З ПРАТАКОЛА № 25 ПАСЯДЖЭННЯ ПРАЎЛЕННЯ БДУ

18 красавіка 1928 г.

Слухалі: 7. Аб устанаўленні кафедраў па факультэтах БДУ на 1928/29 акад. год.

Пастанавілі: Праўленне універсітэта лічыць неабходным устанавіць наступныя кафедры:

Агульнауніверсітэцкія:

1. Дыялектычны матэрыялізм.

2. Ленінізм і гісторыя ВКП(б).

3. Кафедра вайсковых дысцыплін.

Праўгас:

1. Гісторыя народнай гаспадаркі: а) Еўропы; б) Беларусі; в) Расіі.

2. Палітычная эканомія: а) палітычная эканомія; б) гісторыя эканамічных вучэнняў.

3. Статыстыка: а) гаспадарчая; б) маральная; в) агульная тэорыя статыстыкі.

4. Прыкладная эканоміка: а) тэорыя рынку і кан’юнктуры; б) эканоміка прамысловасці; в) эканоміка гандлю; г) эканоміка сельскай гаспадаркі; д) эканоміка лясной гаспадаркі; е) камунальная гаспадарка; ж) навуковая арганізацыя працы.

5. Кафедра рахункавых навук: а) агульнае рахунказнаўства; б) фабрычнае рахунказнаўства; в) банкавае рахунказнаўства; г) камерцыйныя вылічэнні; д) балансазнаўства і аналіз; е) камерцыйная карэспандэнцыя; ж) балансазнаўства і аналіз; з) бухгалтарская справа і экспертыза.

6. Кафедра кааперацыі: а) асновы кааперацыі; б) кааперацыйнае права; в) гісторыя кааперацыйнай думкі; г) сельскагаспадарчая кааперацыя; д) крэдытна-спажывецкая кааперацыя; е) кааперацыйная справа і яе практыка ў Савецкім Саюзе і на Захадзе.

7. Фінансавыя навукі: а) асновы фінансавай навукі; б) фінансавае права; в) грашовы зварот; г) банкавая справа; д) падатковая справа; е) бюджэт дзяржаўны і мясцовы; ж) страхавая справа.

8. Таваразнаўства і тэхналогія: а) таваразнаўства і тэхналогія; б) машыназнаўства.

9. Кафедра гісторыі права: а) гісторыя расійскага права; б) гісторыя беларускага права; в) гісторыя інстытутаў прыватнага права.

10. Дзяржаўнае права СССР і БССР: а) дзяржаўнае права СССР і БССР; б) канстытуцыйнае права ў Заходняй Еўропе; в) агульная тэорыя права.

11. Кафедра грамадзянскага права: а) грамадзянскае права; б) сямейнае права; в) гандлёва-прамысловае права; г) грамадзянскі працэс; д) зямельнае права.

12. Кафедра карнага права: а) карнае права; б) карны працэс; в) тэхніка карнага вышуку.

13. Адміністрацыйнае права: а) адміністрацыйнае права; б) працоўнае права.

Наступныя дысцыпліны лічыць курсамі па-за кафедры:

1. Міжнароднае права.

2. Судабудаўніцтва: а) судовая медыцына, суд. псіхіятр. (медфак); б) фізіка (педфак); в) хімія; г) элементы вышэйшай матэматыкі (педфак).

3. Тэорыя і практыка прафес. справы.

Педфак:

Агульныя кафедры (для ўсіх аддзял.):

1. Псіхалогія і педалогія.

2. Педагогіка.

Літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне:

3. Агульнаславянскае мовазнаўства (кафедра).

4. Кафедра беларускага мовазнаўства.

5. Кафедра гісторыі беларускай літаратуры.

6. Кафедра гісторыі расійскай літаратуры.

7. Кафедра тэорыі літаратуры (паэтыка і метадалогія).

8. Кафедра гісторыі ўсеагульнай літаратуры.

9. Кафедра методыкі мовы і літаратуры.

Яўрэйская секцыя:

10. Кафедра гісторыі яўрэяў.

11. Кафедра семіталогіі.

12. Кафедра гісторыі яўрэйскай літаратуры.

Польская секцыя:

13. Кафедра польскага мовазнаўства.

14. Кафедра гісторыі польскай літаратуры.

Дацэнтуры:

15. Этнаграфія Беларусі.

16. Мастацтвазнаўства.

Сацыяльна-гістарычнае аддзяленне:

17. Кафедра гісторыі Беларусі.

18. Кафедра гісторыі Расіі.

19. Кафедра ўсеагульнай гісторыі.

20. Кафедра методыкі правазнаўства.

Яўрэйская секцьія:

21. Кафедра гісторыі яўрэяў.

Польская секцыя:

22. Кафедра гісторыі Польшчы.

Фізіка-матэматычнае аддзяленне:

23. Кафедра фізікі і механікі.

24. Кафедра матэматыкі.

25. Кафедра астраноміі.

26. Кафедра методыкі фізікі.

27. Кафедра методыкі матэматыкі.

Прыродазнаўчае аддзяленне:

28. Кафедра батанікі.

29. Кафедра агульнай біялогіі.

30. Кафедра заалогіі і параўнальнай анатоміі.

31. Кафедра нежывой прыроды.

32. Кафедра неарганічнай хіміі.

33. Кафедра арганічнай хіміі.

34. Кафедра методыкі правазнаўства.

Медфак:

1. Кафедра нармальнай анатоміі.

2. Кафедра гісталогіі з эмбрыялогіяй.

3. Кафедра фізіялогіі.

4. Кафедра фізіялагічнай хіміі.

5. Кафедра фармакалогіі.

6. Кафедра мікрабіялогіі.

7. Кафедра эксперыментальнай гігіены.

8. Кафедра паталагічнай анатоміі.

9. Кафедра паталагічнай фізіялогіі.

10. Кафедра сацыяльнай гігіены з клін. прафесійных хвароб.

11. Кафедра аперацыйнай хірургіі з тапаграфічнай анатоміяй.

12. Кафедра 1-й тэрапеўтычнай клінікі з дацэнтурай па сухотах і дыягностыцы ўнутраных хвароб.

13. Кафедра 1-й хірургічнай клінікі з дацэнтурай па артапедыі і агульнай хірургіі з рэнтгенаўскім кабінетам.

14. Кафедра акушэрска-гінекалагічнай клінікі.

15. Кафедра нервовай клінікі з фізіятэрапіяй.

16. Кафедра дзіцячай клінікі.

17. Кафедра скурна-венералагічнай клінікі.

18. Кафедра вочнай клінікі.

19. Кафедра псіхіятрычнай клінікі.

20. Кафедра 2-й тэрапеўтычнай клінікі.

21. Кафедра 2-й хірургічнай клінікі.

22. Кафедра інфекцыйнай клінікі.

23. Кафедра клінікі вуха, горла і носа.

24. Кафедра стаматалогіі.

25. Кафедра судовай медыцыны.

26. Чужаземныя і лацінская мова (лектура)...

НАРБ. Ф. 205. Воп. 1. Спр. 272. Л. 118—120. Машынапіс. аўтогр.

FaLang translation system by Faboba