Так, напрыклад, рэктар А. Н. Сеўчанка атрымаў Ордэн Леніна.
Уведзены ў эксплуатацыю інтэрнат на 831 месца на вул. Дзімітрава.
Праф. Н. Е. Рагозін прыняў удзел у першай нарадзе географаў Сібіры і Далёкага Усходу, скліканай Сібірскім аддзяленнем АН СССР.
Праф. М. Р. Ларчанка і дац. Л. С. Абецэдарскі запрошаны ў Варшаўскі ўніверсітэт для чытання лекцый на аддзяленні беларускай філалогіі.
З нагоды адзначэння 50-годдзя Міжнароднага жаночага дня 8 Сакавіка Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР узнагародзіў ордэнам «Знак пашаны» дац. Е. П. Ерась і дац. М. А. Жыдовіч медалём «За працоўную доблесць”.
30 – 31 мая. На I з'ездзе псіхолагаў БССР старшынёй Прэзідыума Беларускага аддзялення Таварыства псіхолагаў СССР абрана Е. П. Ерась, сакратаром Р. І. Вадэйка.
Матэматычны факультэт скончылі 113 выпускнікоў, у тым ліку па спецыяльнасці «Вылічальная матэматыка» – 50, на завочным аддзяленні – 29.
На геаграфічным факультэце створана кафедра геалогіі і глебазнаўства (загадчык праф. А. Г. Мядзведзеў).
Універсітэцкая камсамольская арганізацыі аб'ядноўвае ў сваіх радах 3050 камсамольцаў.
Студэнт хімічнага факультэта БДУ П. Гараеў на XVII Алімпійскіх гульнях у Рыме заваяваў сярэбраны медаль у трайным скачку.
З 1944г. па 1960г. у БДУ абаронены 43 працы па гісторыка-партыйнай праблематыцы.
Акадэмікам АН БССР абраны А. К. Красін.
Студэнту пятага курса гістарычнага факультэта Р. Галенчанка за працу «Беларускае кнігадрукаванне XVI-XVIII стагоддзяў» прысуджаны залаты медаль на Усесаюзным аглядзе студэнцкіх навуковых прац у Казані (па гуманітарных навуках).
За паспяховае выступленне на XVII Алімпійскіх гульнях студэнт В. М. Гараеў узнагароджаны медалём «За працоўную доблесць», выкл. М. М. Фінкельштэйн – медалём «За працоўную адзнаку».
Адкрыта кафедра мікрабіялогіі і вірусалогіі (загадчык – праф. Б. Я. Эльберт).
Пачалося выкарыстанне ўніверсальных ЭВМ у навучальным працэсе і пры правядзенні навуковых даследаванняў.
На гістарычным факультэце створаны гісторыка-археалагічны музей.
Праведзены I універсітэцкі злёт турыстаў і альпіністаў.
На хімічным факультэце адкрылася Усесаюзная выстава хімрэактываў і ізатопаў.
Паводле ўказа Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР уводзілася новае палажэнне аб кафедры вну, з гэтага часу кафедры ператвараліся ў асноўныя вучэбныя і навуковыя арганізацыі вну, закліканыя забяспечваць усе віды навучання.
Упершыню студэнты БДУ шырока адзначалі Міжнародны дзень студэнтаў.
Напярэдадні святкавання 40-годдзя БДУ, якое шырока адзначалася ў краіне, вялікая група выкладчыкаў была адзначана дзяржаўнымі ўзнагародамі.
Утворана кафедра ядзернай фізікі.
З уводам у строй галоўнага корпуса ўніверсітэта (1961 г.) значна павялічыўся прыём студэнтаў на першы курс дзённага аддзялення (да 125 чалавек).
У 1960 г. адкрылася вячэрняе аддзяленне (прыём склаў 50 чалавек). Агульны прыём на ўсе формы навучання дасягнуў 250 чалавек.
Утворана кафедра вышэйшай матэматыкі і матэматычнай фізікі, на якой працуюць 3 прафесары і 12 дацэнтаў.
Адбылася навуковая сесія, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння славутага беларускага навукоўца Я. Ф. Карскага.
БУ. 1961. 24 студз.
Калегія Міністэрства культуры БССР пастанавіла: за поспехі ў развіцці харавога мастацтва прысвоіць званне «Народная харавая капэла» харавому калектыву БДУ ім. У. І. Леніна.
Саветам Міністраў СССР зацверджана Палажэнне аб вышэйшых навучальных установах, паводле якога ўдакладнена структура, арганізацыя вучэбнай і навукова-даследчай працы, уведзена выбарнасць дэканаў факультэтаў.
Адбыўся мітынг пратэсту студэнтаў і выкладчыкаў у сувязі з узброеным уварваннем ЗША ў Кубу.
На фізічным факультэце арганізавана лабараторыя па ядзернай фізіцы.
1960/61 вучэб. г. ва ўніверсітэце 10 факультэтаў з 48 кафедрамі.
Трэці год з моманту адкрыцця працуе вячэрнее аддзяленне. Усяго навучаюцца 6844 студэнты.
Адбыўся справаздачна-выбарчы сход партыйнай арганізацыі БДУ.
На базе кафедры фізічнай геаграфіі заснавана кафедра фізічнай геаграфі СССР (загадчык — дац. В. А. Дзяменцьеў) і кафедра фізічнай геаграфіі мацярыкоў і акіянаў (загадчык — праф. В. Р. Заўрыеў).
Факультэт даўніверсітэцкай адукацыі створаны ў верасні 1961 г.
Заснавана кафедра сучаснай матэматыкі і матэматычнай фізікі (загадчык — праф. А. X. Турэцкі)
Адкрыты падрыхтоўчы факультэт для замежных грамадзян. Да вучобы прыступілі 62 прадстаўнікі Рэспублікі Куба.
На факультэтах прайшлі адкрытыя партыйныя сходы, на якіх былі адобраны праекты Праграмы і Статута КПСС.
Дац. А. А. Галаўко ў складзе дэлегацыі Беларускай ССР прыняў удзел у рабоце Генеральнай Асамблеі ААН.
Створана кафедра ядзернай фізікі і мірнага выкарыстання атамнай энергіі.
Узначаліў яе дац. А. М. Пісарэўскі, які прыехаў з Расіі.
Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР
Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР узнагародзіў Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР В. А. Дарогіна, М. А. Дарожкіна, М. А. Ельяшэвіча, Б. В. Ерафеева, М. П. Яругіна, В. В. Казлову, У. І. Крылова, А. М. Міхайлава, П. Р. Пятровіча, М. Е. Рагозіна, У. М. Сікорскага, Г. Л. Старобінца, А. X. Турэцкага, М. П. Халімановіча. Граматай Вярхоўнага Савета БССР узнагароджаны Г. Г. Вінберг, В. Ф. Бяляеў, В. А. Дзяменцьеў, М. М. Драко, С. У. Калішэвіч, С. Г. Скапцоў, Л. К. Тутаеў, М. Я. Цікоцкі.
Завершана будаўніцтва галоўнага корпуса.
Адбылася XVI справаздачна-выбарчая канферэнцыя камсамольскай арганізацыі. Сакратаром выбраны Р. А. Малюковіч.
На факультэтах прайшлі мітынгі і сходы, на якіх былі адобраны пастановы XXII з’езда КПСС.
Членам-карэспандэнтам АН БССР выбраны А. В. Мядзведзеў.
Дэканам матэматычнага факультэта прызначаны Ф. Д. Гахаў.
На базе кафедры агульнай і эксперыментальнай фізікі заснавана кафедра агульнай фізікі.
Заснавана кафедра ядзернай фізікі і ўжывання атамнай энергіі (загадчык — дац. А. М. Пісарэўскі).
Заснавана кафедра хімічнай геаграфіі замежных краін (загадчык — праф. В.Р. Заўрыеў).
На хімічным факультэце створана навукова-даследчая лабараторыя хіміі рэдкіх і цяжкіх элементаў.
Адбыўся справаздачна-выбарчы сход партыйнай арганізацыі БДУ. Сакратаром партыйнай арганізацыі выбрана Т. Я. Дударава.
Рэктар БДУ А.Н. Сеўчанка ўзнагароджаны ордэнам Леніна.
На падставе рашэння Савета Міністраў БССР у БДУ быў створаны падрыхтоўчы факультэт.
Нарадзіўся прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук Міхаіл Анатольевіч Журавков.
Асноўнае кола навуковых інтарэсаў Міхаіла Анатольевіча: механіка дэфармаванага цвёрдага цела, метады інтэгральных ураўненняў у механіцы дэфармаванага цвёрдага цела, геамеханіка, метады матэматычнага і камп’ютарнага мадэлявання геамеханічных працэсаў, ГІС- і САПР-тэхналогіі.
Адбылася XXI справаздачна-выбарчая прафсаюзная канферэнцыя.
Нарадзіўся прафесар, доктар гістарычных навук Ігар Арэставіч Еўтухоў.
У даследаваннях І.А. Еўтухова разглядаецца шырокае кола лацінскіх крыніц, ажыццяўляецца рэканструкцыя і аналіз асноўных канцэпцый чалавека позняй антычнасці, успрыняцце чалавекам прасторы і часу.
Нарадзіўся доктар фізіка-матэматычных навук, першы загадчык кафедры кіравання вышэйшай школай Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы БДУ Ігар Іванавіч Ганчаронак.
Сфера навуковых інтарэсаў Ігара Іванавіча: кіраванне ў вышэйшай адукацыі, нелінейная палярызацыйная оптыка і спектраскапія.
Спартыўны клуб універсітэта ўзнагароджаны Ганаровай граматай Цэнтральнага савета СДСТ «Буравеснік».
На першынстве СССР па лёгкай атлетыцы ў Маскве студэнт хімічнага факультэта У. Гаряеў заваяваў званне чэмпіёна краіны ў трайным скачку.
Акадэмікам АН БССР выбраны М. А. Дарожкін.
Створаны дэканат па працы з замежнымі навучэнцамі (дэкан — дац. К. К. Герман).
Адкрыта праблемная лабараторыя паўправадніковай тэхнікі (загадчык — дац. В. Д. Ткачоў).
Узноўлена кафедра тэарэтычнай механікі.
Пры кафедры глебазнаўства і геалогіі арганізавана лабараторыя глебавай біягеахіміі.
Створана кафедра хіміі высокамалекулярных злучэнняў (загадчык — дац. В. П. Мардыкін).
Выкладчыкі і аспіранты матэматычнага факультэта правялі сумесна з рэдакцыяй газеты «Знамя юности» першую Рэспубліканскую вочна-завочную алімпіяду школьнікаў. З 1962г. алімпіяда стала штогадовай.
Адбылася аб'яднаная навуковая сесія АН БССР і БДУ, прысвечаная 150-годдзю Айчыннай вайны 1812г.
Пачаліся заняткі на факультэце грамадскіх прафесій па спецыяльнасцях: хормайстар, кіраўнік танцавальнага калектыва, дырыжор аркестра народных інструментаў, рэжысёр самадзейнага і драматычнага тэатра.
Тэрмін навучання 3 гады.
Камітэт камсамола стварыў штаб працоўных спраў, які заняўся арганізацыяй працы студэнтаў у калгасах і саўгасах Беларусі.
Адбылася XX студэнцкая навуковая канферэнцыя, прысвечаная дню памяці У. І. Леніна.
Універсітэт наведаў генеральны дырэктар Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) Сігвард Эклунд.
Прынята Пастанова ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР «Аб мерах па павышэнні эфектыўнасці работы навуковых арганізацый і паскарэнні выкарыстання ў народнай гаспадарцы дасягненняў навукі і тэхнікі».
Упершыню на будоўлі народнай гаспадаркі ва Уральскую вобласць выехалі студэнты-фізікі ўніверсітэта.
Аддзел прававых навук АН БССР перададзены ўніверсітэту.
23 ліпень 1963 Нарадзіўся пісьменнік (Алесь Ветах), крытык і літаратуразнавец, прафесар, доктар філалагічных навук Аляксандр Іванавіч Бельскі.
Аляксандр Іванавіч даследуе гісторыю беларускай літаратуры ХХ стагоддзя, паэтыку пейзажу ў літаратуры, дынаміку развіцця саучаснай беларускай паэзіі, праблемы сучаснага літаратурнага працэсу, пытанні нацыянальнай спецыфікі мастацкага слова.
Вылічальны цэнтр універсітэта ператвораны ў навукова-даследчую ўстанову другой катэгорыі.
На III Спартакіядзе народаў СССР асп. В. Гараеў стаў чэмпіёнам у трайным скачку.
Машынны парк вылічальнага цэнтра ўніверсітэта папоўніўся ўніверсальнай ЭВМ «Мінск-22».
На ўсіх факультэтах уведзены новыя навучальныя планы.
На фізічным факультэце арганізавана новае аддзяленне па спецыяльнасці «Радыёфізіка і электроніка».
Універсітэт наведала дэлегацыя Рэспублікі Малі.
Універсітэт наведала дзяржаўная камісія Фінляндыі па справах моладзі.
Адбылася XXIII справаздачна-выбарчая канферэнцыя прафсаюзнай арганізацыі.
Дыскусійны клуб Мінскага гарадскога аддзялення грамадства «Веды» і камітэт камсамола БДУ арганізаваў дыспут «Як ты ўяўляеш сабе чалавека ў будучыні».
У камітэце камсамола адбылася сустрэча з дэлегацыяй Цэнтральнага Камітэта працоўнай моладзі Румыніі.
Заселены два карпусы новага студэнцкага інтэрната на 800 месцаў.
У складзе савецкай дэлегацыі праф. І. М. Лушчыцкі наведаў Італію, дзе сустракаўся з навукоўцамі Рымскага ўніверсітэта.
Адбылася XVIII справаздачна-выбарчая канферэнцыя камсамольскай арганізацыі.
Сакратаром камітэта камсамола пераабраны Г. Я. Рылюк.
Адкрыты навукова-даследчы сектар.
Абаронены доктарскія дысертацыі. Юрыдычныя навукі: Ф. І. Гаўзе.
Сацыялістычная грамадзянска-прававая дамова. Гістарычныя навукі: І. М. Игнаценка. Найбяднейшае сялянства – саюзнік пралетарыята ў барацьбе за перамогу Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Беларусі. Л. М. Шнеерсон. Аўстра-пруская вайна 1866г. і палітыка вялікіх еўрапейскіх дзяржаў (з гісторыі «германскага пытання»).
Камсамольцы ўніверсітэта перадалі школам Уральскай вобл. Казахстана 2 тыс. кніг.
Пяць студэнтаў універсітэта сталі майстрамі спорту СССР, 60 – спартсменамі першага разраду, 720 выканалі нарматывы другога і трэцяга разраду, 56 студэнтаў з'яўляюцца членамі зборных каманд Беларусі і Рэспубліканскага савета СДСТ «Буравеснік».
Спартыўны калектыў універсітэта ўзнагароджаны Граматай Цэнтральнага савета Саюза спартыўных грамадстваў і арганізацый СССР.
Адкрыта кафедра электронных матэматычных машын: (загадчык – дац. М. М. Пасноў).
На базе фізічнага факультэта праведзена XV Усесаюзная нарада па спектраскапіі.
Дэканам матэматычнага факультэта абраны А. А. Гусак.
Прайшла I матэматычная алімпіяда выпускнікоў сярэдніх школ Мінска, арганізаваная ўніверсітэтам.
Камітэт камсамола стварыў падрыхтоўчы штаб студэнцкіх будаўнічых атрадаў (начальнік штаба – І. Бяльковіч).
Бібліятэка ўніверсітэта налічвае 697,4 тыс. тамоў.
Клуб інтэрнацыянальнай дружбы ўніверсітэта пачаў перапіску з клубам Міжнароднай дружбы Познанскага ўніверсітэта ім. А. Міцкевіча.
1964 1964/65 навуч. г. Дэканам хімічнага факультэта абраны дац. Ф. М. Капуцкі.
1964 1964/65 навуч. г. Кафедра каталізу ператворана ў кафедру нафтахіміі (загадчык – праф. Д. М. Андрэеўскі).
1964 1964/65 навуч. г. Замежныя студэнты, якія навучаюцца ў БДУ, прынялі ўдзел у першым «цягніку сяброўства» вну рэспублікі.
у БДУ праведзены Шаўчэнкаўскія дні, прысвечаныя 150-годдзю з дня нараджэння паэта.
Арганізавана кафедра навуковага камунізму (загадчык — дац. Н. Г. Круцька).
На гістарычным факультэце адкрыты нумізматычны кабінет, адзіны ў ВНУ краіны.
Адбылася сустрэча са студэнтамі ўдзельніка абароны Брэсцкай крэпасці Героя Савецкага Саюза П. М. Гаўрылава.
Па ініцыятыве партыйнага бюро юрыдычнага факультэта створаны грамадскі савет прававой дапамогі насельніцтву.
Адбылася XXI студэнцкая навуковая канферэнцыя.
Праведзена вечарына, прысвечаная Міжнароднаму дню салідарнасці моладзі.
Географы ўніверсітэта пад кіраўніцтвам дац. В. Ф. Якушка завяршылі двухгадавую навуковую работу па вывучэнні групы Ушацкіх азёр.
Універсітэт наведалі ўдзельнікі міжрэгіянальнага семінара ААН «Сацыяльныя аспекты індустрыялізацыі».
Адкрыта праблемная навукова-даследчая лабараторыя эксперыментальнай біялогіі.
верасня 1964 года на матэматычным факультэце БДУ была створана кафедра агульнай матэматыкі, супрацоўнікі якой сталі выкладаць вышэйшую матэматыку на прыродазнаўчых факультэтах універсітэта, а таксама працаваць на падрыхтоўчым аддзяленні.
Аспiрант А. Антановіч заваяваў званне чэмпіёна краіны па барацьбе на юнацкім першынстве ў Мінску.
Адбылося арганізацыйнае пасяджэнне літаратурнага аб'яднання «Узлёт», створанага пры газеце «Беларускі ўніверсітэт» (кіраўнік —І. Я. Навуменка).
Адбылася навуковая канферэнцыя, прысвечаная 100-годдзю I Інтэрнацыянала.
Адбылася XIX справаздачна-выбарная канферэнцыя камсамольскай арганізацыі.
Сакратаром перавыбраны Г. Я. Рылюк. Прайшла XXIV справаздачна-выбарная канферэнцыя студэнцкай прафсаюзнай арганізацыі.
Старшынёй прафкама выбраны В. Рабушка. Адбыўся справаздачна-выбарны сход партыйнай арганізацыі.
Сакратаром парткама выбраны А. Я. Бураўскі. Партыйны камітэт прыняў рашэнне аб арганізацыі лекторыя па пытаннях культуры, навукі, мастацтва.
Выбраны савет лекторыя ў складзе праф. В. Р. Заўрыева, М. Р. Ларчанка, дац. М. Я. Рэзнікава. Створана першая студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя на фізічным факультэце.
Кафедра ядзернай фізікі і прымянення атамнай энергіі прыняла ўдзел у арганізацыі і правядзенні XVI Міжнароднага кангрэса па ядзернай спектраскапіі.
Адбылася справаздачна-выбарная прафсаюзная канферэнцыя супрацоўнікаў.
Старшынёй мясцкама выбраны А. В. Царук. Адбылася сустрэча студэнтаў з лаўреатам Ленінскай прэміі, народным артыстам СССР А. І. Хачатуранам.
2 люты 1965 У БДУ завяршыла працу Усесаюзная навуковая нарада па ядзернай спектраскапіі і будове атамнага ядра.
Удзельнічалі савецкія і замежныя навукоўцы, абмеркавана больш 270 дакладаў.
сакавік 1965 Ва ўніверсітэце адбыўся мітынг пратэсту ў сувязі з агрэсіўнымі дзеяннямі ЗША супраць Дэмакратычнай Рэспублікі В'етнам.
красавік 1965 Аркестру народных інструментаў БДУ прысвоена ганаровае званне «народны».
красавік 1965 Праведзена I навуковая канферэнцыя маладых вучоных, прысвечаная 95-й гадавіне з дня нараджэння У. І. Леніна.
14-18 красавіка. Праведзена метадычная канферэнцыя па пытаннях вячэрняга і завочнага навучання.
17 красавік 1965 Аддзел прававых навук перададзены ў сістэму АН БССР.
10 май 1965 Адкрыта кафедра біяхіміі і біяфізікі (загадчык – дац. А. Т. Пікулеў).
10 май 1965 Былы студэнт БДУ, удзельнік Мінскага падполля Г. Фалевіч пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені.
31 май 1965 Адбылася нарада актыву працаўнікоў вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай школы рэспублікі.
Нараду адкрыў сакратар ЦК КПБ В. Ф. Шавура. З дакладам выступіў міністр вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР В. П. Ялюцін.
жнівень 1965 Ва Уральскай вобласці Казахстана працавалі 410 студэнтаў універсітэта.
Яны заваявалі пераходны Чырвоны сцяг «Лепшаму атраду цаліннікаў».
жнівень 1965 Пачалося будаўніцтва хімічнага корпуса ўніверсітэта.
верасень 1965 Універсітэт наведала дэлегацыя дзеячаў культуры Балгарыі на чале з членам ЦК БКП, міністрам народнай асветы НРБ Ганча Ганевым.
верасень 1965 БДУ наведаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол НРБ у СССР Стаян Караджаў.
кастрычнік 1965 Рэктарат, парткам, камітэт камсамола і мясцкам абвясцілі конкурс на лепшыя інтэрнат, пакой, вучэбную групу.
Адбыўся справаздачна-выбарны сход партыйнай арганізацыі.
Сакратаром партбюро выбраны В. І. Старавойтаў. БУ. 1956. 4 снеж.
27 кастрычнік 1965 Прайшла XX справаздачна-выбарчая канферэнцыя камсамольскай арганізацыі.
Сакратаром камітэта камсамола пераабраны Р. Я. Рылюк.
лістапад 1965 Пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Латвійскай ССР А. М. Озерава арганізаваны тэатр-студыя БДУ.
2 лістапад 1965 Адбылася справаздачна-выбарчая канферэнцыя прафсаюзнай арганізацыі супрацоўнікаў універсітэта.
Кафедра гісторыі журналістыкі створана 1 снежня 1965 г.
Загадчык кафедры: Дарашчонак Петр Леанідавіч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Колькасць выкладчыкаў: 8, з іх 1 прафесар, 5 дацэнтаў.
У 1966-1970 гг. вядзецца падрыхтоўка па спецыяльнасці «Гідрагеалогія», адкрываюцца таксама кафедры эканамічнай геаграфіі СССР і эканамічнай геаграфіі замежных краін (1968 г.) на базе створанай у 1966 г. Н.Т. Раманоўскім кафедры эканамічнай геаграфіі замежных краін, а таксама геадэзіі і картаграфіі (1969 г.), агульнага землязнаўства (1973 г.).
Утворана кафедра энергафізікі, на якой працуюць 8 выкладчыкаў, у тым ліку 3 прафесары і 4 дацэнты.
БДУ ім. У. І. Леніна прыняты ў члены Міжнароднай Асацыяцыі Універсітэтаў.
Універсітэт прыняў дэлегацыю Саюза свабоднай нямецкай моладзі ГДР.
Камсамольцы ўніверсітэта сталі ўдзельнікамі Ленінскай эстафеты, прысвечанай 50-годдзю Савецкай улады і 100-годдзю з дня нараджэння У. І. Леніна.
Адбылася сустреча студэнтаў БДУ, якія працавалі ў ССА ва Уральскай вобласці, з М. А. Шолахавым.
У БДУ праведзены вечар дружбы в’етнамскіх і савецкіх студэнтаў з нагоды 21-й гадавіны ўтварэння ДРВ.
Прынята Пастанова ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР «Аб мерах па павышэнні эфектыўнасці работы навуковых арганізацый і паскарэнні выкарыстання ў народнай гаспадарцы дасягненняў навукі і тэхнікі».
Універсітэт наведала група прадстаўнікоў маладзёжных арганізацый Лівана.
Каманда шашыстаў універсітэта ўпершыню стала чэмпіёнам Савецкага Союза.
У Мінску перад студэнтамі і супрацоўнікамі ўніверсітэта выступіў акад. І. І. Мінц.
Адбылася аб’яднаная навуковая сесія АН БССР, БДУ, БПІ, Беларускага таварыства дружбы і культурных сувязей з замежнымі краінамі, прысвечаная дням польскай навукі і технікі ў БССР.
Прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя камсамольской арганізацыі.
Сакратаром камітэта камсамола ўніверсітэта выбраны М. Д. Ціва. БУ. 1966. 18 лістап.
Студэнты ўніверсітэта і іншых ВНУ сталіцы БССР упершыню адзначылі на вуліцах і плошчах горада сваё свята — Дзень мінскага студэнцтва.
Чырв. змена. 1966. 18 кастр.
Адбылася XXVI справаздачна-выбарная канферэнцыя прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў.
Старшынёй прафкама выбраны В. 3. Рабушка. БУ. 1966. 4 лістап.
У БДУ адбыўся мітынг, прысвечаны ўзнагароджанню Мінска ордэнам Леніна.
Створана вочна-завочная школа камсамольскага актыву ўніверсітэта.
11—12 лістапада. Праведзены справаздачна-выбарны сход партыйнай арганізацыі ўніверсітэта. Сакратаром парткама перевыбрана Т. Е. Дударава
Членамі-карэспандэнтамі АН БССР выбраны М. А. Барысевіч, У. Г. Вафіядзі, А. М. Іпаццеў.
Акадэмікамі АН БССР выбраны Я. А. Барбашын, Ф. Д. Гахаў, М. С. Казлоў, Д. А. Супруненка, Ф. І. Фёдараў.
Ленінская прэмія прысуджана акад. АН БССР М. А. Ельяшэвічу.
Універсітэт наведалі студэнцкія і маладзёжныя арганізацыі Чэхаславакіі, Польшчы, Англіі, ФРГ, Гватэмалы, Коста-Рыкі, Афганістана і інш.
У Мінску праходзіла V Усесаюзная студэнцкая спартакіяда.
Спартыўны гонар універсітэта абаранялі 40 спартсменаў. Імі былі заваяваны адзін залаты, тры сярэбраныя і адзін бронзавы медалі. БУ. 1966. 1 верас.
На цалінныя будоўлі Казахстана выязджалі 358 студэнтаў, 30 чалавек працавалі на будоўлях у Чэхаславакіі, 90 — на лесасплавах у Цюменскай вобл., 320 — піянерважатымі ў школах рэспублікі, 22 — удзельнічалі ва ўзнаўленні Ташкента.
Пад час канікул 220 студэнтаў універсітэта адпачывалі ў аздараўленчым лагеры на воз. Нарач,
Супрацоўнік кафедры вышэйшай алгебры Р.Т.Вальвачоў выступіў на Міжнародным кангрэсе матэматыкаў у Маскве.
Арганізавана кафедра агульнай хіміі (загадчык — дац. В. Ф. Бяляеў).
Загадчыкам кафедры фізічнай і калоіднай хіміі прызначаны дац. Ф. М. Капуцкі.
Адкрыта філасофскае аддзяленне на гістарычным факультэце.
Створана лабораторыя возеразнаўства і спорава-пылковага
Упершыню ў СССР дац. А. У. Канстанцінавым падрыхтаваны і выдадзены навуковы дапаможнік «Агульная цыталогія».
Пасля васьмігадовага перапынку ўзноўлена геалагічнае аддзяленне на геаграфічным факультэце.
Увайшоў у строй вучэбны корпус факультэта радыёфізікі.
На базе кафедры цвёрдага цела і паўправаднікоў утворана кафедра фізікі цвёрдага цела (загадчык — праф. Н. Ф. Кунін) і кафедра фізікі паўправаднікоў (загадчык — дац. В. Д. Ткачоў).
У БДУ заснаваны студэнцкі драматычны тэатр.
Падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве паміж Беларускім і Сафійскім універсітэтамі.
Створана кафедра метадаў аптымальнага кіравання (загадчык — акад. АН БССР Я. А. Барбашын).
БУ. 1980. 13 сак.
Камітэт камсамола БДУ звярнуўся да ўсіх студэнтаў і супрацоўнікаў з заклікам актыўна ўдзельнічаць у арганізацыі клуба рэвалюцыйнай, баявой і працоўнай славы ўніверсітэта і яго музея.
На I Усесаюзным злёце студэнцкіх будаўнічых атрадаў у Маскве ўніверсітэт занесены ў Летапіс рэвалюцыйнай, баявой і працоўнай славы ЦК ВЛКСМ.
У БДУ пачаўся абмен камсамольскіх квіткоў.
За заслугі ў развіцці вышэйшай адукацыі, падрыхтоўцы кадраў і дасягнутыя поспехі ў навуковых даследаваннях Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР узнагародзіў ордэнам Леніна дац. П. Г. Пятровіча, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга – праф. Л. І. Фіглоўскую, В. М. Сікорскага, медалём «За працоўную доблесць» – праф. Л. В. Валадзько.
У 1967 г. першым дэканам самастойнаго навучальнага падраздзялення БДУ – факультэта журналістыкі – стаў прафесар, у мінулым баявы офіцэр Савецкай Арміі Г. В. Булацкі.
Утворана кафедра фізікі паўправаднікоў, на якой працуе 1 прафесар і 7 дацэнтаў.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР за заслугі ў развіцці навукі і падрыхтоўкі спецыялістаў БДУ ўзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
На ўсіх факультэтах уведзены госэкзамен па навуковым камунізме.
На моладзевым першынстве СССР па лёгкай атлетыцы ў Ленінградзе студэнт матэматычнага факультэта І.Тарасюк заваяваў званне чэмпіёна ў трайным скачку.
У БДУ створаны факультэт падвышэння кваліфікацыі выкладчыкаў грамадскіх дысцыплін вышэйшых навучальных устаноў.
Адбылася канферэнцыя маладых навукоўцаў і аспірантаў універсітэта, прысвечаная 50-годдзю Кастрычніка.
Самадзейныя мастацкія калектывы ўніверсітэта занялі чацвёртае месца на Усесаюзным конкурсе ў Ленінградзе.
Адкрыта праблемная навукова-даследчая лабараторыя сацыялагічных даследаванняў пад навуковым кіраўніцтвам праф. І. Н. Лушчыцкага і дац. С. Д. Лапцёнка.
У БДУ адбыўся мітынг салідарнасці з в'етнамскім народам.
Ва ўніверсітэце створаны фотаклуб.
Кандыдат у члены Палітбюро ЦК КПСС, першы сакратар ЦК КПБ П. М. Машэраў уручыў універсітэту ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Студэнты ўніверсітэта ўдзельнічалі ў XIII студэнцкай навукова-тэхнічнай канферэнцыі вну Прыбалтыкі, БССР і Калінінграда (Мінск).
У БДУ праходзіў Усесаюзны сімпозіум, прысвечаны тыпалогіі, гісторыі славянскіх моў і ўзаемасувязі славянскіх літаратур.
На базе БДУ пачаў працу Усесаюзны сімпозіум па праблеме вывучэння азёр паўночнага захаду СССР.
Студэнцкі будаўнічы атрад БДУ працаваў у Чэхаславакіі.
У спартыўна-аздараўленчым лагеры на воз. Нарач адпачывалі больш 400 савецкіх і замежных студэнтаў.
твораны філалагічны савет пры філалагічным факультэце і факультэце журналістыкі.
На IV Спартакіядзе народаў СССР ст. выкл. В. М. Фефелаў заваяваў званне чэмпіёна па класічнай барацьбе.
Калектыў мастацкай самадзейнасці ўніверсітэта ўдзельнічаў у Міжрэспубліканскім свяце ў Тарту.
Прынята Пастанова ЦК КПСС «Аб мерах па далейшым развіцці грамадскіх навук і павышэнні іх ролі ў камуністычным будаўніцтве».
кафедра тэлебачання і радыёвяшчання створаны 30 жніўня 1967 г.
Загадчык кафедры: Булацкі Вячаслаў Рыгоравіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт. Колькасць выкладчыкаў: 9, з іх 6 дацэнтаў.
На базе філалагічнага факультэта створаны факультэт журналістыкі (дэкан – дац. Р. В. Булацкі).
У БДУ пачала працу Рэспубліканская навуковая канферэнцыя па праблемах грамадскіх навук, гісторыі УЛКСМ, Міжнароднага моладзевага руху, прысвечаная 50-годдзю Кастрычніка.
Адбыўся агульнаўніверсітэцкі партыйны сход, прысвечаны абмеркаванню Пастановы ЦК КПСС «Аб мерах па далейшым развіцці грамадскіх навук і павышэнні іх ролі ў камуністычным будаўніцтве».
Дэлегацыя ўніверсітэта ў складзе праф. Л. В. Валадзько і В. М. Сікорскага прыняла ўдзел у святкаванні 400-годдзя Йенскага ўніверсітэта (ГДР).
Падпісана дамова аб супрацоўніцтве.
За актыўны ўдзел у рэвалюцыйным руху, грамадзянскай вайне і барацьбе за Савецкую ўладу, у сувязі з 50-годдзем Кастрычніка выкладчыкі і супрацоўнікі БДУ ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі: ордэнам Леніна – І. А. Кажанкоў, ордэнам Чырвонай Зоркі – А. В. Кірсанаў, медалём «За працоўную доблесць» – В. І. Сцяпанаў і М. С. Зярніцкі.
Камітэт камсамола абвясціў прыём працоўных Мінска на курсы па падрыхтоўцы для паступлення ў БДУ.
Курсы арганізаваны на грамадскіх пачатках.
Народны аркестр народных інструментаў і народная капэла ўніверсітэта сталі лаўрэатамі Усесаюзнага фестывалю-конкурсу самадзейнага мастацтва.
раведзена навуковая канферэнцыя ўніверсітэта, прысвечаная 450-годдзю беларускага кнігадрукавання.
Падпісана дамова аб навуковым і культурным супрацоўніцтве з Йенскім універсітэтам імя Ф. Шылера (ГДР).
Студэнт БДУ А. Гантварг заваяваў залаты медаль чэмпіёна рэспублікі па шашках.
дбылася XXII справаздачна-выбарчая камсамольская канферэнцыя.
Сакратаром камітэта камсамола пераабраны М. Д. Ціва.
Бібліятэка БДУ заняла першае месца ў аглядзе-конкурсе бібліятэк вну і тэхнікумаў рэспублікі.
Прынята Пастанова ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР «Аб паляпшэнні падрыхтоўкі навуковых і навукова-педагагічных кадраў».
Акадэмікам АН БССР абраны П.Ф. Ракіцкі, членам-карэспандэнтам АН БССР – В.І. Сцяпанаў.
Званне заслужанага дзеяча навукі БССР прысвоена К. І. Лукашову, А. Н. Сеўчанка, Б. І. Сцяпанаву,. Н. П. Яругіну.
Праф. Т. Н. Годневу прысуджана прэмія АН СССР ім. К. А. Ціміразева за манаграфію «Хларафіл, яго будова і ўтварэнне ў раслінах».
Навукоўцамі ўніверсітэта апублікавана 650 навуковых прац, з іх 40 манаграфій і вучэбных дапаможнікаў.
Адкрыты навукова-даследчыя лабараторыі пры кафедрах алгебры і тапалогіі, матэматычнага аналізу, агульнай матэматыкі.
Арганізавана кафедра тэорыі і практыкі радыё і тэлебачання.
Універсітэт прызнаны лепшым па арганізацыі інтэрнацыянальнай працы і ўзнагароджаны Ганаровай граматай па выніках агляду, праведзенага Мінвузам СССР у гонар 50-годдзя Савецкай улады.
Адноўлена выдавецтва БДУ.
Рэарганізавана кафедра гісторыі КПСС: утвораны кафедра гісторыі КПСС гуманітарных факультэтаў (загадчык – праф. В. М. Сікорскі) і кафедра гісторыі КПСС прыродазнаўчых факультэтаў (заг. – дац. Т. І. Прытыцкая).
У праблемнай НІЛ эксперыментальнай біялогіі створана група генетыкі мікраарганізмаў.
Пачаліся даследаванні па малекулярнай генетыцы мікраарганізмаў.
Адбылася навуковая канферэнцыя аспірантаў і маладых навукоўцаў БДУ, прысвечаная 50-годдзю Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі.
На базе фізічнага факультэта праведзена XVII Усесаюзная нарада па спектраскапіі.
На базе кафедраў эксперыментальнай фізікі і фізічнай электронікі створаны дзве новыя кафедры: агульнай фізікі (загадчык – дац. А. М. Саржэўскі) і радыётэхнікі і фізічнай электронікі (загадчык- праф. І. Р. Некрашэвіч).
Пры кафедры радыёфізікі і электронікі ЗВЧ адкрыта студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя (загадчык лабараторыі – В. І. Мікуловіч).
Адкрыта фотавыстава «Універсітэт – да 50-годдзю Вялікага Кастрычніка».
В рамках Дагавора з Рурскім універсітэтам (г. Бохум, Германія) 02.12.1967 г. (падаўжаецца кожныя 4 гады) члены кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства працягвалі працу над сумесным праектам «Славянскія мовы ў кагнітыўным аспекте». (Удзельнікі ад БДУ - праф. Б.Ю. Норман, праф. Н.Б. Мячкоўская). Замежныя партнёры - праф.Т. Анштадт, д-р Е. Дызер (Рурскі ўніверсітэт (г. Бохум).
Адбыўся агульнаўніверсітэцкі справаздачна-выбарны партыйны сход.
Сакратаром парткама пераабрана Т. Я. Дударава.
22-23 студзеня 1968 г. Рэктар БДУ А. Н. Сеўчанка на Пленуме ЦК КПБ выступіў з прамовай аб развіцці ў Рэспубліцы ўніверсітэцкай адукацыі.
БУ. 1968. 26 студз.
Рэктар БДУ А. Н. Сеўчанка на Пленуме ЦК КПБ выступіў з прамовай аб развіцці ў рэспубліцы ўніверсітэцкай адукацыі.
На базе БДУ праведзена рэспубліканская нарада па пытаннях выкладання грамадскіх навук, на якім выступіў кандыдат у члены Палітбюро ЦК КПСС, першы сакратар ЦК КПБ П. М. Машэраў.
БУ. 1968. 9 лют.
IV Міжнародная навуковая канферэнцыя гісторыкаў-славістаў праведзена на базе ўніверсітэта.
Пачаў працу факультэт павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў грамадскіх дысцыплін сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў.
83 супрацоўнікі ўніверсітэта ўзнагароджаны медалямі «50 гадоў Узброеных Сіл СССР».
У Люблянскі ўніверсітэт (СФРЮ) выехалі для чытання лекцый праф. І. М. Лушчыцкі і дац. І. П. Зяцькоў.
Студэнты-філолагі ўдзельнічалі ў канферэнцыі, прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння М. Горкага, якая адбылася ў Йенскім універсітэте (ГДР).
22—25 красавіка адбылася XXV студэнцкая навуковая канферэнцыя.
Народны аркестр народных інструментаў БДУ ўдзельнічаў у фестывалі мастацкай самадзейнасці ўніверсітэтаў у Адэсе.
Ва ўніверсітэце адбылася навуковая канферэнцыя, прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння К. Маркса.
БУ. 1968. 26 крас.
Універсітэцкі студэнцкі будаўнічы атрад працаваў у Йене (ГДР).
Створана кафедра радыяцыйнай хіміі (загадчык — дац. Е. П. Пятраеў).
Бягучы архіў хім. фак.
Прынята Пастанова ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР «Аб мерах па павышэнні эфектыўнасці работы навуковых арганізацый і паскарэнні выкарыстання ў народнай гаспадарцы дасягненняў навукі і тэхнікі».
Зданы ў эксплуатацыю студэнцкі інтэрнат па вул. Кастрычніцкай.
24—26 кастрычніка ва ўніверсітэце прайшла арганізаваная Міністэрствам вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР рэспубліканская навукова-метадычная канферэнцыя па грамадскіх навуках.
Адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя прафсаюзнай арганізацыі прафесарска-выкладчыцкага складу і супрацоўнікаў.
Арганізаваны навукова-метадычны савет.
Пачалі працу курсы (на грамадскіх пачатках) па падрыхтоўцы да паступлення ва ўніверсітэт.
БУ. 1968. 22 лістап.
26—28 ноября в БГУ проведена республиканская конференция по проблемам белорусской лингвистики и литературоведения, посвященная 50-летию БССР и КПБ.
26-28 лістапада 1968 г. У БДУ праведзена рэспубліканская канферэнцыя па праблемах беларускай лінгвістыкі і літаратуразнаўства, прысвечаная 50-годдзю БССР і КПБ.
Удзельнічалі вучоныя Москвы, Кіева, Львова, Вільнюса.
Членамі-карэспандэнтамі Акадэміі педагагічных навук СССР выбраны прафесары Л. С. Абецэдарскі і С. А. Умрэйка.
Званне заслужнага дзеяча навукі БССР прысвоена У. І. Крылову, І. М. Сержаніну, А. Р. Мядзведзеву, Ф. І. Фёдараву; заслужнага дзеяча навукі і тэхнікі БССР — А. К. Красіну. БелСЭ.
У Смаргоні фізфак БДУ арганізаваў школу юных фізікаў.
Пачаты даследаванні флоры Налібоцкай пушчы (кіраўнік — дац. Ю. А. Бібікаў).
Арганізаваны кафедра эканамічнай геаграфіі замежных краін (загадчык — праф. М. Т. Раманоўскі) і кафедра эканамічнай геаграфіі СССР (загадчык — праф. І. І. Трухан).
Адкрыта кафедра атамнай і малекулярнай фізікі (загадчык — акад. АН БССР М. А. Ельяшэвіч).
У працоўным семестры ўдзельнічала 1850 чалавек.
Студэнты БДУ працавалі на будоўлях Беларусі, Казахстана, Эстоніі, Цюмені, Нарыльска, ГДР. БУ. 1968. 25 кастр.
У спаборніцтвах спартсменаў ВНУ Беларусі, прысвечаных 50-годдзю БССР і КПБ, валейбалісты ўніверсітэта заваявалі званне чэмпіёнаў рэспублікі.
Па гаспадарчых дагаворах за 1966—1968 гг. ва ўніверсітэце было выканана работ на суму каля 2 млн руб.
Ва ўніверсітэце за год падрыхтавана 7 майстроў спорту (з іх адзін міжнароднага класа), 50 кандыдатаў у майстры і першаразраднікаў, 1618 спартсменаў другога і трэцяга разрадаў.
Прэмія ім. Ленінскага камсамола прысуджана праф. У. П. Платонаву.
Бягучы архіў мех.-мат. фак.
У адпаведнасці з дагаворамі аб супрацоўніцтве з Варшаўскім, Йенскім, Сафійскім універсітэтамі БДУ накіраваў на вытворчую практыку 701 студэнта.
Прафесарска-выкладчыцкі склад налічвае 966 чалавек, у тым ліку — 70 дактароў і 354 кандыдаты навук.
Колькасць студэнтаў дасягнула 16 тыс. чалавек. БУ. 1968. 13, 27 снеж. Старшаму выкладчыку кафедры вылічальнай матэматыкі Г. А. Драбушэвічу прысуджана званне заслужанага трэнера БССР па шашках.
На чэмпіянаце краіны па міжнародных шашках студэнт А. Гантварг разам з чэмпіёнам свету А. Андрэйка (Рыга) падзяліў першае і другое месца і атрымаў права на прысваенне звання «Гросмайстар СССР».
БУ. 1968. 27 снеж.
Адбыўся ўрачысты сход калектыву ўніверсітэта, прысвечаны 50-годдзю БССР і Кампартыі Беларусі.
Прыняты прывітальны ліст ЦК КПБ. БУ. 1968. 27 снеж.
За гады свайго існавання БДУ падрыхтаваў 24 439 спецыялістаў для народнай гаспадаркі і культуры.
За перыяд з 1964 па 1968 г. ва ўніверсітэце абаронена 52 доктарскія і 299 кандыдацкіх дысертацый, у тым ліку супрацоўнікамі БДУ — 25 доктарскіх і 140 кандыдацкіх дысертацый.
Праведзена юбілейная навуковая сесія ўніверсітэта, прысвечаная 50-годдзю БССР і Кампартыі Беларусі.
Адбылося ўрачыстае пасяджэнне, прысвечанае Дню балгарскіх студэнтаў.
Рашэннем ЦК КПБ, Вярхоўнага Савета БССР, Савета Міністраў БССР і Белсаўпрофа за поспехі ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў БДУ ўзнагароджаны Памятным Сцягам.
У газеце «Беларускі ўніверсітэт» апублікаваны зварот членаў таварыства «Веды» БДУ да ўсіх вучоных рэспублікі з заклікам разгарнуць шырокую прапаганду ленінскага тэарэтычнага наследдзя.
У БДУ створана аддзяленне Грамадства савецка-балгарскай дружбы.
Свет пабачыў першы нумар навуковага часопіса «Веснік Беларускага ўніверсітэта імя У. І. Леніна». Выданне пачынае серыя «Гісторыя, філасофія, эканоміка, права». Усяго запланавана 4 серыі.
Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена акад. Л. А. Арцімовічу (былому студэнту ўніверсітэта).
Пры камітэце камсамола створаны штаб працоўных спраў.
У БДУ абвешчаны грамадскі агляд па культуры вытворчасці і тэхнікі бяспекі.
За вялікія заслугі ў развіцці савецкай навукі акад. АН БССР М. П. Яругіну прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.
Кафедра стылістыкі і літаратурного рэдагавання створана 20 сакавіка 1969.
Загадчык кафедры: Іўчанкаў Віктар Іванавіч, доктар філалагічных навук, прафесар. Колькасць выкладчыкаў: 29, з іх прафесараў – 3, дацэнтаў – 21.
У БДУ праведзена рэспубліканская навукова-метадычная канферэнцыя па пытаннях вячэрняга і завочнага навучання ў ВНУ БССР.
Адбыўся мітынг, прысвечаны закладцы помніка супрацоўнікам і студэнтам БДУ, якія загінулі ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Ва ўніверсітэце праведзены дзень адкрытых дзвярэй для сельскай моладзі Мінскай вобл.
Прысутнічала каля 500 чалавек. 17 мая быў праведзены такі ж самы дзень для працоўнай і сельскай моладзі ўсёй рэспублікі.
У Варшаве прайшла сустрэча жаночых і мужчынскіх каманд спортклубаў БДУ і Варшаўскага політэхнічнага інстытута.
Праблемнай НДЛ сацыялагічных даследаванняў арганізаваны і праведзены II Міжрэспубліканскі сімпозіум сацыёлагаў «Вытворчая дзейнасць жанчын і сям’я».
Студэнты БДУ прынялі ўдзел у XV студэнцкай навукова-тэхнічнай канферэнцыі ВНУ рэспублік Прыбалтыкі, БССР і Калінінграда (Калінінград).
Прынята Пастанова ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР аб арганізацыі падрыхтоўчых аддзяленняў пры вышэйшых навучальных установах.
Заснавана кафедра геадэзіі і картаграфіі (загадчык — дац. В. Я. Кршцановіч).
Студэнты БДУ сустрэліся з былымі выхаванцамі ўніверсітэта, якія праходзяць службу ў радах Савецкай Арміі.
На хімічным факультэце заснавана кафедра будовы рэчыва (загадчык — дац. Ю. В. Глазкоў).
Калектыў мастацкай самадзейнасці БДУ ажыццявіў паездку ў Кіеўскі ўніверсітэт.
Праведзена вытворча-азнаямляльная практыка групы студэнтаў філалагічнага факультэта ў Гале (ГДР).
Універсітэт наведала вялікая група замежных карэспандэнтаў, акрэдытаваных пры МЗС СССР.
Парткам атрымаў права райкама.
Адбыўся першы злёт байцоў студэнцкіх будаўнічых атрадаў універсітэта.
У галоўным корпусе БДУ адкрыта выстава дасягненняў Іенскага ўніверсітэта за 20 гадоў народнай улады.
У БДУ праведзена канферэнцыя маладых вучоных ВНУ Беларусі.
Адбылася справаздачна-выбарчая канферэнцыя прафсаюзнай арганізацыі. Старшынёй прафкома перавыбраны Л. Сабалеўскі.
Адбылася XXIII справаздачна-выбарчая канферэнцыя камсамольскай арганізацыі.
Народны ансамбль танца «Крыжачок» знаходзіўся на гастролях у Іене (ГДР).
Адбыўся справаздачна-выбарны сход партыйнай арганізацыі.
Сакратаром партбюро выбраны В. І. Старавойтаў. БУ. 1956. 4 снеж.
Акадэмік АН БССР, заг. кафедры дарвінізма і генетыкі БДУ праф. М. В. Турбін выбраны акадэмікам УАСГНІЛ.
Членамі-карэспандэнтамі АН БССР выбраны У. А. Белы, Б. Б. Бойка, К. П. Буслаў, Л. В. Валадзько, І. М. Ігнаценка, І. М. Лушчыцкі, Ю. А. Альдэкоп, У. П. Платонаў, У. Г. Спрынджук, Р. Л. Старобінец, К. І. Шабуня.
Акадэмікам АН БССР выбраны М. А. Барысевіч.
Студэнт матэматычнага факультэта А. Гантварг атрымаў залаты медаль чэмпіёна краіны па шашках.
Вылічальны цэнтр БДУ папоўніўся новай ЭВМ «Мінск-23».
Адкрыты вучэбны кабінет пры кафедры гісторыі КПСС прыродазнаўчых факультэтаў.
Універсітэт накіраваў на вытворча-азнаямляльную практыку ў ГДР, НРБ, ПНР, ВНР 102 студэнты. Столькі ж студэнтаў з гэтых краін праходзілі практыку ў БДУ.
Ансамблю танца «Крыжачок» прысвоена званне народнага.
У праблемнай лабараторыі эксперыментальнай біялогіі створаны два сектары.
Гідрабіялогіі (кіраўнік — канд. біялаг. навук А. П. Астапеня) і малекулярнай генетыкі мікраарганізмаў (кіраўнік— канд. біялаг. навук А. Ф. Былінскі).
Адкрыта падрыхтоўчае аддзяленне.
Да вучобы па спецыяльнасцях фізіка, хімія, матэматыка, біялогія прыступілі 100 слухачоў (50 — на дзённай і 50 — на вячэрняй формах навучання).
Пад кіраўніцтвам д-ра хім. навук В. В. Свірыдава распачаты распрацоўкі новага спосабу атрымання фотаслаёў бяссрэбнага праяўлення.
Праведзена інтэрнацыянальная студэнцкая навукова-тэарэтычная канферэнцыя, прысвечаная 100-годдзю са дня нараджэння У. І. Леніна.
Пачаліся заняткі ўніверсітэцкага лекторыя опернага і балетнага мастацтва, створанага па ініціятыве камітэта камсамола БДУ.