Патрын Аляксей Фёдаравіч

Нарадзіўся 2 мая 1910 г. у с. Борскае Борскага раёна Самарскай вобласці ў сям’і рабочага. Скончыў 8 класаў, два курсы агралесамеліярацыйнага інстытута. Працаваў прарабам-лесаводам. У Чырвонай Арміі з 1933 г. З верасня 1940 па чэрвень 1941 г. вучыўся ў Артылерыйскай акадэміі імя Дзяржынскага. У гады Вялікай Айчыннай вайны служыў на 1-м Украінскім фронце начальнікам штаба палка, начальнікам штаба артылерыі стралковай дывізіі, камандзірам палка, камандуючым артылерыяй дывізіі. 576-ы артылерыйскі полк пад камандаваннем маёра Патрына 3 лістапада 1943 г. у с. Люцеж Вышгародскага раёна Кіеўскай вобласці агнём забяспечыў прарыў варожай абароны і падтрымку наступлення стралковых часцей Чырвонай Арміі.
Званне Героя Савецкага Саюза Аляксею Фёдаравічу Патрыну прысвоена 10 студзеня 1944 г.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны працягваў службу ў Савецкай Арміі. З 2 красавіка 1952 па 14 ліпеня 1955 г. працаваў начальнікам вучэбнай часткі і выкладаў курс артылерыі на спецкафедры БДУ.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга (тройчы), Чырвонай Зоркі і медалямі.

Памёр 26 жніўня 1959 г. Яго імем названа вуліца ў с. Борскае Самарскай вобласці.

FaLang translation system by Faboba