Баранавіцкай вобласці з мэтай збору матэрыялу для атласа беларускай мовы.
Кіраўніком экспедыцыі прызначана дац. М. А. Жыдовіч, а яе намеснікам В. В. Анічэнка.
Дац. Н. Т. Раманоўскі зацверджаны дэканам геаграфічнага факультэта.
Студэнты БДУ прымалі ўдзел у азеляненні праспекта ім. І. В. Сталіна.
Праца па добраўпарадкаванні праспекта ў апошнія пяць гадоў стала традыцыйнай.
Дэлегацыя БДУ выехала на святкаванне 150-годдзя Тартускага ўніверсітэта.
На пасяджэнні вучонага савета БДУ было адзначана, што за апошнія 4 гады ва ўніверсітэце абаронена толькі адна доктарская дысертацыя і сем кандыдацкіх.
Рэктарам БДУ прызначаны К. І. Лукашоў.
На першы курс універсітэта прынята 510 чалавек.
Выдадзены загад рэктара аб прызначэнні дэканам хімічнага факультэта доктара хімічных навук, праф. Б. В. Ерофеева.
Ва ўніверсітэце прайшлі святочныя мерапрыемствы, навуковыя сесіі, прымеркаваныя да 70-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.
Клуб БДУ за год правёў 96 канцэртаў, 42 тэматычныя вечарыны, 14 спектакляў, 5 творчых сустрэч.
Пры клубе дзейнічае 26 калектываў і гурткоў мастацкай самадзейнасці.
Рэктар БДУ ў адпаведнасці з загадам Міністэрства вышэйшай адукацыі СССР ад 23 верасня падзяліў кафедру геалогіі і глебазнаўства на 2 асобныя кафедры.
Вучоны савет біёлага-глебавага факультэта зацвердзіў план навуковай работы на 1953 г., якім прадугледжана абарона двух доктарскіх і дзевяці кандыдацкіх дысертацый.
Загадам рэктара БДУ М.А. Жыдовіч вызвалена ад абавязкаў дэкана філалагічнага факультэта, а часова выконваючым абавязкі дэкана прызначаны Ю. А. Васільеў.
Намеснікам дэкана філфака прызначаны А. П. Вашкевіч замест вызваленага ад пасады па асабістай просьбе Г. С. Акулава.
Абвешчаны загад ад 22 кастрычніка аб зацвярджэнні праф. А. В. Фурсенкі загадчыкам кафедрай геалогіі, а доктара сельскагаспадарчых навук І. С. Лупіновіча – загадчыкам кафедры глебазнаўства.
Адбыўся ўрачысты сход прафесарска-выкладчыцкага составу і студэнтаў, прысвечаны 35-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Абвешчаны загад Міністэрствы вышэйшай адукацыі (Мінвуза) СССР ад 18 кастрычніка аб зацвярджэнні Ю. А. Васільева дэканам у сувязі з адкамандзіраваннем дац. М. А. Жыдовіч на сталую працу ў АН БССР.
Адбылася VI агульнаўніверсітэцкая камсамольская канферэнцыя.
Са справаздачай выступіў сакратар камітэта камсамола А. Валахановіч. Ён быў перавыбраны сакратаром на новы тэрмін.
Адбылася XI прафсаюзная канферэнцыя ўніверсітэта.
Старшынёй прафкама студэнтаў выбраны аспірант К. Грак.
Прынята Пастанова ЦК КП(б)Б «Аб стане і мерах паляпшэння падрыхтоўкі навукова-педагагічных кадраў праз аспірантуру ў Беларускай ССР».
Выкладчык кафедры фізвыхавання Б. Шчарбакоў заваяваў званне чэмпіёна БССР па боксу.
Заалагічны музей БДУ мае амаль МОП экспанатаў.
Заалагічны музей БДУ за год наведалі больш за 5 тыс. чалавек.
У 1935 г. у ім праведзена 150 экскурсій.
Адбыўся агульнаўніверсітэцкі партыйны сход, прысвечаны вынікам XIX з’езда КПСС.
З дакладам выступіў дэлегат з’езда, сакратар ЦК КП(б)Б Т. С. Гарбуноў.
Тэатральны калектыў БДУ ажыццявіў пастаноўку спектакля «Пад залатым арлом» па п’есе Яраслава Галана.
Адбыўся справаздачна-выбарны сход партыйнай арганізацыі.
Сакратаром партбюро выбраны В. І. Старавойтаў. БУ. 1956. 4 снеж.
Утворана кафедра фізічнай оптыкі, на якой працуюць 6 чалавек, з іх 2 прафесары і 3 дацэнты
Нарадзіўся прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук Аляксандр Канстанцінавіч Гарбацэвіч.
Навуковыя інтарэсы Аляксандра Канстанцінавіча: квантавая механіка ў неінерцыяльных сістэмах адліку і ў знешніх гравітацыйных палях, 5-мерная праектная адзіная тэорыя поля.
сакавік 1953 Дац. В. Д. Акімава ўзнагароджана ордэнам Леніна, дац. М. М. Паўлючэнка ордэнам «Знак Пашаны».
люты 1953 Укаранёныя ў сельскую гаспадарку рэкамендацыі па выкарыстанні натуральных кармавых угоддзяў БССР, прапанаваныя дац. БДУ З. М. Дзянісавым.
люты 1953 Пачалося будаўніцтва двух інтэрнатаў па вул. Бабруйскай.
люты 1953 Кандыдацкія дысертацыі абаранілі старшы выкладчык біёлага-глебавага факультэта П. Г. Пятровіч і аспірант-гісторык В. Г. Івашын.
Споўнілася 4 гады з дня заснавання тэатральнага калектыва БДУ ім. У. І. Леніна.
Да свайго чатырохгоддзя калектыў падрыхтаваў спектакль «Пад залатым арлом» па п’есе лаўрэата Сталінскай прэміі Яраслава Галана.
Пры абмеркаванні дзейнасці кафедры рускай мовы было адзначана, што там працуе 5 кандыдатаў навук і 11 асістэнтаў.
Заслухаўшы і абмеркаваўшы даклад загадчыка кафедры А. Я. Біралы, партбюро ў пастанове адзначыла, што ў бягучым навучальным годзе 2 супрацоўніка кафедры, В.Ф. Базыленка і Р. М. Крыўчык, абаранілі кандыдацкія дысертацыі.
Пачала праводзіцца штогадовая агульнаўніверсітэцкая спартакіяда з удзелам каманд іншых вну.
19 люты 1953 Прынята Пастанова Савета Міністраў СССР «Аб мерах па паляпшэнні падрыхтоўкі прафесарска-выкладчыцкіх кадраў для вышэйшых навучальных устаноў СССР».
сакавік 1953 Дэканам хімічнага факультэта прызначаны дац. І. Р. Цішчанка, гістарычнага факультэта .дац. А. І. Сідарэнка.
Пераход БДУ ў падначаленне Міністэрства культуры СССР.
6 май 1953 Падведзены вынікі ўніверсітэцкага конкурсу на лепшую насценную газету.
Першую прэмію атрымала газета аддзялення журналістыкі «За перадавую навуку».
18 чэрвень 1953 Пленум Мінскага гаркама КП(б)Б абмеркаваў пытанне «Аб працы партыйнай арганізацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна».
24 май 1953 У кросе на 1000 м у першынстве БДУ вызначыліся студэнты С. Шушкевіч (фізіка-матэматычны факультэт) і Д. Мацяс (аддзяленне журналістыкі).
26 чэрвень 1953 У МДУ абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Даследаванне ў вобласці кінэтыкі гетэрагенных рэакцый, якія праходзяць з удзелам цвёрдых целаў» дац. хімічнага факультэта БДУ М. М. Паўлючэнка.
На факультэце прайшла канферэнцыя па вывучэнні гісторыі Новага Кітая.
На партбюро БДУ абмяркоўвалася пытанне аб працы студэнцкіх навуковых гурткоў.
Было адзначана, што нічога не рабілі на працягу года студэнцкія навуковыя гурткі пад кіраўніцтвам дацэнтаў Шнітко, Цімафеевай, старшага выкладчыка Багалюбавай. Але як пазітыўны прыклад адзначылі правядзенне вечара і дыспутаў па творах кітайскіх пісьменнікаў.
Нарадзіўся прафесар, доктар тэхнічных навук Пётр Мікалаевіч Бібіла.
Асноўнае кола навуковых інтарэсаў: тэорыя дыскрэтных прылад і аўтаматызацыі праектавання дыскрэтных прылад і лічбавых звышвялікіх інтэгральных схем.
23 ліпень 1953 Нарадзіўся прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук Аляксандр Мікалаевіч Дудзін.
Вобласць навуковых інтарэсаў Аляксандра Мікалаевіча – даследаванне выпадковых працэсаў у сістэмах масавага абслугоўвання і ўжыванне тэорыі працэсаў масавага абслугоўвання для рашэння задач аналізу і аптымізацыі народнагаспадарчых аб’ектаў.
23 жнівень 1953 Нарадзіўся прафесар, доктар геаграфічных навук Аляксандр Мікалаевіч Вітчанка.
Ім распрацаваны пытанні тэорыі, методыкі і практыкі ацэнкі аграэкалагічнага потэнцыялу ландшафтаў, заснаваны на сінтэзе канцэпцыі максімальнай прадуктыўнасці сельскагаспадарчых культур і ландшафтна-экалагічнага падыходу. Аляксандр Мікалаевіч распрацоўвае тэарэтычныя асновы геаэкалогіі.
верасень 1953 Падзелены на дзве самастойныя кафедры кафедра арганічнай хіміі і каталізу.
Загадчыкам кафедры арганічнай хіміі прызначаны дац. У. Ф. Бяляеў.
верасень 1953 Адкрыта кафедра фізічнай оптыкі (загадчык акад. АН БССР А. Н. Сеўчанка).
На фізіка-матэматычным факультэце ўведзена новая спецыяльнасць “Оптыка”.
раф. А. Д. Мышкіс залічаны на пасаду загадчыка адноўленай кафедры дыферэнцыяльных ураўненняў.
На працу ў БДУ накіраваны ў парадку пераводу з Латвійскага ўніверсітэта (загад па Мінвузе СССР ад 12 жніўня 1953 г. № 649).
1 лістапад 1953 Адбылася XII агульнаўніверсітэцкая прафсаюзная канферэнцыя.
Старшынёй прафкама абраны студэнт трэцяга курсу гістарычнага факультэта А. Кахановіч.
15 лістапад 1953 Адбылася VII агульнаўніверсітэцкая камсамольская канферэнцыя.
Сакратаром камітэта камсамола пераабрана асп. Н. Хрыпко.
снежань 1953 Акадэмікамі АН СССР абраны К. І. Лукашоў, Л. Н. Сеўчанка, Б. І. Сцяпанаў, членамі-карэспандэнтамі АН БССР П. І. Бялькевіч і І. В. Гутараў.
снежань 1953 За 1952-1953 гг. 21 выкладчык БДУ абараніў кандыдацкія дысертацыі.
На сходзе партарганізацыі БДУ аднагалосна прынялі ў члены партыі Н. Ф. Ярмоленка, прафесара, загадчыка кафедры неарганічнай хіміі.
На пасяджэнні партбюро БДУ прарэктар па навуковай рабоце Ф. П. Шмыгаў сказаў, што яму прыйшлося спыніць навуковую працу на геалагічным аддзяленні геаграфічнага факультэта, бо выдаткаваныя на гэтыя мэты 20 тыс. рублёў не далі ніякіх вынікаў.
На ўсіх факультэтах адбыліся мітынгі ў сувязі з паведамленнем Пракуратуры СССР аб выкрыцці злачыннай дзейнасці Л. Берыя і інш.
24 снежань 1953 Адбыўся справаздачна-выбарны сход партыйнай арганізацыі БДУ.
Сакратаром партбюро абраны І. М. Ігнаценка.
На справаздачна-выбарным партсходзе адзначалі, што хімічны факультэт дапамагаў Мінскаму аўтамабільнаму і трактарнаму заводам.
На справаздачна-выбарным партсходзе адзначылі недахопы ў працы кафедры рускай і ўсеагульнай літаратуры (загадчык дац. І. В. Гутараў), дзе працуюць 6 камуністаў: «Часта беспрынцыповыя спрэчкі паміж дацэнтамі Сторажавым і Куляшовым засланяюць важныя пытанні дзейнасці кафедры.
Дзіўную пазіцыю займае камуніст таварыш Фактаровіч, які пры абмеркаванні асабліва вострых пытанняў прытрымліваецца тактыкі неўмяшання».
Адзначана, што кафедра агульнай фізікі аказвала значную дапамогу Маскоўскаму заводу паўправаднікоў, а многія выкладчыкі факультэта спрыялі працы Мінскіх аўтамабільнага і трактарнага заводаў.
На справаздачна-выбарным партсходзе адзначалі, што на геаграфічным факультэце насценгазета выйшла ўсяго 2 разы.
Дэлегатам XII з'езда УЛКСМ абрана студэнтка хімічнага факультэта М. Марчанка.
Сакратаром камітэта камсамола БДУ абраны студэнт пятага курса гістарычнага факультэта А. Ракаў.
Рашэннем прэзідыума рэспубліканскага савета ДСА «Навука» ўніверсітэту прысуджана першае месца і вымпел за пастаноўку фізкультурнай работы ў 1953 г.
170 камсамольцаў Мінска, у іх ліку і ўніверсітэта, адправіліся ў Казахстан на засваенне цалінных земляў.
Пераход БДУ ў падначаленне Міністэрства вышэйшай адукацыі.
Кафедры факультэта ў падшэфным калгасе «Камінтэрн» абсталявалі агракабінет.
У Тартускі ўніверсітэт выехала дэлегацыя СНТ Беларускага ўніверсітэта.
Праведзены мотапробег студэнтаў-спартсменаў універсітэта, прысвечаны 300-годдзю ўз'яднання Украіны з Расіяй, па маршруце Мінск, Кіеў, Перэяслаўль, Хмяльніцкі.
Партбюро канстатавала, што кафедра тэорыі і практыкі савецкага друку не ўкамплектавана штатнымі супрацоўнікамі, 4 члены кафедры з 8 – сумяшчальнікі, 4 члены не маюць вучоных ступеняў і званняў.
У гуртку пры кафедры ўдзельнічаюць не больш за 10% студэнтаў.
Загадам Мінвуза БССР стыпендыя ім. В. І. Пічэты прызначана студэнтам IV курса гістарычнага факультэта Я. Бабосаву і А. Ігнаценку.
Партбюро канстатавала, што падшэфны калгас займае далёка не першае месца па ўраджайнасці, а Біястанцыя «Чырвонае Урочышча» знаходзіцца ў вельмі запушчаным стане.
На партбюро факультэта адзначалася, што ўсе выкладчыкі кафедры глебазнаўства – сумяшчальнікі.
Адбылася XIX навуковая сесія прафесарска-выкладчыцкага складу, прысвечаная вынікам навукова-даследчай працы за 1953 г.
Пачала працу нарада па пытаннях вывучэння вадаёмаў Беларускага Палесся.
У высновах камісіі партбюро па абследаванні працы кафедры эканамічнай геаграфіі гаварылася, што загадчык кафедры дац. Н.Я. Рагозін, працуючы на кафедры з 1948 года, апублікаваў за гэты час 9 прац у часопісах, газетах і асобных выданнях.
Ён працаваў над доктарскай дысертацыяй аб эканамічным развіцці Заходняй Сібіры. Аднак яму было паказана, што ён у сваіх лекцыях выкарыстоўвае падручнікі 1940. Дац. М. Т. Раманоўскі апублікаваў за апошні час каля 18 прац, з іх 10 – газетныя артыкулы. Дац. А. Е. Малышаў абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Эканоміка-геаграфічная характарыстыка Палескай вобласці» і апублікаваў 3 артыкулы. Старшы выкладчык А.З. Акінчыц абараніў дысертацыю на тэму «Эканоміка-геаграфічная характарыстыка Гомельскай вобласці» і апублікаваў шэраг артыкулаў у абласных газетах. Праф. А. Ю. Шпірт надрукаваў кнігу «Барацьба імперыялізму за нафту на Блізкім і Сярэднім Усходзе». Дац. В. А. Навіцкі працаваў на кафедры з 1951 па сакавік 1954 і распрацоўваў тэму «Эканоміка-геаграфічная характарыстыка Баранавіцкай вобласці». За 1953/54 навучальны год прайшло 9 пасяджэнняў кафедры, дзе разглядаліся 30 навучальна-метадычных пытанняў. За год студэнтам прадэманстравана 18 навучальных кінастужак. Партбюро адзначыла, што з’яўленне нататак у газеце « Советская Белоруссия» ад 27 красавіка аб дрэннай працы кафедры – вынік слабай крытыкі і самакрытыкі ў пытаннях вучэбнай і навукова-даследчай працы.
У адпаведнасці з Пастановай ЦК КП(б)Б адкрыта выдавецтва ўніверсітэта.
Пачаліся даследаванні фітапланктону азёр нарачанскай групы (кіраўнік дац. В. Д. Акімава).
На зборы партарганізацыі ішла гаворка пра тое, што на спецыяльнасць «Журналістыка» пераводзіліся студэнты іншых факультэтаў.
19 жнівень 1954 Нарадзіўся доктар хімічных навук, дырэктар НДІ ФХП БДУ (з 1997 г.) Алег Анатольевіч Івашкевіч.
Вобласць яго навуковай дзейнасці: фізіка-хімія высокаазотазмяшчальных тэтэрацыклічных злучэнняў, фізічная хімія працэсаў тэрмічнага раскладання і гарэння кандэнсаваных сістэм.
Пачалося засяленне інтэрната на 400 месцаў па вул. Бабруйскай.
Студэнты ўніверсітэта прынялі ўдзел Спартакіядзе рэспублік Прыбалтыкі і Беларусі.
Студэнты БДУ аказалі дапамогу ва ўборцы бульбы калгасам Мінскага р-на.
Па ініцыятыве ЦК ЛКСМБ упершыню праведзены Дзень Мінскага студэнта, які пазней стаў традыцыйным.
Кафедра гісторыі філасофіі ператворана ў кафедру гісторыі філасофіі і логікі.
У аспірантуру на 33 спецыяльнасці залічана 70 чалавек.
Пачалося абсталяванне радыёвузла БДУ.
Загадчыкам кафедры геаметрыі прызначаны Л. К. Тутаеў.
На гэтай пасадзе ён працаваў да 25 жніўня 1969.
рарэктарам па вучэбнай рабоце прызначаны дацэнт А. Я. Малышаў.
Кафедры гістарычнага факультэта паказалі студэнтам звыш 20 навучальных кінастужак.
Паводле пастановы Савета Міністраў СССР Мінскі юрыдычны інстытут быў ператвораны ў юрыдычны факультэт БДУ.
Адбылася VIII агульнаўніверсітэцкая камсамольская канферэнцыя.
Са справаздачным дакладам выступіў сакратар камітэта камсамола А. Ракаў. Камсамольская арганізацыя БДУ налічвае 3296 чалавек.
Адбыўся справаздачна-выбарны партыйны сход універсітэта.
Сакратаром партыйнага бюро абраны І. М. Ігнаценка.
На справаздачна-выбарным партыйным сходзе адзначалася, што на юрыдычным факультэце няма ніводнага прафесара ці доктара навук.
Ва ўніверсітэце адбылася XIV прафсаюзная канферэнцыя.
Старшынёй прафкама абраны Д. Марчанка.
Адкрыта кафедра электронікі (загадчык – дац. М. К. Шыдлоўскі).
На базе геаграфічнага факультэта арганізавана Геаграфічнае таварыства БССР.
Арганізатары і першыя яго кіраўнікі – акад. АН БССР І. С. Лупіновіч і К. І. Лукангов.
Выдадзены першы том «Гісторыі БССР» пад рэдакцыяй праф. В. Н. Перцава, дац. Л. С. Абецэдарскага і К. І. Шабуні.
Універсітэт скончылі 310 чалавек, 66 з іх атрымалі дыплом з адзнакай.
У сетцы партыйнай адукацыі займаліся 209 чалавек.
У 65 навуковых гуртках БДУ займаюцца звыш 1 тыс. студэнтаў.
Ва ўніверсітэце на дзённым аддзяленні навучаюцца 3536 студэнтаў, на завочным – 2538.
На 46 кафедрах працуюць 298 навуковых супрацоўнікаў, у тым ліку 24 доктара і прафесара, 68 дацэнтаў, 115 кандыдатаў навук. У аспірантуры навучаюцца 139 чалавек.
Перад студэнтамі ўніверсітэта выступіў прэзідэнт Акадэміі навук БССР В. Ф. Купрэвіч.
Ён расказаў пра найбольш важныя кірункі навуковых даследаванняў, якія праводзяцца вучонымі акадэміі.
У БДУ прайшоў мітынг, прысвечаны завяршэнню Маскоўскай нарады еўрапейскіх краін па забеспячэнні міру і бяспекі ў Еўропе.
Каманда БДУ па цяжкай атлетыцы заваявала першае месца на першынстве Белсавета ДСА «Навука».
Фёдараву Ф.І., загадчыку кафедры тэарэтычнай фізікі, прысвоена навуковая ступень доктара фіз.-мат. навук.