Ф.М. Капуцкі – загадчык аддзела хіміі поліцукрыдаў НДІ фізіка-хімічных праблем Белдзяржуніверсітэта, заслужаны работнік вышэйшай школы Рэспублікі Беларусь, акадэмік НАН Беларусі, доктар хімічных навук, прафесар. Фёдар Мікалаевіч быў рэктарам БДУ з 16 красавіка 1990 гада па 30 снежня 1995 гада.
Фёдару Мікалаевічу Капуцкаму споўнілася 75 гадоў!
Падчас візіту ў Польшчу дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам В.І. Стражавым падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Беларускім дзяржаўным універсітэтам і Варшаўскім універсітэтам тэрмінам дзеяння на 6 гадоў.
люты 2005 г. — падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж факультэтам міжнародных адносін БДУ і Інстытутам міжнародных адносін і палітычных навук Вільнюскага ўніверсітэта.
Аддзяленне ў Мінску Пасольства Швецыі (у Маскве) сумесна з Беларускім дзяржаўным універсітэтам, Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэтам і Цэнтрам шведскіх даследаванняў правядуць у беларускай сталіцы «Тыдзень Швецыі і шведскай мовы».
У яе рамках будуць арганізаваны лекцыі пра Швецыю, семінары па перакладзе, паказы і абмеркаванне фільмаў.
Традыцыйны рэспубліканскі турнір па ўшу на прызы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшоў у Гродна.
Ён быў прысвечаны 60-годдзю Перамогі. У турніры прынялі ўдзел больш за 120 спарцменаў, у тым ліку з Мінска, Віцебскі, Мазыра, Салігорска, Ашмянаў, Ліды, Гродна, а таксама каманда Ваеннай Акадэміі і СДЮШАР № 7 г. Мінска.
Министр спорта и туризма Юрий Сиваков встретился с преподавателями, сотрудниками и студентами БГУ.
Ён прачытаў лекцыю на тэму «Нацыянальная фізічная культура, спорт і турызм у Рэспубліцы Беларусь» і адказаў на пытанні.
У рамках праграмы БДУ па павышэнні ўзроўню падрыхтоўкі да паступлення на вучобу сельскай моладзі факультэт даўніверсітэцкай адукацыі для беларускіх і замежных грамадзян БДУ склаў дамову аб супрацоўніцтве з Крупскім дзяржаўным раённым ліцэем.
Гэты дакумент прадугледжвае правядзенне для навучэнцаў 10–11-х класаў вочна-завочных курсаў па агульнаадукацыйных прадметах, якія выносяцца на ўступныя экзамены ў вышэйшыя навучальныя ўстановы.
Міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў выступіў перад студэнтамі, выкладчыкамі і супрацоўнікамі ўніверсітэта.
Міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў выступіў перад студэнтамі, выкладчыкамі і супрацоўнікамі ўніверсітэта. Тэма выступлення «Дзейнасць органаў унутраных спраў па прафілактыцы негатыўных з’яў у моладзевым асяроддзі».
У рамках Дзён культуры Астаны ў Мінску ў Зале пасяджэнняў Вучонага савета БДУ адбылася прэзентацыя кнігі казахскага пісьменніка Мухтара Шаханава «Космаформула каральнай памяці, ці Таямніца, знесеная Чынгісханам».
Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў выступіў перад студэнтамі і прафесарска-выкладчыцкім складам БДУ.
Тэма выступлення міністра «Асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь».
Дэлегацыя Варшаўскага ўніверсітэта на чале з яе рэктарам – прафесарам Пятром Вягленским – наведала Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
Асноўная мэта візіту – падпісанне рабочай праграмы супрацоўніцтва паміж двума ўніверсітэтамі на 2005–2007 гады. Праграма прадугледжвае супрацоўніцтва па такіх тэмах, як «Фальклор і традыцыйная культура беларуска-полькага памежжа»; «Польска-беларускія адносіны ва ўмовах суседства Беларусі і Еўрапейскай супольнасці»; «Польска-беларускія культурныя адносіны ў Х–ХХ ст.».
Студэнцкі добраахвотніцкі атрад універсітэта ў дзень Рэспубліканскага суботніка працаваў у Нацыянальным парку «Нарачанскі».
Дзеці прыбіралі тэрыторыю, на якой у гады Вялікай Айчыннай вайны дыслакаваўся партызанскі атрад, які дзейнічаў пад камандаваннем П.М. Машэрава. Гэта акцыя, названая арганізатарамі «Захоўваем і памятаем», прымеркавана да 60-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Выстава жывапісу вядомага беларускага мастака Генадзя Сухамлінава адкрылася ў будынку рэктарата.
Майстар назваў яе «Каб свечка не загасла» і прысвяціў адразу тром падзеям: не так даўно мінуламу юбілею Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Філарэту, светламу дню Вялікдня і, вядома, знамянальнай даце ў гісторыі нашай краіны – 60-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Прайшла выстава кніг і перыядычных выданняў з фондаў Фундаментальнай бібліятэкі БДУ, прысвечаная 60-годдзю Вялікай Перамогі.
Прайшла выстава кніг і перыядычных выданняў з фондаў Фундаментальнай бібліятэкі БДУ, прысвечаная 60-годдзю Вялікай Перамогі. На выставе прадстаўлены кнігі ваенных гадоў і найноўшыя выданні.
Вечар-акцыя «Рускі чай» прайшла на факультэце даўніверсітэцкай адукацыі для беларускіх і замежных грамадзян.
Вечар-акцыя «Рускі чай» прайшла на факультэце даўніверсітэцкай адукацыі для беларускіх і замежных грамадзян. Акцыя прысвечана 60-годдзю Перамогі. Даведка: на факультэце навучаюцца 228 замежных грамадзян з 25 краін свету. Галоўным чынам – з Нігерыі, Кітая і краін Паўднёва-Заходняй Азіі.
На хімічным факультэце БДУ адбылася рэспубліканская навуковая канферэнцыя па аналітычнай хіміі з міжнародным ўдзелам "Аналітыка РБ - 2010", прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння члена-карэспандэнта НАН Беларусі Старобінца Г.Л.
Прэзентацыя «Евангелля» ў перакладзе на сучасную беларускую мову прайшла ля помніка Францыску Скарыне.
У цырымоніі прынялі ўдзел Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт, рэктар БДУ прафесар Васіль Стражаў. Пераклад «Евангелля» ажыццёўлены Беларускай біблейскай камісіяй.
«Культура і традыцыі краіны Узыходнага сонца» – так завецца выстава, на якой прадстаўлены кампазіцыі лялек у вясельных і летніх кімано, начынне для чайных цырымоній, набор макетаў для азнаямлення з японскай кухняй і іншыя экспанаты.
«Культура і традыцыі краіны Узыходнага сонца» – так завецца выстава, на якой прадстаўлены кампазіцыі лялек у вясельных і летніх кімано, начынне для чайных цырымоній, набор макетаў для азнаямлення з японскай кухняй і іншыя экспанаты. Выстава арганізавана Саюзам жанчын БДУ і Пасольствам Японіі ў Рэспубліцы Беларусь.
Рэктары Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Расійскага ўніверсітэта дружбы народаў Васіль Стражаў і Уладзімір Філіпаў падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве паміж гэтымі навучальнымі ўстановамі тэрмінам на пяць гадоў.
Дакументам прадугледжваецца: абмен выкладчыкамі, навукоўцамі, супрацоўнікамі і студэнтамі двух універсітэтаў, правядзенне сумесных навуковых даследаванняў, семінараў, канферэнцый, сімпозіумаў, садзейнічанне ў павышэнні кваліфікацыі прафесарска-выкладчыцкага складу і іншыя формы ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Адным з важных пунктаў дакумента стала дамоўленасць пра магчымасць атрымання студэнтамі сумеснага ці двайнога дыплома па гуманітарных спецыяльнасцях. Акрамя таго, універсітэты пагадзіліся выступіць заснавальнікамі Міждзяржаўнага цэнтра падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі працаўнікоў адукацыі для дзяржаў-удзельнікаў СНД. Дасягнута таксама дамоўленасць аб распрацоўцы электронных падручнікаў, сайтаў і парталаў.
Удалым апынуўся ўдзел Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў гандлёва-эканамічным кірмашы ў Харбіне і Днях навукі і тэхнікі Беларусі ў Чанг-Чуне.
Галоўным вынікам візіту ў гэтыя кітайскія гарады стала падпісанне цэлага шэрагу дамоў па розных аспектах навукова-тэхнічнага двухбаковага супрацоўніцтва паміж БДУ і навуковымі ўстановамі Кітая.
Дзевяць студэнцкіх атрадаў арганізавана ва ўніверсітэце для працы ў ліпені і жніўні.
Яны будуць добраўпарадкоўваць і рыхтаваць да новага навучальнага года інтэрнаты, працаваць на будаўнічай пляцоўцы корпуса юрыдычнага факультэта, працаваць у грамадскай прыёмнай камісіі, працаваць у спартыўна-аздараўленчым комплексе «Брыганціна». Усяго ў студэнцкіх атрадах плануюць папрацаваць каля 700 юнакоў і дзяўчын амаль з усіх факультэтаў БДУ.
З гэтага часу 29 чэрвеня стане яшчэ адным знамянальным днём – Днём Памяці студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта, якія гераічна змагаліся на палях Вялікай Айчыннай вайны і аддалі сваё жыццё за вызваленне і незалежнасць Беларусі.
Акрамя таго, з 2005–2006 навучальнага года для лепшых курсантаў і студэнтаў ваеннага факультэта БДУ вызначана імянная стыпендыя маршала Савецкага Саюза Г.К. Жукава, які з 1931 па 1936 гады з’яўляўся выкладчыкам Белдзяржуніверсітэта. Прынята таксама рашэнне стварыць Кнігу памяці воінаў і партызан, супрацоўнікаў БДУ, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, абараняючы Радзіму. Будзе створана і тэматычная экспазіцыя ў Музеі БДУ, прысвечаная іх ратнаму подзвігу.
Ва ўніверсітэце падведзены вынікі ўступнай кампаніі на дзённую форму навучання на бюджэтнай аснове.
У 2005 годзе на дзённае бюджэтнае навучанне планавалася прыняць 2006 чалавек. Усяго было пададзена 7909 заяў. Такім чынам, сярэдні конкурс на дзённую форму навучання на бюджэтнай аснове сёлета ў БДУ склаў 3,94, трохі ніжэй леташняга (4,21), які з’яўляўся самым вялікім за апошнія пятнаццаць гадоў. Самы высокі конкурс у сярэднім па факультэце – 10,78 чалавек на месца быў у Дзяржаўным інстытуце кіравання і сацыяльных тэхналогій. На другім месцы Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій – 8,3 чалавек на месца. Біялагічны факультэт – 8,0. Чацвёрты сярод лідараў – факультэт філасофіі і сацыяльных навук – 7,9 чалавек на месца.
Адбыўся выпуск нігерыйскіх слухачоў, якія прайшлі навучанне на факультэце даўніверсітэцкай адукацыі.
Студэнтка 3-го курса філалагічнага факультэта Алена Нарушэвіч стала пераможцам конкурсу «Міс Інтэрнэт Беларусь-2005».
Кафедра класічнай філалогіі адзначае сваё дзесяцігоддзе.
люты 2005 г. — падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж факультэтам міжнародных адносін БДУ і Інстытутам міжнародных адносін і палітычных навук Вільнюскага ўніверсітэта.
Падпісана пагадненне аб сумеснай аспірантуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Харбінскага ўніверсітэта навукі і тэхнікі (Кітайская Народная Рэспубліка). Подпісы пад дакументам паставяць кіраўнікі дзвюх навучальных устаноў – прафесары Васіль Стражаў і Жаа Цы.
У сумеснай аспірантуры прадугледжваецца падрыхтоўка кандыдатаў навук, студэнтаў для атрымання ступені магістра і непасрэдна саміх магістраў. Кітайскі бок узяў на сябе ўсе выдаткі за навучанне, пражыванне, выплату стыпендый.
Прадстаўнікі БДУ заваявалі ўзнагароды ў 6 намінацыях на фэсце творчасці студэнтаў замежных краін «F-art by», які арганізуюць ужо трэці год запар Міністэрства адукацыі Беларусі і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.Прадстаўнікі БДУ заваявалі ўзнагароды ў 6 намінацыях на фэсце творчасці студэнтаў замежных краін «F-art by», які арганізуюць ужо трэці год запар Міністэрства адукацыі Беларусі і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Асабліва вылучыліся грамадзяне Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Асабліва вылучыліся грамадзяне Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Ушаноўванне жаночай футбольнай каманды «Зорка-БДУ», якая заняла другое месца ў чэмпіянаце Беларусі па футболе сярод моладзевых каманд, адбылося ў Ліцэі Белдзяржуніверсітэта.
Прайшоў Першы Міжнародны кангрэс «Псіхалогія і сацыялогія ў бізнесе: актуальныя праблемы сучаснасці».
Каманда Ліцэя БДУ заняла другое месца на рэспубліканскім турніры юных матэматыкаў. Гэтыя спаборніцтвы ў сёмы раз праходзілі па ініцыятыве факультэта прыкладнай матэматыкі і інфарматыкі БДУ.
Урачысты сход, прысвечаны 70-годдзю заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі РБ, прафесара, доктара фізіка-матэматычных навук Рафаіла Габасава адбыўся ў зале пасяджэнняў Вучонага савета Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Баль для аспірантаў прайшоў у Ліцэі БДУ.
Падобны пераднавагодні баль праходзіў у БДУ ўжо ў чацвёрты раз. У 2005 годзе кандыдацкія дысертацыі па розных кірунках навукі абараніў 21 аспірант.
Дабрачынную пераднавагоднюю акцыю «Мы разам!» правёў БРСМ БДУ сумесна з упраўленнямі па справах культуры і выхаваўчай працы з моладдзю БДУ.
Адрасатамі яе сталі больш за 200 выхаванцаў дома-інтэрната для дзяцей-сірот у Ждановічах, дзіцячай вёскі-SOS у Мар’інай горцы і дзіцячага садка № 16 пры Рэспубліканскім інтэрнаце ветэранаў вайны.
Дабрачынную калядную акцыю «Ад шчырае душы» для шматдзетных сем’яў супрацоўнікаў універсітэта правёў Саюз жанчын БДУ.
Больш за 70 распрацовак прадставіў БДУ на 6-ым Маскоўскім міжнародным салоне інавацый і інвестыцый, які прайшоў у Маскве.
Экспазіцыя БДУ прадставіла распрацоўкі па тэмах: медыцына і ахова здароўя, прамысловае абсталяванне, экалагічная бяспека і абарона навакольнага асяроддзя; сельская гаспадарка і харчовая прамысловасць; інфармацыйныя тэхналогіі, аналітычныя і кантрольна-вымяральныя сістэмы і прыборы, хімічная прамысловасць, бяспека жыццядзейнасці чалавека.
Прэм’еру спектакля «Вішнёвы сад» па п’есе А.П. Чэхава прадставіў Народны студэнцкі драматычны тэатр «На балконе».
Пастаноўку ажыццявіў галоўны рэжысёр і мастацкі кіраўнік тэатра Сяргей Турбан.
Студэнты юрыдычнага факультэта сталі пераможцамі ў камандным і індывідуальным заліках на другой Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіядзе.
Адразу дзве выставы, прысвечаныя беларуска-казахстанскім адносінам, адкрыліся ў БДУ.
Адна з іх – фотавыстава «Казахстан-XXI стагоддзе» – знаёміць з тым, як жыве сёння гэта краіна. А другая – выстава жывапісу Маншук Алдамжаравай – жонкі Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Казахстана ў Беларусі Газіза Алдамжарава.
Прайшла міжнародная навуковая канферэнцыя «Крыніцазнаўства, археаграфія, архівазнаўства ў XX–XXI стст. у Беларусі».
Яна прысвечана 100-годдзю з дня нараджэння нашага земляка, вядомага гісторыка, археолага, этнографа і краязнаўцы Мікалая Улашчыка (1906–1986).
Адбылася пазачарговая нарада Каардынацыйнага савета па супрацоўніцтве з Аб’яднаным інстытутам ядзерных даследаванняў.
Нараду адкрыў паўнамоцны прадстаўнік Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у Камітэце паўнамоцных прадстаўнікоў урадаў дзяржаў-членаў АІЯД (Аб’яднанага інстытута ядзерных даследаванняў), першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Уладзімір Нядзілька.
Мэр Масквы Ю. Лужкоў у рамках свайго аднадзённага працоўнага візіту ў Мінск наведаў універсітэт.
Адбылася яго сустрэча з рэктарам Белдзяржуніверсітэта Васілём Стражавым і рэктарам Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірылы Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Філарэтам. На сустрэчы абмяркоўвалі пытанні, звязаныя з супрацоўніцтвам у галіне адукацыі.
Беларускія ўдзельнікі ўсіх экспедыцый у Антарктыду сабраліся на геаграфічным факультэце.
Сустрэча з палярнікамі арганізавана Беларускай геаграфічнай супольнасцю. На гэтай сустрэчы плануецца стварыць сталую камісію палярных даследчыкаў, якая аб’яднае ўсіх палярнікаў з Беларусі. Праца камісіі будзе накіравана на падрыхтоўку маладога пакалення палярных даследчыкаў, папулярызацыю і прапаганду ўдзелу ў палярных экспедыцыях. Характэрна, што беларускія палярнікі бралі ўдзел ва ўсіх экспедыцыях у Антарктыду, пачынаючы з першай антарктычнай экспедыцыі 1956 гада.
85-годдзе навукоўца, спецыяліста ў галіне фізічнай геаграфіі, заслужанага дзеяча навук нашай краіны прафесара Вольгі Піліпаўны Якушка адзначылі на адкрытым пасяджэнні Вучонага савета геаграфічнага факультэта.
Вольга Якушка – чалавек-легенда. Адна з першых студэнтак пасляваеннага выпуску геафака БДУ, яна найстарэйшы прафесар Белдзяржуніверсітэта, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, уладальнік іншых шматлікіх узнагарод, апошняя з якіх – ордэн Францыска Скарыны. Вольга Піліпаўна вядомая амаль усім студэнтам па курсе землязнаўства, які чытала без малога паўстагоддзя, а навуковая грамадскасць ведае яе як заснавальніка беларускай школы лімналогіі. Яна аўтар больш за 300 прац, у тым ліку падручнікаў для школ і ВНУ, навукова-папулярных кніг па прыродзе Беларусі. Імя Вольгі Якушка занесена ў энцыклапедыю «Хто ёсць хто. XX стагоддзе».
Пратакол аб намерах паміж Беларускім дзяржаўным універсітэтам, Аб’яднаным інстытутам цвёрдага цела і паўправаднікоў НАН Беларусі, Беларускім дзяржаўным навукова-вытворчым канцэрнам парашковай металургіі НАН Беларусі, а таксама Іарданскім Каралеўскім навуковым таварыствам падпісаны ў сталіцы Іарданіі горадзе Аман.
Дэлегацыя БДУ брала ўдзел у працы нацыянальнай экспазіцыі нашай краіны на Міжнароднай гандлёвай выставе «Rebuild Iraq-2006», якая была прысвечана аднаўленню Ірака. Усяго ў выставе ўдзельнічала 32 краіны.
Мемарыяльная дошка акадэміку НАН Беларусі Вадзіму Свірыдаву адкрыта ў БДУ.
Гэта падзея прымеркавана 75-годдзю з дня нараджэння вядомага навукоўца і педагога.
Адбыўся спектакль «Пакуль жыву» па рамане Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваiм».
У гэтым спектаклі прыняў удзел увесь педагагічны калектыў ліцэя. Нагадаем, што ўпершыню гэты спектакль быў паказаны ў 2005 годдзе і прымеркаваны да 75-годдзя класіка беларускай літаратуры.
Адбыўся першы афіцыйны візіт у БДУ дэлегацыі кітайскай правінцыі Чжэцзян на чале з намеснікам старшыні Народнага ўрада гэтай правінцыі Маа Ліншэнгам.
Асноўная мэта візіту – абмеркаванне перспектыў супрацоўніцтва ў галіне адукацыі і навукі, а таксама ў стварэнні сумесных навукова-вытворчых структур.
Студэнты і выкладчыкі Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірылы БДУ ў памяць пра трагедыю Чарнобыля пасадзілі фруктовыя дрэвы ў вёсцы Салтанаўшчына Нясвіжскага р-на Мінскай вобласці.
Спектаклі «Што ў свеце мацней за ўсіх?» і «Багоўка» паказалі ўдзельнікі Лялечнага тэатра «Батлейка» і тэатра «Багоўка» Інстытута тэалогіі БДУ ў сталічнай гімназіі № 4. Мерапрыемствы адбыліся ў рамках святочнага тыдня «Радасць Вялікадня».
Створана новая спецыяльнасць на геаграфічным факультэце – «Гідраметэаралогія».
Студэнты 4 курса факультэта журналістыкі БДУ Алена Барзова, Ігар Горскі, Настасся Залеская, Ірына Новак і Юлія Якубовіч сталі пераможцамі конкурсу «PRэмія-2005» у намінацыі лепшая студэнцкая праца за PR-праект «Стварэнне каналаў камунікацыі і станоўчага інфармацыйнага поля для Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь».
Дэлегацыя кітайскай правінцыі Хэйлунцзян на чале з намеснікам старшыні Народнага схода гэтай правінцыі Донг Хаа наведала БДУ.
Тэатральна-лінгвістычны фэст «Omnus Linguae» адбыўся ў юрыдычным каледжы.
Прайшоў Першы форум студэнцкіх хароў «Папараць кветка – 2006».
Гэта маштабнае мерапрыемства прысвечана хуткаму юбілею БДУ – 85-годдзю з дня заснавання ВНУ.
Студэнты Ельскага ўніверсітэта (ЗША) сталі гасцямі БДУ.
У складзе групы з 12 чалавек – будучыя журналісты, эканамісты, спецыялісты па міжнародным праве.
«Славянскі вечар» прайшоў у актавай зале філалагічнага факультэта.
«Студэнцкая гарачая лінія» пачала сваю працу.
Яна створана для своечасовага рэагавання на пэўныя факты, кваліфікаванае рашэнне пытанняў і прапаноў студэнтаў па ўдасканаленні навучальна-выхаваўчага працэсу, іншых аспектаў жыццядзейнасці ўніверсітэта.
Дамова аб двухбаковым супрацоўніцтве паміж евангелічна-тэалагічным факультэтам універсітэта імя Эберхарда Карла горада Тубінгема (Германія) і БДУ быў падпісаны ў Габеленавай зале ў будынку рэктарата БДУ.
«Лепшым вынаходнікам Беларусі – 2006» Міжнародная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці прызнала кандыдата тэхнічных навук дацэнта Валерыя Супруна.
Рэктар БДУ прафесар Васіль Стражаў прыняў удзел у чарговым, восьмым па ліку, з’ездзе рэктараў вышэйшых навучальных устаноў Расіі, які прайшоў у МДУ.
Кафедра дызайну гуманітарнага факультэта БДУ адзначана дыпломам «За распрацоўку і ўкараненне новай мадэлі прафесійнай падрыхтоўкі дызайнера» на IV спецыялізаванай выставе-кірмашы «Дызайн-біржа-2006», якая праходзіла ў Нацыянальным выстаўным цэнтры «Белэкспа».
На выставе былі прадстаўлены распрацаваныя выкладчыкамі кафедры навучальна-метадычныя праграмы і студэнцкія працы. Адбылася таксама прэзентацыя манаграфіі «Дызайн-адукацыя: новая мадэль прафесійнай падрыхтоўкі дызайнераў» кандыдата філасофскіх навук дацэнта А.Чарнышова.
Вядомы пісьменнік, доктар філалагічных навук прафесар кафедры тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта БДУ Анатоль Андрэеў прадставіў свае новыя творы ў Нацыянальным выстаўным цэнтры «Белэкспа».
Анатоль Андрэеў – аўтар 8 раманаў і 2 аповесцяў. Усе яны выдадзены ў 4 кнігах: «Легкий мужской роман», «Для кого восходит солнце?», «Маргинал» і «Мы все горим синим пламенем». Пісьменніка хвалююць такія вечныя тэмы, як каханне, смерць, адзінота. Галоўны герой яго твораў – сучасны варыянт «лішняга чалавека»: разумнага, душэўнага, таленавітага, адзінокага і моцнага.
Экран з інфармацыяй пра конкурс у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт пачаў працаваць у рэжыме оn-line у фае галоўнага корпуса БДУ.
Мэта гэтага новаўвядзення – аператыўна паведамляць абітурыентам пра бягучы конкурс на ўсе факультэты ўніверсітэта, агульныя балы і вынікі сертыфікатаў.
Завяршыўся працоўны семестр «Лета-2006», падчас якога на розных аб’ектах папрацавалі каля 800 студэнтаў.
Усяго было сфарміравана 27 студатрадаў па 4 кірунках: будаўнічыя, (валанцёрскія) добраахвотніцкія, педагагічныя і сельскагаспадарчыя.
Сумесны Цэнтр навуковых даследаванняў БДУ і Хэйлунцзянскага інстытута нафтахіміі адкрыты ў г. Харбіне (КНР).
У БДУ ўводзіцца агульная ўніверсальная сістэма электронных персаніфікаваных дакументаў для прафесарска-выкладчыцкага складу і супрацоўнікаў універсітэта.
Адбылося ўрачыстае адкрыццё навучальна-спартыўнага комплексу «Універсітэцкі».
Хлеб «Агеньчык» з вітамінава-мінеральным комплексам «Арбарвіт-1», распрацаваны хімікамі цэнтра харчовых дабавак УП «Унітэхпрам» БДУ, атрымаў Гран-пры на II Міжнароднай спецыялізаванай выставе «Хлебная і кандытарская справа».
Студэнтка 4 курса факультэта міжнародных адносін БДУ Юлія Абрагімавіч перамагла ў конкурсе на лепшае веданне японскай мовы.
Новы сумесны беларуска-нямецкі праект па Праграме павышэння кваліфікацыі кіраўнічых кадраў у галіне міжнароднага бізнесу стартуе ў Інстытуце бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ.
Рэктар БДУ прафесар Васіль Стражаў прыняў удзел у чарговым, восьмым па ліку, з’ездзе рэктараў вышэйшых навучальных устаноў Расіі, які прайшоў у МДУ.
Гатоўнасць супрацоўнікаў БДУ да дзеянняў у надзвычайных сітуацыях праверана на практыцы.
У гэты дзень у БДУ прайшлі комплексныя вучэнні па грамадзянскай абароне на тэму «Арганізацыя і правядзенне аварыйна-выратавальных і іншых неадкладных работ па ліквідацыі наступстваў аварый, катастроф і стыхійных бедстваў».
Студэнт 5 курса факультэта прыкладнай матэматыкі і інфарматыкі Іван Мяцельскі, адзіны з нашай краіны, выйшаў у фінал міжнароднага конкурсу праграмістаў «Top Colder Collegiate Challenge-2006», які прайшоў у г. Сан-Дыега (ЗША).
Народнаму фальклорна-этнаграфічнаму ансамблю БДУ «Неруш» – 25 гадоў.
24 кастрычніка 2006 Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь зарэгістравала навуковы часопіс "Філасофія і сацыяльныя навукі". Заснавальнік – Белдзяржуніверсітэт.
Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Васіль Стражаў правёў пасяджэнне Савета па адукацыі краін СНД (г. Масква).
Упершыню два прадстаўнікі нашай рэспублікі, выпускнікі БДУ – Аляксей Гайдашоў і Леанід Турышаў – прынялі ўдзел у штогадовай расійскай Антарктычнай экспедыцыі.
На філалагічным факультэце БДУ адкрыўся кабінет-музей беларускай народнай культуры.
Факультэт даўніверсітэцкай адукацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адзначыў сваё 45-годдзе падрыхтоўкі замежных грамадзян у БДУ.
Усяго ж за 45 гадоў існавання на факультэце прайшлі навучанне больш за 7000 замежных грамадзян з 98 краін свету.
Адбылася V Міжнародная навуковая канферэнцыя «Мова-Літаратура-Культура», якая прысвечана 80-годдзю з дня нараджэння вядомага мовазнаўца, заслужанага работніка вышэйшай школы Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Льва Міхайлавіча Шакуна.
Канферэнцыя была арганізавана кафедрай сучаснай беларускай мовы філфака БДУ і Міжнароднай асацыяцыяй беларусістаў. Яна сабрала больш за 250 удзельнікаў, у тым ліку вядомых і маладых навукоўцаў з нашай краіны, Расіі, Украіны, Літвы, Эстоніі, Польшчы, Славакіі, Венгрыіі, Германіі, Аўстрыі, Швейцарыі і ЗША.
Сайт «Студэнцкае скрыжаванне» («Студенческий перекресток») Студэнцкага Саюза БДУ заняў першае месца ў конкурсе «Лепшы моладзевы праект» для студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў БДУ за 2006 год.
Узнагароды спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў былі ўрачыста ўручаны студэнтам БДУ, якія сталі лаўрэатамі і прызёрамі Рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых работ 2005 года.
Лаўрэатамі Рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых работ за 2005 год сталі восем чалавек.
Па ініцыятыве упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Белдзяржуніверсітэта і Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра гематалогіі і трансфізіялогіі Міністэрства аховы здароўя РБ прайшоў дзень донара.
Удзел у акцыі прынялі студэнты з усіх факультэтаў. Арганізуецца такая акцыя ўжо дзясяты год запар.
Адбыўся міжвузаўскі фэст «Студэнты супраць СНІДу», прысвечаны антыспідаўскай тэматыцы і прапагандзе здаровага ладу жыцця.
Фэст быў арганізаваны БРСМ Белдзяржуніверсітэта сумесна з Рэспубліканскім цэнтрам гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя пры падтрымцы праграмы ААН UNAIDS з мэтай прыцягнуць увагу да праблемы ВІЧ/СНІД.
Адбылося ўшанаванне каманды Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якая адзіная з беларускіх удзельнікаў выйшла ў фінал сусветнага першынства па праграмаванні сярод студэнтаў.
Каманда паспяхова выступіла ў паўфінале гэтага чэмпіянату ў Санкт-Пецярбургу, на якім выступалі студэнты з універсітэтаў Паўночна-Усходняга еўрапейскага рэгіёна: Расіі, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Казахстана, Грузіі, Арменіі, Узбекістана, Кіргізіі і Турцыі.
Доктар юрыдычных навук прафесар кафедры грамадзянскага і сямейнага права юрыдычнага факультэта БДУ Васіль Фёдаравіч Чыгір стаў пераможцам у намінацыі «Лепшы юрыст-навуковец» у рэспубліканскім конкурсе работнікаў права.
Вынікі гэтага конкурсу былі падведзены ў Дзень юрыста Беларускім рэспубліканскім Саюзам юрыстаў.
Парламенцкая дэлегацыя Турэцкай Рэспублікі на чале з кіраўніком нацыянальнай дэлегацыі Турцыі ў ПАСЕ, намеснікам Старшыні ПАСЕ спадаром Муратам Мерджанам у рамках афіцыйнага візіту ў нашу краіну наведала БДУ.
На двух факультэтах універсітэта – філалагічным і міжнародных адносін – вядзецца падрыхтоўка па спецыяльнасці «Турэцкая філалогія». Студэнтамі БДУ ў 2006 навучальным годзе сталі шэсць грамадзян Турцыі, а слухачамі факультэта даўніверсітэцкай адукацыі для замежных і беларускіх грамадзян сталі 22 турэцкія грамадзяніны.
Адбыўся першы турнір па міні-футболе.
Спаборніцтвы прысвечаны 85-годдзю БДУ і прайшлі ў Палацы ігравых відаў спорту. Усяго ў турніры прынялі ўдзел восем футбольных каманд.
Кабінет-музей беларускай народнай культуры філалагічнага факультэта БДУ папоўніўся дзвюма новымі экспазіцыямі: «Праваслаўны абраз Багародзіцы на Беларусі» і «Зімовая казка».
Першая прысвечана Году Маці і распавядае пра гісторыю і традыцыі беларускага іканапісу Багародзіцы. На другой выставе прадстаўлены работы, зробленыя ў тэхніцы «фрывалітэ» – гэта плеценыя вузельчыкавыя карункі.
БДУ прадстаўляе больш за 40 відаў навукова-тэхнічнай прадукцыі на VI Нацыянальнай выставе нашай краіны ў Рызе.
Цэнтр турэцкай мовы і культуры адкрыўся на філалагічным факультэце.
У цэнтры будуць арганізаваны заняткі па вывучэнні турэцкай мовы для беларускіх студэнтаў і рускай мовы для студэнтаў з Турцыі.
Дзве ўзнагароды атрымаў БДУ па выніках штогадовага агляду-конкурсу «Лідар года», які праводзіла Адміністрацыя Маскоўскага раёна сталіцы.
Сертыфікаты 16 удзельнікам стажыроўкі па Праграме павышэння кваліфікацыі кіраўнічых кадраў у галіне міжнароднага бізнесу ўрачыста ўручылі ў Інстытуце бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ.
Было пададзена 52 заяўкі, і толькі 16 чалавек атрымалі магчымасць стажыравацца ў Германіі.
Каманда Ліцэя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта заняла першае месца на рэспубліканскім турніры юных матэматыкаў, які ў восьмы раз праходзіў у Мінску.
З праф. І. Ван Лёўвен (Універсітэт імя Шылера ў Іене) арганізавана прэзентацыя зборніка матэрыялаў сімпозіума «Стандартызацыя і дэстандартызацыя ў славянскіх мовах», праведзенага ў 2007 годзе ў Іене з удзелам беларускіх вучоных; у хуткім часе зборнік (выдадзены на дзвюх мовах у Мюнхене, 2008, 205 с.) паступіць у бібліятэку БДУ.
Сем аспірантаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта атрымалі штомесячныя стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія вызначаны адпаведным распараджэннем главы дзяржавы ў памеры Br775 тыс. кожная.
Старшыня Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) Рэнэ ван дэр Ліндэн падчас свайго візіту ў нашу краіну наведаў універсітэт.
Старшыня ПАСЕ меў зносіны са студэнтамі на англійскай мове і закранаў самыя розныя аспекты палітычнай, адукацыйнай, эканамічнай і культурнай праблематыкі.
«Золата» ў лыжнай эстафеце 3х5 км на Сусветнай зімовай універсіядзе ў Турыне заваявала каманда Беларусі, у складзе якой выступілі дзве студэнткі гістарычнага факультэта БДУ Алена Саннікова і Вольга Васілёнак.
Удзельніцы клуба жонак паслоў і дыпламатаў, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь, пабывалі з экскурсіяй у кабінеце-музеі беларускай народнай культуры філалагічнага факультэта БДУ.
Гасцямі філфака сталі больш за 30 прадстаўніц розных краін.
Прайшла сустрэча студэнтаў БДУ з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, якія з’яўляюцца сябрамі Савета ветэранаў БДУ і Мінскага гарадскога савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў.
Генеральны дырэктар Выканаўчага сакратарыята Цэнтральна-Еўрапейскай Ініцыятывы (ВС ЦЕІ) Харальд Крайд у рамках афіцыйнага візіту ў нашу краіну наведаў БДУ.
Ён сустрэнецца з рэктарам БДУ прафесарам Васілём Стражавым, а таксама выступіць перад студэнтамі на факультэце міжнародных адносін.
Акцыя «Здароўе жанчыны – здароўе нацыі» прайшла ў актавай зале галоўнага корпуса БДУ.
У праграме – прэзентацыя лекавых траў і айчынных лекавых прэпаратаў. Акрамя таго, усіх ахвотнікаў пракансультавалі ўрачы-спецыялісты: эндакрынолаг, мамолаг, гастраэнтэролаг і дыетолаг. У рамках мерапрыемства адбылася выстава-продаж насення для хаты і агарода, якія прадстаўляе БелНДІ агародніцтва. Арганізатар акцыі Саюз жанчын БДУ.
Пагадненне аб супрацоўніцтве БДУ з універсітэтам Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, размешчаным у горадзе Аль-Аін (Al-Ain), падпісана рэктарам БДУ прафесарам Васілём Стражавым у рамках афіцыйнага візіту ў ААЭ дзяржаўнай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь на чале з прэзідэнтам нашай краіны Аляксандрам Лукашэнкам.
Лялькі ў нацыянальных жаночых касцюмах народаў розных краін прадстаўлены на новай выставе ў Музеі беларускай народнай культуры на філалагічным факультэце БДУ.
У аснове экспазіцыі – асабістая калекцыя загадчыцы гэтага музея прафесара Ірыны Казаковой.
Конкурс Студэнцкага гарадка БДУ «Ану, дзяўчаты!» сабраў прыхільнікаў дзявочай прыгажосці, грацыі і прывабнасці.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел 9 студэнтак, кожная з якіх прадстаўляе свой інтэрнат і з’яўляецца пераможцам адборачных тураў, што прайшлі ў снежні–лютым. Яны выступілі ў 3-х конкурсух: «Візітоўка», «Творчы конкурс», «Музычны кліп». Перамогу атрымала Кацярына Лін.
Пратакол аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве паміж Беларускім дзяржаўным універсітэтам і Універсітэтам горада Лейпцыга падпісаны на «радзіме» нямецкага ўніверсітэта прафесарамі Васілём Стражавым і Францам Хойзерам – рэктарамі гэтых навучальных устаноў.
Дакумент прадугледжвае рэгулярныя абмены студэнтамі і выкладчыкамі, ажыццяўленне сумесных навукова-даследчых праектаў, абмен вопытам у арганізацыі навуковых даследаванняў і прыцягненні сродкаў міжнародных фондаў, а таксама сумесныя публікацыі ў галіне навукі і адукацыі.
Галоўнаму хрысціянскаму святу – Вялікдню – прысвечана новая экспазіцыя «Велікодныя яйкі», якая адкрылася ў Музеі беларускай народнай культуры на філалагічным факультэце.
Больш за 30 таленавітых юнакоў і дзяўчын з усіх факультэтаў прынялі ўдзел у літаратурна-музычнай праграме «Беларусь мая сінявокая».
Больш за 50 распрацовак БДУ прадстаўлена ў Ханоі ў рамках Нацыянальнай экспазіцыі нашай краіны на 17-й В’етнамскім міжнародным кірмашы «VIETNAM EXPO 2007».
У актавай зале Ліцэя БДУ адбылося ўручэнне Дыплома ганаровага доктара ўніверсітэта лаўрэату Нобелеўскай прэміі ў вобласці фізікі, віцэ-прэзідэнту РАН, ганароваму грамадзяніну горада Мінска Жарэсу Іванавічу Алфёраву.
Акцыю «Цыгарэты на цукеркі» правялі студэнты фізічнага факультэта БДУ.
Яе ініцыятар – студэнцкі савет па якасці адукацыі фізфака.
Студэнты аддзялення інфармацыі і камунікацыі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ Ксенія Хахракова і Андрэй Стрыха сталі лаўрэатамі конкурсу «PR-прэмія 2006» у намінацыі «Лепшая студэнцкая работа».
Спецыялісты шведскага інстытута FOJO правялі на журфаку БДУ семінар «СМІ ў шматнацыянальным грамадстве».
12-13 красавіка спецыялісты шведскага інстытута FOJO правялі на журфаку БДУ семінар «СМІ ў шматнацыянальным грамадстве».
Дні беларускай гісторыі – такую акцыю ўпершыню правялі на факультэтах БДУ.
Дні беларускай гісторыі – такую акцыю ўпершыню правялі на факультэтах БДУ.
На філфаку адкрыўся кабінет рускай філалогіі.
Рашэннем Найсвяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Алексія ІІ і Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы першы прарэктар Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірылы архімандрыт Серафім абраны епіскапам Бабруйскім і Быхаўскім.
БДУ ганараваны адной з вышэйшых дзяржаўных узнагарод Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам – ордэнам Дружбы народаў.
У цырымоніі прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам у Рэспубліцы Беларусь Ву Суан Нінь і рэктар Васіль Стражаў.
Фільм Андрэя Куцілы «Раскажы мне, воблака», створаны відэастудыяй «SVS» студэнцкага гарадка БДУ, атрымаў Гран-пры першага адкрытага гарадскога моладзевага фестывалю відэаролікаў «Кінагрань».
Вэб-сайт Фундаментальнай бібліятэкі БДУ (распрацоўшчык Антон Саўко) стаў лаўрэатам «Інтэрнэт-прэміі» Міжнароднай спецыялізаванай выставы «ТІВО-2007» (International Specialized Forum on Telecommunications, Information and Banking Technologies).
Выстава вядомага беларускага мастака Генадзя Сухамлінава адкрылася ў Інстытуце тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірылы БДУ.
У цырымоніі прыняў ўдзел Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і іншыя ганаровыя госці.
Вялікі канцэрт харавых калектываў ВНУ Беларусі, Украіны і Расіі адбыўся ў Ліцэі БДУ.
На сцэне выступілі ўдзельнікі Міжнароднага форуму студэнцкіх хароў «Папараць-кветка – 2007».
З гэтага часу будзе дзейнічаць дамова аб супрацоўніцтве паміж БДУ і Таджыкскім дзяржаўным нацыянальным універсітэтам.
Свае подпісы пад дакументам паставілі рэктары дзвюх навучальных устаноў прафесар Васіль Стражаў і прафесар Саідмухамад Адзінаеў.
Студэнты 5 курса БДУ Андрэй Куціла і Ірына Пархоменка ганараваны штогадовай прэміяй Мінгарвыканкама за актыўны ўдзел у грамадскім, культурным і навуковым жыцці сталіцы.
Новай экспазіцыяй пад арыгінальнай назвай «Ау, мода!» у чарговы раз парадаваў Музей беларускай народнай культуры філалагічнага факультэта БДУ.
Тут сабраны разнастайныя жаночыя і мужчынскія аксесуары ручной работы. Будуць прадстаўлены капялюшыкі, пальчаткі, гальштукі, а таксама каўняры і сумачкі, выкананыя ў тэхніцы «фрывалітэ», саломкі, батыку.
Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем БДУ занесены на Рэспубліканскую дошку Пашаны.
Санітарная дружына геаграфічнага факультэта БДУ заняла 2-е месца на спаборніцтвах санітарных дружын Маскоўскага раёна сталіцы, саступіўшы ў зацятай барацьбе толькі камандзе Мінскага вагонарамонтнага завода.
Усяго ж у гэтых спаборніцтвах прымалі ўдзел 18 каманд.
Уладальніцай тытула «Лэдзі-каледж–2007» у конкурсе прыгажосці, арганізаваным Юрыдычным каледжам БДУ, стала першакурсніца гэтай навучальнай установы Аксана Шкляр.
Дэлегацыя Савета дзяржаў Балтыйскага мора (СДБМ) на чале з дырэктарам Сакратарыята арганізацыі Габрыэлай Кётшаў у рамках рабочага візіту ў Рэспубліку Беларусь наведала БДУ.
На запланаванай сустрэчы з кіраўніцтвам універсітэта будуць абмяркоўвацца канкрэтныя праекты супрацоўніцтва Савета дзяржаў Балтыйскага мора з БДУ, у тым ліку з прыцягненнем фінансавання Савета.
Дэлегацыя БДУ на чале з рэктарам прафесарам Васілём Стражавым наведала Ізраіль.
Асноўная мэта паездкі – правядзенне перамоў аб супрацоўніцтве ў галіне вышэйшай адукацыі, ажыццяўленні сумесных навуковых праектаў, а таксама выкарыстанні распрацовак БДУ ў прамысловасці.
Дэлегацыя Евангелічна-Лютэранскай Царквы Фінляндыі на чале з Архіепіскапам Турку і ўсяе Фінляндыі Юка Паармам наведала Інстытут тэалогіі імя свв. Мяфодзія і Кірылы БДУ.
Архіепіскап Юка Паарма азнаёміцца з дзяржаўнай тэалагічнай адукацыяй у нашай краіне, пагутарыць са студэнтамі. Як паведамілі прэс-службе ў Інстытуце тэалогіі, больш за 80% фінаў з’яўляюцца членамі Евангелічна-Лютэранскай Царквы. Яе адменны статут заключаецца ў тым, што яна па законе мае права збіраць царкоўны падатак, які вылічваецца з зарплаты членаў Царквы. Дзяржава таксама падтрымлівае служэнне капеланаў у войску і іншых установах, у фінскіх школах выкладаецца рэлігія большасці – лютэранства. Такія ж правы даюцца і іншай дзяржаўнай рэлігіі Фінляндыі – Праваслаўнай Царкве.
Міжнародны навукова-практычны семінар «Глабальная адукацыя ў мультыкультурным грамадстве» прайшоў у цэнтры полікультурнай адукацыі Інстытута моладзі і адукацыі БДУ.
Працягам дыялогу паміж Цэнтрам полікультурнай адукацыі Інстытута моладзі і адукацыі БДУ і Універсітэтам горада Умеа (Швецыя) стане сумеснае правядзенне навуковых даследаванняў і міжнародны абмен выкладчыкамі і студэнтамі.
Міністр замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргей Лаўроў выступіў перад студэнтамі і прафесарска-выкладчыцкім складам універсітэта.
Сяргей Лаўроў прачытаў лекцыю на тэму «Актуальныя пытанні расійскай знешняй палітыкі». Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Расіі наведаў БДУ ў рамках афіцыйнага візіту ў нашу краіну ў сувязі з святкаваннем 15-годдзя дыпламатычных адносін Беларусі і Расіі.
У спісе будаўнічых аб’ектаў студатрадаў – кінатэатр «Беларусь», спартыўна-культурны комплекс «Мінск-арэна», гаражны комплекс па вул. Максіма Багдановіча.
Для працы ў летні перыяд ў БДУ сфарміравана 20 студэнцкіх атрадаў.
Адбылося ўрачыстае пасяджэнне Вучонага савета БДУ з нагоды ўручэння дыплома аб прысваенні звання «Ганаровага прафесара БДУ» міністру замежных спраў Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Нкасазане Дламіні-Зума.
Пад яе кіраўніцтвам знешнепалітычнае ведамства гэтай краіны праводзіць актыўную палітыку, якая вылучаецца маштабнасцю, паслядоўнасцю і прагматызмам.
Усяго ў БДУ абітурыенты падалі 5805 заяў на 1810 месцаў на дзённае бюджэтнае аддзяленне (без уліку ваеннага факультэта) і 780 заяў на 435 месцаў на завочную бюджэтную форму навучання.
Сярэдні конкурс на дзённую бюджэтную форму навучання склаў больш за 3 чалавекі на месца.
У Фундаментальнай бібліятэцы створаны аддзел абслугоўвання факультэтаў журналістыкі і філасофіі і сацыяльных навук – мультымедыйная бібліятэка.
Пасведчанні лаўрэатаў Спецыяльнага фонду Прэзідэнта нашай краіны па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў уручаны 10 педагогам ліцэя БДУ.
ародны студэнцкі тэатр БДУ «На балконе» прадставіў гледачам прэм’еру спектакля «Сляпая зорка».
Учора, 9 кастрычніка, у Мінску падчас 11 Міжнароднай асамблеі рэктараў славянскіх універсітэтаў падпісана дамова аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і адукацыі паміж БДУ і Універсітэтам святых Кірылы і Мяфодзія горада Скоп’я (Рэспубліка Македонія).
Першае месца на гарадскім конкурсе прафесійнага майстэрства «Лепшы бібліятэкар Мінска» заняла вядучы бібліятэкар аддзела рэдкай і каштоўнай кнігі Фундаментальнай бібліятэкі БДУ Марына Курэйчык.
Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ прадставіў выставу «Кітай – погляд знутры: Іншы вецер» у Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы.
Амаль 200 чалавек залічана ў аспірантуру БДУ.
Першае месца на спартакіядзе вышэйшых навучальных устаноў сталіцы ў агульнакамандным заліку заваявала каманда БДУ.
Другое месца ў БДЭУ, а на трэцім – каманда БНТУ. Спаборніцтвы адбыліся на базе спартыўна-аздараўленчага комплексу БДУ «Брыганціна». У спартакіядзе прынялі ўдзел каманды васьмі мінскіх ВНУ.
«Дзень кар’ернага росту» для студэнтаў IT-спецыяльнасцей прайшоў у галоўным корпусе БДУ.
У рамках мерапрыемства былі прадэманстраваны стэнды IT-кампаній, адбыліся прэзентацыі праграм для студэнтаў, майстар-класы вядучых спецыялістаў і менеджараў IT-кампаній. Кожны ахвотнік запоўніў анкету для базы дадзеных IT-кадраў.
Навукова-тэарэтычнаму часопісу «Сацыялогія», заснавальнікам якога з’яўляецца БДУ, споўнілася 10 гадоў.
Часопіс «Сацыялогія» – адзінае ў Беларусі перыядычнае спецыялізаванае сацыялагічнае выданне, мае высокі рэйтынг у прафесійнай супольнасці, карыстаецца аўтарытэтам як у нашай краіне, так і далёка за яе межамі. Выходзіць 4 разы на год. На яго старонках увесь час выступаюць вядучыя беларускія і замежныя сацыёлагі, гісторыкі, палітолагі.
Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ прадставіў выставу «Кітай – погляд знутры: Іншы вецер» у Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы.
Званне лаўрэата прэміі Урада Рэспублікі Беларусь у галіне якасці другі раз атрымаў Ліцэй БДУ.
Дыплом, які пацвярджае высокую якасць работы гэтага структурнага падраздзялення Белдзяржуніверсітэта, за подпісам главы беларускага ўрада ўручыў намеснік Прэм’ер-міністра Андрэй Кабякоў.
Сёння ў Магілёве прайшоў выязны семінар "Абітурыент-студэнт-журналіст".
Сярэбраныя і бронзавыя ўзнагароды атрымала каманда БДУ на Першай міжнароднай алімпіядзе па астраноміі і астрафізіцы сярод школьнікаў, якая прайшла ў Каралеўстве Тайланд (горад Чанг Май).
Сярэбраныя і бронзавыя ўзнагароды атрымала каманда БДУ на Першай міжнароднай алімпіядзе па астраноміі і астрафізіцы сярод школьнікаў, якая прайшла ў Каралеўстве Тайланд (горад Чанг Май).
Пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі і навукі паміж БДУ і вядучай вышэйшай навучальнай установай Венесуэлы – Нацыянальным эксперыментальным універсітэтам Сымона Радрыгеса – падпісалі рэктары Васіль Стражаў і Мануэль Марына Мюлер.
Цырымонія прайшла ў рамках знаходжання ў Венесуэле дэлегацыі БДУ, якая прымала ўдзел у рабоце Нацыянальнай выставы нашай краіны ў Каракасе.
Прэзентацыя Цэнтра перспектыўнага дзяцінства адбылася пры ўдзеле рэктара БДУ прафесара Васіля Стражава, прадстаўніка Дзіцячага фонду ААН (UNICEF – United Nations International Children’s Emergency Fund) у Рэспубліцы Беларусь Браніслава Екіча, а таксама прадстаўнікоў розных міністэрстваў і ведамстваў нашай краіны.